przypuszczać

przypuszcza|ć

незак. дапускаць; меркаваць; думаць;

jest gorzej niż ~łam — гэта горш, чым я думала

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vrlassen* vt

1) прапуска́ць напе́рад, прапуска́ць па́-за чарго́ю

2) дапуска́ць, упуска́ць (на сустрэчу, прыём і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

обме́р м., в разн. знач. абме́р, -ру м., абме́рванне, -ння ср.;

произвести́ обме́р жилпло́щади зрабі́ць абме́р жылпло́шчы;

не допуска́ть обме́р покупа́теля не дапуска́ць абме́ру пакупніка́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Му́злік, мозо́лік ’вузельчык’ (драг., Уладз.), драг. мозі́ль, мозо́лык, кам. мо̂зы́ль ’вузел’ (КЭС, Шатал.; Сл. Брэс.). Паводле падабенства з мазалём ад вузел (гл.), у якім адбывалася мена в > м. Можна, аднак, дапускаць больш старажытныя семантычныя сувязі, у прыватнасці ўплыў балт. моў, параўн. літ. mãzgas ’вузел’, mégsti, mezgù ’вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятра́к ’ветраны млын’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Выг., Касп., КСТ, КТС, Маш., Шат., Яруш.). Укр. вітряк, рус. ветряк, польск. wiatrak, чэш. vetrák, větřák, славац. vetrák ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад асновы ветр‑ з суф. ак/ʼак. Улічваючы характар рэаліі, цяжка дапускаць старажытнасць утварэння. Параўн. яшчэ в.-луж. větrak ’вентылятар’, wětrak ’ветрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арна́мент. Рус., укр. орна́мент, польск. ornament. Ужо ў ст.-бел. орнаментъ з лацінскай (Гіст. лекс., 108), магчыма, праз польскую мову, таму няма неабходнасці дапускаць паўторнае запазычанне ў XX ст. (як Гіст. мовы, 2, 144; Гіст. лекс., 252 і 261). Украінскае, рускае, як і беларускае, верагодна, праз польскую; у рускай з пач. XVIII ст. (Фасмер, 3, 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poliziwidrig

1. a які́ забаро́нены палі́цыяй, які́ супярэ́чыць зага́ду [прадпіса́нню] палі́цыі

2. adv:

~ schnell fhren* дапуска́ць перавышэ́нне ху́ткасці, яка́я ўстано́ўлена палі́цыяй

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

assume [əˈsju:m] v.

1. меркава́ць, лічы́ць, дапуска́ць;

let us assume that… дапу́сцім, што…

2. fml прысво́йваць (уладу), захо́пліваць

3. fml браць імя́;

He assumed a new name. Ён узяў сабе новае імя.

4. : assume an air of innocence прыня́ць няві́нны вы́гляд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

замі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Вымушаная затрымка ў рабоце, дзейнасці каго‑, чаго‑н. Ад цямна да цямна не пакідаў поля і Уладзімір Аляксеевіч. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка, ён ужо там. Пальчэўскі. Нельга дапускаць ніводнай, нават самай маленькай замінкі ў руху паяздоў. Васілевіч.

2. Тое, што замінае, абцяжарвае; перашкода. Кожная грудка лёду, кожны парог-гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць.. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху. Колас. [Маргун:] А гэту замінку мне пакінь. (Паказвае на вінтоўку). Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)