(Kruczkowski) Леан (28.6.1900, г. Кракаў, Польшча — 1.8.1962), польскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыў Вышэйшую прамысл. школу ў Кракаве (1918). У 2-ю сусв. вайну ў лагеры ваеннапалонных у Германіі. Ў 1945—48 нам. міністра культуры і мастацтва ПНР. Літ. дзейнасць пачаў у 1918. У першым зб. вершаў «Молаты над светам» (1928) адлюстраваў крах ідэалаў маладога пакалення Польшчы. У рэаліст.гіст. рамане «Кардыян і хам» (1932) асэнсоўвае ролю шляхты ў паўстанні 1830—31. Раман «Паўлінава пер’е» (1935) пра галіцыйскую вёску напярэдні 1-й сусв. вайны. Раман «Цянёты» (1937), п’еса «Немцы» (паст. 1949; Дзярж. прэмія Польшчы 1950) антыфаш. накіраванасці. У п’есах «Помста» (1948), «Юльюш і Этэль» (1954), «Наведванне» (1955), «Першы дзень свабоды» (1960), «Смерць губернатара» (1961) філас.-псіхал. і маральная праблематыка. У зб.апавяд. «Эскізы з пекла праўдзівых людзей» (1963) гістарызм спалучаны з маральнымі аспектамі. Аўтар публіцыстычных кніг «У атмасферы дыктатуры» (1938), «Сустрэчы і супастаўленні» (1950), «Сярод сваіх і чужых» (1954) і інш.Дзярж. прэміі Польшчы 1950, 1955. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Я.Брыль, П.Пестрак, Я.Міско.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
му́ка, ‑і, ДМ му́цы, ж.
1. Фізічная або маральная пакута. Душэўныя мукі. Мукі няпэўнасці. Мукі тугі.//узнач.вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. Не жыццё было, а мука, Мы старэлі ў дваццаць год.Грахоўскі.
2. Фізічны здзек, катаванне. Маці ў лагеры смерці разам з намі была, Мук усіх перанесці Там яна не змагла...Смагаровіч.Чым здраднікам быць — лепш у муках памерці.Панчанка.
мука́, ‑і́, ДМ муцэ́, ж.
Прадукт размолу збожжа. Жытняя мука. Пытляваная мука. Кукурузная мука.// Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія‑н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы. Фасфарытная мука. Рыбная мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Асаблівасць, якая выгадна адрознівае каго‑, што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Пачуццё ўласнай перавагі. Маральная перавага. Колькасная перавага. □ У нас была перавага над ворагам — мы зноў сталі на лыжы.Шамякін.Ёсць адна дзіўная перавага ў старых гаспадынь. Яны вельмі хутка накрываюць стол.Броўка.// Выгада, карысць. Лішні раз .. [людзі] пераканаліся, якую перавагу дае дружны агульны наступ.Маўр.
2. Выключнае права на што‑н., прывілея. Царскі ўрад, праводзячы дыктатуру памешчыкаў-прыгоннікаў, .. [даў] памешчыкам усе правы і перавагі, а ўсе абавязкі ўсклаў на сялян.Лушчыцкі.
•••
Аддаць перавагукаму-чамугл. аддаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Спачуванне і каму‑н. у сувязі з чым‑н. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль...Гартны.У.. голасе [Кірылы] адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў.Гурскі.// Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; маральная падтрымка. Свет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед.Лужанін.
2. Літасць да каго‑н. з чыйго‑н. боку. Я ведаю, спагады Ён ворагу не дасць.Глебка.Яе будзе спагады вяльможнаму гаду, Хай моліцца богу!Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
blemish
[ˈblemɪʃ]1.
n.
1) знак, пля́ма (на це́ле)
2) недахо́п, недагля́д -у m.; хі́ба f.
3) пля́ма f. (мара́льная), га́ньба f.
2.
v.t.
1) пакрыва́ць шна́рамі, пакіда́ць зна́кі
2) псава́ць, пля́міць, га́ньбіць (рэпута́цыю)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
bagno
н.
1. балота; багна;
grząskie (nie do przebycia) bagno — гразкае (непраходнае) балота;
osuszyć bagno — асушыць балота;
moralne bagno — маральная багна;
2.бат. багун (Ledum L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ізаля́цыя
(фр. isolation = адасабленне, раз’яднанне)
1) адасабленне, аддзяленне каго-н. або чаго-н. ад навакольнага асяроддзя (напр. і. інфекцыйна хворых);
2) змяшчэнне асобна, пазбаўленне кантактаў з кім-н. (напр. і. злачынцаў);
3) раз’яднанне частак электрычнага абсталявання пры дапамозе матэрыялу (рэчыва), які не праводзіць электрычны ток, а таксама сам гэты матэрыял (рэчыва);
4) раз’яднанасць з іншымі, адасобленае становішча (напр.маральная і., палітычная і.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сумле́нне, ‑я, н.
Маральная ацэнка сваіх дзеянняў і ўчынкаў на аснове разумення абавязку перад грамадствам, радзімай, калектывам, сям’ёй. І не магло быць іншага рашэння, Чым тое, што падказана сумленнем: Памерці, а свабоду адстаяць!Жычка.Сэрца і чыстае сумленне патрабавалі не маўчаць.Няхай.Работа ў гаспадароў была гэтакая, што калі і не калупацца з ёю, дык сумленне вельмі мучыць не будзе.Чорны.// Пра найбольш сумленных, справядлівых, адказных за свае паводзіны прадстаўнікоў якога‑н. калектыву, грамадства і пад. За партыю мы тост свой узнімаем, Яна сумленне нашае і сцяг.Астрэйка.
•••
Для ачысткі сумленнягл. ачыстка.
Здзелка з сумленнемгл. здзелка.
Са спакойным (з чыстым) сумленнем — будучы ўпэўненым у правільнасці сваіх учынкаў, дзеянняў, зусім спакойна (рабіць што‑н.).
Сумленне загаварыла — стала сорамна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cnota
cnot|a
ж.
1. дабрачыннасць; дабрадзейнасць;
~y rycerskie — рыцарская доблесць;
2.маральная чысціня; цнота;
jest wzorem ~y — яна (ён) мае маральны аўтарытэт;
3. цнатлівасць; чысціня;
stracić ~ę — страціць цнатлівасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)