дапуска́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дапуска́ю дапуска́ем
2-я ас. дапуска́еш дапуска́еце
3-я ас. дапуска́е дапуска́юць
Прошлы час
м. дапуска́ў дапуска́лі
ж. дапуска́ла
н. дапуска́ла
Загадны лад
2-я ас. дапуска́й дапуска́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дапуска́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапуска́ць несов.

1. в разн. знач. допуска́ть; (возможное — ещё) предполага́ть;

2. (прилаживать) подгоня́ть, пригоня́ть;

1, 2 см. дапусці́ць;

не д. ду́мкі — (аб чым) не допуска́ть мы́сли (о чём)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.

Д. да экзаменаў.

Д. да работы.

2. што. Зрабіць што-н. міжвольна.

Д. памылку.

3. Дазволіць што-н. зрабіць, чаму-н. адбыцца.

4. Палічыць за магчымае, верагоднае.

Не магу нават думкі такой д.

5. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.

Д. дзверы да вушака.

Д. аконную раму.

|| незак. дапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дапушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

допуска́ть несов. дапуска́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падразумява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Мець на ўвазе, дапускаць у думках, не выказваючы.

Што вы пад гэтым падразумяваеце?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригоня́тьII несов. (прилаживать) прыганя́ць; дапуска́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хі́біць, хіблю, хі́біш, хі́біць; незак. (разм.).

1. Дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі.

2. перан. Баяцца каго-н., губляцца перад кім-, чым-н.

Перад кім хібіў старшыня, дык гэта перад начальствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грубія́нства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, учынкі грубіяна. Змагацца з грубіянствам. Не дапускаць грубіянства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

западо́зрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што) у чым. Пачаць падазраваць у чым-н. заганным.

З. каго-н. у падслухоўванні.

2. што. Пачаць дапускаць існаванне чаго-н. непажаданага.

З. нядобрае.

|| незак. западо́зрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)