Няўклю́да, няўхлю́да ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), не́ўклюдзь ’недарэка’ (слаўг., Нар. словатв.), няўклю́дны ’непрыгожы, непрывабны’ (Яўс.), неўклюдны ’няскладны, няспрытны’ (ТС), няўклюдня ’мізэрнасць, непрывабнасць, няўтульнасць’ (Яўс.), рус. неуклю́д ’няскладны, няспрытны чалавек’, неуклюдный, неуклюжий ’непаваротлівы’. Да прасл. *klʼudъ, прэфіксальныя ўтварэнні прадстаўлены ў рус. уклюжийлоўкі, спрытны’, чэш. ukliditi ’давесці да ладу’ і пад. Паводле Трубачова (Эт. сл., 10, 55), застаюцца нявысветленымі суадносіны форм *klʼudъ, *sklʼud‑, *xlʼud‑, параўн. схлюдны (гл.). Не адпавядае рэчаіснасці таксама сцверджанне (там жа) аб адсутнасці адпаведных формаў у паўднёваславянскіх мовах, параўн. балг. дыял. неоклюжав ’нялоўкі’ (р‑н г. Трын), якое Добраў (Старинни бълг. думи. София, 1987, 86) суадносіць з рус. неуклюжий ’тс’. Гл. таксама Кузняцова, РР, 1977, 2, 82–86; Фасмер, 3, 69. Ці не паўплывала на семантыку беларускага слова літ. kliùdýti ’чапляць за што-небудзь, перашкаджаць’, а таксама ’пападаць’ (параўн. неўпапад ’недарэчы’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёмкі, ‑ая, ‑ае.

1. Якім добра і лёгка карыстацца; зручны. Ёмкі кій. □ Пасля працоўнага дня гэтак прыемна бывае праехаць у ёмкіх санках, на добрым кані! Шамякін.

2. Зграбны, спрытны. На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу І з віду яшчэ малады. Колас. Зінчанка — ёмкі хлопец і ўмее даглядаць машыну. Шынклер. // Моцны; лоўкі, меткі. Ёмкі ўдар. □ Ёмкі стрэл, ад якога шумела ў ельніку рэха, агонь, што вырываўся з гільзы, прадавалі нам смеласці. Пташнікаў.

3. Вялікі, ладны. — Папраўляйся, галубок, — разгладжваючы вусы, гаварыў дзед Мікалай. Ён любаваўся, як апетытна Сашка ўплятаў ёмкую лусту хлеба. Даніленка. То была рэчка Вітлянка, з якой я, прыязджаючы сюды ўлетку, не раз цягаў гарбатых ёмкіх акунёў. Хадкевіч. // Моцнага целаскладу; дзябёлы. Андрэй выглядаў ёмкім, прысадзістым, якраз да танка, а мінамётчык — цыбаты, няскладны. Грамовіч. За салдатам у дзвярах паказаліся яшчэ двое, адзін рослы, худы, другі нізкарослы, ёмкі. Дуброўскі.

4. Тое, што і ёмісты; умяшчальны. — Даць больш ёмкія на груз вагоны і мацнейшыя паравозы! Шынклер. — Я вельмі рада, што маю чым падлячыць вас. — [Вольга Віктараўна] налівае ёмкую чарку. — Піце, Андрэй Пятровіч: гэта першы спосаб усцерагчыся ад прастуды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пру́дкі ’пругкі, дужы, з жалезнымі мускуламі’ (Янк. 1, Некр., Янк. БП, ТС), ’хуткі’ (Нас., ТС, Нар. Гом.), пру́дка гліна ’гліна высокай цвёрдасці’ (карэліц., Нар. словатв.). Сюды ж пру́дзенькі ’дзябёлы, моцны’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прудо́к ’спрытны, хуткі чалавек’ (ТС, Нар. Гом.). Рус. дыял. пру́дкий ’хуткі’, укр. пру́дкий, польск. prędki, кашуб. prądki, чэш. prudký, славац. prudký ’тс’, славен. prọdek ’імклівы, бадзёры’. Да пруд1 (гл. Фасмер, 3, 389; Махэк₂, 485; Брукнер, 438). Прасл. *prǫdъkъ, паводле Борыся (МЈ, 40–41, 53), з’яўляецца дэрыватам прыметніка *prǫdъ з суфіксам ‑ъkъ, параўн. серб.-харв. пруд ’злы, хуткі, упарты (пра чалавека)’, балг. пръд ’спрытны, лоўкі, хуткі’, макед. прънд, пренд ’нервовы’. Гл. спецыяльна БЕР, 5, 818–819; Огледна св., 66. Звязваюць з серб.-харв. пру̀дити, прусти ’гарэць, паліць’, при́да ’крапіва’ (Скок, 3, 60), гл. пру́дзіць. Неабгрунтавана Булыка (Запазыч., 269) аб запазычанні ст.-бел. прудкий з польск. prądki. Параўн. і пруткі. Як відаць з агляду значэнняў, у бел. слове назіраецца несумненны ўплыў семантыкі прым. пруткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovъ ’лаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùsлоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrum ’выйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūach ’плата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахва́т ’хвароба жывёлы, часцей за ўсё коней, ад празмернага кармлення ці паення’ (КТС), о́хват (Клім.), ахват ’хвароба ад натугі’ (КЭС, лаг.), охват ’хвароба рук, калі іх гарачымі апускаюць у халодную ваду’ (КСТ), ахваціцца ’захварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся’ (Сцяц.), укр. охват ’хвароба: ламота ў паясніцы’, польск. ochwat ’захворванне коней ад няправільнага кармлення ці празмернай працы’, ’хвароба рук ад цяжкай працы ці ад удару’, ochwacić (ręce albo konia) ’стаміць, зрабіць няздольным да працы’, ochwacić się ’ўжыць што-небудзь празмерна, перасыціцца чым-небудзь’, славац. ochvat ’захворванне жывёлы ад прагнасці’, славац. і чэш. мар. ochvátiti se ’захварэць, прагна з’еўшы што-небудзь’ (пра жывёлу), ст.-чэш. ochvátiti sě ’стаміцца, загнацца, узмыліцца’. Да хватаць ’спяшацца’, параўн. хват, хваткі ’хуткі, лоўкі’, рус. дыял. охватывать ’многа, прагна есці’, ’хутка рабіць працу’, укр. хвата́тися спяшацца’ чэш. chvátati, славац. chvátať, в.-луж. chwatać, н.-луж. chwataś, гл. Махэк₂, 210, паводле якога не звязана з xytiti ’спяшацца’ і xvátati ’хапаць’ насуперак Брукнеру, 274; Фасмеру, 4, 239; Слаўскаму, 1, 93. Параўн. падхваціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудры1 ’вельмі разумны, празорлівы’, ’заснаваны на глыбокім разуменні, вопыце, веданні’, ’складаны, мудрагелісты, хітры’ (ТСБМ, ТС, Яруш.; гродз., КЭС), му́дзер ’хітры’, ’здагадлівы’ (Нас.), ст.-бел. му́дрый. Укр. му́дрий, рус. му́дрый, мудр, ст.-рус. мудръ; польск. mądry, н.-, в.-луж. mudry, чэш. moudrý, славац. múdry, славен. móder, серб.-харв. му́дар, макед. мадар, мудар, балг. мъ́дър, ст.-слав. мѫдръ. Прасл. mǫdrъ, роднаснае да літ. mandrùs, mañdras (mundrùs, muñdras) ’свежы, бадзёры, горды, фанабэрысты, лат. muôdrs ’бадзёры, жывы’, muôst ’разумець, сцерагчыся’, ст.-в.-ням. muntarлоўкі, бадзёры, дбайны, руплівы’, гоц. mundrei ’мэта’, ст.-ісл. munda ’меціць’, алб. mund ’перамагаю, магу’, ст.-інд. mēdhā́ ’мудрасць’, авест. mązdra‑ ’мудры’. Да і.-е. *men‑ (Шпехт, KZ, 63, 92; Бенвеніст, Индоевр., 220; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 73; Фасмер, 2, 670; Бязлай, 2, 191). Складана ў Махэка₂ (376): ǫ ён тлумачыць з ‑un‑. Аткупшчыкоў (Из истории, 152) адзначае поўнае фанетычнае, словаўтваральнае і семантычнае супадзенне для балт. і слав. слоў з суфіксам *‑d‑. Лурыя (SsiCL, 1960, 11, 553–560) збліжае словы mǫdrъ і mǫdo. Аб семантычным размеркаванні лексем modrъ, і xytrь гл. Мартынаў (Слав. взаим., 44). Аб аднос. mǫdrъ, jędrъ і mǫd‑ гл. Іванаў-Тапароў, Иссл. слав. др., 190.

*Мудры2, му́дрый ’ганарлівы’ (бяроз., Шатал.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mandrùs ’горды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круты́1 ’стромкі, высокі’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., Яруш., Касп., Сцяшк., Сержп. Ск., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’. Іншыя славянскія паралелі не ведаюць такога значэння. Але яно дакладна адпавядае літ. krañtas ’круты, стромкі бераг’, лат. krañts ’бераг’. Таму ёсць падставы аддзяліць ад аманімічнага прасл. krǫtъ (гл. круты2 і круты3). Можна таксама меркаваць аб тым, што прасл. bergъ ’круты бераг’ (магчыма, германскага паходжання) выцесніла прасл. krǫtъ у гэтым значэнні, *krǫtъ bergъ ’круты бераг’ рэалізавалася ў тых дыялектах, у якіх bergъ страціла значэнне ’круты’, а krǫtъ адпаведна яго зберагло. Параўн. Міклашыч, 138; Траўтман, 142; Брукнер, 267; Слаўскі, 18, 276–277.

Круты́2 ’спрытны, лоўкі’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. круты3.

Круты́3 ’моцна скручаны’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’, серб.-харв. кру̑т ’тлусты, цвёрды, тугі’, славен. krȏt ’люты, шалёны’, польск. kręty ’кручаны, сільны’, чэш. krutý, славац. krutý ’кручаны, сільны, шалёны’, н.-луж. kšuty ’моцна скручаны, тугі, моцны’, в.-луж. kruty ’цвёрды, моцны, шалёны’. Прасл. krǫtъ ’тугі, скручаны, сільны, шалёны’, відаць, усё ж такі генетычна звязана з krǫtъ ’круты, стромкі (бераг)’, але семантычна адышло ад яго (гл. круты1).

Круты́4 ’посны’ (Мат. Гом.). Да круты3. Семантычнае развіццё: ’моцна звараны без тлушчу (аб кашы)’ > ’посны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісе́ць ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без падпоры, выдавацца’ (БРС, КТС, Касп.). Укр. висі́ти, рус. висе́ть ’вісець’, ст.-рус. висѣти ’вісець; звісаць, навісаць’ (з XIII ст.), польск. wisieć ’вісець; звісаць, абвісаць’, в.-луж. wisać ’вісець’, чэш. viseti ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы’, славац. visieť, славен. visẹ́ti ’вісець’, серб.-харв. ви̏сити, vȉsjeti, макед. виси, балг. вися ’тс’, ст.-слав. висѣтн. Прасл. visěti — другая ступень чаргавання з весіць (гл.) < věsiti, věsъ. Голуб-Копечны (417) мяркуюць, што гэта лексема — толькі славянская; яна не мае надзейных і.-е. адпаведнікаў (Фасмер, 1, 319). Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 125) параўноўвае яе з літ. vaipýtis ’крыўляцца, грымаснічаць’, vypsóti ’быць разявай’, ст.-в.-ням. weibôn ’калыхаць’, лац. vibrāre, ст.-інд. vḕpatē ’дрыжаць’. Згодна з Гольтгаўзенам (РВВ, 66, 272), роднасная да ст.-нарв. ’сцяг’; Леві (IF, 32, 159) збліжае з грэч. ἄττω ’махаю’; зусім іншым з’яўляецца літ. vaĩsius ’плод’ (бо яна звязана з vìsti ’множыцца’, лат. viest ’выхоўваць, гадаваць’) і не звязана з visěti насуперак Мюленбаху–Эндзеліну (4, 670); Педарсан (IF, 5, 44) звязвае з санскр. viš; Младэнаў (68) супастаўляе са сканд. vīkja ’паднімацца’ і літ. vikrùsлоўкі, жвавы, кемлівы’, Бернекер — з ням. weihen ’асвячаць’, гоц. weihs ’святы’. Інакш Машынскі (Zasiąg, 198) — са ст.-в.-ням. swīhhan ’аслабець, паддацца’ < і.-е. *(s)u̯eig‑ ’гнуцца’. Абаеў (1, 88) параўноўвае прасл. visěti з асец. awanʒyn//awinʒyn, перс. āvēz‑, āvēxt‑ ’вісець, вешаць’, курд. halavisin ’вешаць’. (Праславянскі іранізм?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фо́кус 1, ‑а, м.

1. Спец. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў. // Адлегласць ад шкла, якое праламляе або адбівае прамяні, да гэтага пункта.

2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць. Дзмітрый паднёс да вачэй акуляры бінокля. Пальцы чамусьці зрабіліся непаслухмянымі, лінзы доўга не ўдавалася навесці на фокус. Беразняк.

3. Месца, у якім найбольш выразна выяўляецца дзеянне, прымета чаго‑н. Фокус землетрасення. // Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме.

4. перан. Цэнтр якіх‑н. з’яў, уласцівасцей, падзей. У фокусе п’есы [І. Мележа «Пакуль вы маладыя»] стаяць важныя маральна-этычныя і грамадскія пытанні аб духоўным, інтэлектуальным і прафесіянальным жыцці маладых інжынераў. Гіст. бел. сав. літ. Усе.. сюжэтныя напрамкі [рамана А. Чарнышэвіча «Світанне»] развіваюцца і сходзяцца ў адным фокусе. «Полымя».

5. Спец. Пастаянны пункт, які мае асаблівыя ўласцівасці ў адносінах да любога пункта на крывой.

[Ад лац. focus — ачаг.]

фо́кус 2, ‑а, м.

1. Лоўкі прыём, заснаваны на малавядомых гледачам фізічных ці хімічных з’явах або проста лоўкасці рук. Картачны фокус. □ То ён скажа што-небудзь такое, ад чаго ўсе аж падаюць ад смеху, то выдумае нейкую цікавую забаву, то пакажа дзіўны фокус. Краўчанка. // Незвычайнае дзеянне, прыём, якія заснаваны на штукарстве. [Кузя] вырабляў розныя фокусы: клаў ногі па руль, адпускаў рукі. Жычка.

2. Складанасць, сакрэт чаго‑н. [Міхалка] прыдумваў дзіцячыя ветраныя млынкі з рознымі фокусамі. Бядуля.

3. перан. Разм. Хітрасці, выдумкі. [Мірон:] — А цяпер выходзьце па адным, пойдзем у раён... Ды глядзіце, каб без фокусаў! Лынькоў.

4. звычайна мн. (фо́кусы, ‑аў); перан. Разм. Капрызы, прычуды. Кінь свае фокусы. □ [Чумакоў:] — Што здарылася? Зноў які-небудзь Светчын фокус? Мехаў.

[Ад ням. Hokuspokus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жвавы ’бойкі, рухавы’. Рус. паўд., зах. жвавый, укр. жвавий, польск. żwawy, памор. žvavï ’тс’, чэш. уст. нар. žvavý ’гаваркі, балбатлівы’, славац. уст. žvavosť ’балбатня’, в.-луж. žwawy ’хто жуе; балбатлівы’. Міклашыч (413) суадносіў бел. жвавы ’вясёлы’ з živ‑ (žĭv‑). Коген (Уч. зал. БГУ, сер. филол., вып. 1. Мн., 1940, с. 193) выдзяляў суфікс ‑ав‑. Таксама Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 10, 134) узводзяць да žĭv‑. Брукнер (668) лічыў, што żwawy да żuć ’жаваць’, а ўсх.-слав. словы з польск. Паходжанне польск. слова і яго семантыку ў русле думкі Брукнера тлумачыў Атрэмбскі (Życie wyrazów, 130–131). Трубачоў (Этимология, 1965, 63–64), рэканструюючы прасл. дыял. *žьvavъjь, указваў на семантычнае і фармальнае супадзенне з авест. j̆vaya ’жвавы’ і дапускаў іранскае ўздзеянне на слав., паколькі больш слав. форм з žьv‑ ён не адзначыў. Аднак такой формай можна лічыць жэўжык (гл.). Калі прыняць тэзіс Міклашыча пра *žьv‑//*živ‑, і.-е. форма будзе мець выгляд *g​ī̆​u (Покарны, 1, 468). Чэш., славац., в.-луж. і ст.-польск. значэнні ўказваюць на магчымасць прыняцця гіпотэзы Брукнера пра суаднясенне з жаваць, аднак, верагодна, бел. і ўкр. формы маглі ўзнікнуць незалежна ад польск. Мсцісл. жвялы ’жвавы’ і вытворныя (жвяла, жвяласць), жвялець ’жвавець’ (гл.), чэрв. жвалы, укр. дыял. жвалий ’жвавы’ (Жэлях.), магчыма, суадносяцца з літ. žvalus ’жвавы, лоўкі’. Да гэтай формы ўзводзіць бел. дыял. жвяла, жвялець Лаўчутэ (Baltistica, VI, 2, 199). Пры гэтым літ. форма магла ўздзейнічаць на бел., а бел. семантыка на літ. Супрун, Бел.-польск. ізал., 124–129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)