Тыль-мыль — пра няпэўную або невыразную гаворку: тыль‑мыль — і стаў саўсім другея вузлы вязаць (памяняў думку) (маг., Наша слова, 1992, 26 лют.). Гукапераймальны імітатыў, параўн. тык-мык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абро́жак, аброжка ’ашыйнік’ (БРС, Нас.), польск. obroża, obróż. Апошняе да *ob‑vorz‑ja (прасл. verztiвязаць’). Аб польскім паходжанні бел. аброжак, аброжка сведчыць агаласоўка, гл. Машынскі, ZNUK, 12, 5, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́равезень (пе́ревезень, пе́рівізінь) ’перавясла’ (Бяльк.), пе́рвязень ’тс’ (Юрч.). Да пера- і вяза́ць (гл.); суфікс ‑ень (< прасл. *‑enь) надае значэнне прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 38); новае ўтварэнне замест перавя́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wiązać

незак.

1. вязаць; звязваць;

2. перан. злучаць; яднаць;

wiązać koniec z końcem — зводзіць канцы з канцамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вазоны1 ’від узору’ (КЭС). Да вазоны2. Магчыма, семантычнае збліжэнне з вязаць ’плесці ўзоры’.

Вазоны2 ’пакаёвыя кветкі’, (докш., КЭС). Метанімічны перанос з вазон1, мн. л. па аналогіі з кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плуці́ць2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотатьвязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунтэ́ль, памянш. пунтэлік ’звязка счэсанага і сплеценага льну’ (віл., Шатал.), ст.-бел. пунталь ’звязка’. Запазычана з ням. бавар. punki ’звязка, вузел’, ням. Bündel ’тс’, што ўзыходзіць да Bund ’сувязь’ (< ням. bindenвязаць’). Гл. пу́ндзель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяза́цца несов.

1. (согласовываться, соответствовать) вяза́ться;

сло́вы абвінава́чанага не вя́жуцца з паказа́ннямі све́дак — слова́ обвиня́емого не вя́жутся с показа́ниями свиде́телей;

2. цепля́ться, пристава́ть, привя́зываться;

3. страд. вяза́ться; плоти́ться; см. вяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перавяжыха ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch’ (віц., Кіс.). Відаць, да перавяза́ць: сцябло расліны выглядае нібы перавязанае ў каленцах, адкуль вырастаюць лісты. Да пера- і вяза́ць (гл.). Мена з > ж характэрная для паўн.-зах. Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абавяза́ць у другасным абстрактным значэнні; параўн. укр. обовʼязати, ст.-польск. obiązać, obwiązać, польск. obowiązać, серб.-харв. обаве́зати, обве́зати, славен. obvezati, ст.-слав. обѧзати. Тлумачэнне гэтай ізалексы даволі складанае. Яе праславянская форма *ob‑vęz‑ati. Гл. вязаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)