род недасканалых грыбоў сям. сферапсідальных. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў рэгіёнах з умераным, мяккім і вільготным кліматам. На Беларусі каля 200 відаў. Паразіты злакавых, складанакветных, ясноткавых, ружавых, парасонавых раслін, узбуджальнікі септарыёзаў. Найб. вядомыя С.: злакавая (S. graminis), памідоравая (S. lycopersici), пшанічная (S. tritici), ячная (S. hordei).
Міцэлій добра развіты, галінасты, шматклетачны, мае перагародкі з порамі, часам утварае склероцыі. Органы канідыяльнага споранашэння (пікніды) адзіночныя, шарападобныя, бураватыя, размешчаныя ў тканцы расліны. Канідыі цыліндрычныя, бясколерныя, аднаклетачныя або шматклетачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЭРЫ́Т (грэч. sidēritis, ад sidēros жалеза),
жалезны шпат, мінерал класа карбанатаў, карбанат жалеза, FeCO3. Мае ў сабе аксід жалеза FeO да 62,1%, прымесі магнію, марганцу, кальцыю. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, канкрэцыі, зямлістыя масы, нацёчныя формы, зрэдку крышталі ромбаэдрычныя, таблітчастыя, прызматычныя і інш. Колер жаўтавата-белы, у акісленага С. — карычневы да чорнага з чырв. адценнем. Цв. 4. Шчыльн. З,96 г/см³. Паходжанне асадкавае, гідратэрмальнае метамарфічнае. Гал. мінерал жалезных руд. Радовішчы ў Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, на Украіне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРПЕ́НА, марскі ёрш (Scorpaena porcus),
рыба сям. скарпенавых атр. скарпенападобных. Пашырана ў Атл.ак. каля берагоў Афрыкі і Еўропы, у Міжземным і інш. морах. Маларухомая, прыдонная рыба, жыве ў прыбярэжнай зоне.
Даўж. да 31 см. Спіна і бакі з цёмнымі крапінкамі і плямамі. Бруха белаватае. На плаўніках калючкі з цёмнымі палосамі, плямамі і крапінкамі. Галава вял., з вострымі шыпамі і шматлікімі скурыстымі нарасцямі. Мае ядавітыя залозы каля спіннога плаўніка. Для С. характэрна лінька. Корміцца дробнай рыбай і ракападобнымі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Луці́ца ’сасна з тонкай абалонкай, моцнае бервяно з якой мае тонкія валокны’ (Маш.; лоеў., Мат. Гом.), ’лаза’, ’драўніна без сучкоў’ (Ян.). Укр. кіеўск. лути́ця ’малады слой дрэва, які знаходзіцца адразу пад карой’, жытом.лути́ця, лути́чина, лутичі́на ’стрыжань сасны ці елкі’, ’смалістая сасна або яліна’ (ЛАПП). Да лут1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падэ́шва ’ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні, ніжняя частка, аснова чаго-н.’ (ТСБМ), дыял.падо́шва ’тс’. Рус.подо́шва, укр.підо́шва, ст.-рус.подъшъва, польск.podeszwa, чэш.podešev, славац.podošva. З podъ і šъvъ (гл. шво, шыць) (Праабражэнскі, 2, 86; Фасмер, 3, 299). Фанетычны варыянт падэшва з польск.podeszwa.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атру́скі ’астаткі сена, зярнят, мукі’ (БРС, Нас., Касп.). Славай, otrusky ’тс’. Утворана з суфіксам ‑к‑ (фіксуецца ў мн. л.) ад дзеяслова атрусаць, атрусіць (Нас.), які суадносіцца з ст.-рус.отрясати і мае прэфікс о‑ і корань трус/тряс/трях (гл. трахаць, трусіць, Нас.). Параўн. апалаць — апалкі, ападаць — ападкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Задры́па ’неахайны чалавек’ (ТСБМ). Рус.дыял.задры́па, задри́па, задрёпа; укр.задрі́па, задри́панець. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова задрыпаць ’запэцкаць’, утворанага з прэфіксам за‑ ад дрыпаць ’пэцкаць’, што мае шэраг іншаслав. паралелей, якія вядуць да рэканструкцыі семантыкі dripati ’раздзіраць’ (SR, 4, 236); гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 115.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр.посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус.посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.
Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑амае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэхт1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхта ’канец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням.Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).
Рэхт2 ’накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт1 (гл.).