Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр.пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус.пск.пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг.пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск.дыял.plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус.пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́свет, посвет, посвэт, пасееш ’камінок пры печы’ (ельск., Хрэст. дыял.; мазыр., Шн. 3), ’лучнік, жалезная рашотка, дзе гарэла лучына, асвятляючы хату’ (Эрэм., Пікай., ТС; лун., Шатал,), посвіт ’лоўля рыбы на святло’ (нараўл., Мат. Гом.), укр.посвіт ’святло, агонь’, рус.пск., цвяр.посветец ’лучнік’, польск.дыял.poświat, poświt ’асвятленне пры лоўлі рыбы’. Утварэнне з прыстаўкай *po‑ ад *svetiti са значэннем выніку дзеяння; у польскай — з палескіх ці украінскіх гаворак. Гл. свет, свяціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́мара, параўн. у замове: на моры, на прамары стаіць дуб кракарысты, на ім дванаццаць какатоў (светлаг., SOr, 39, 354). Да мора (гл.) з прыстаўкай пра́‑, што выступае ў традыцыйнай формуле замоў і, відаць, мае функцыю ўзмацнення ў адрозненне ад польск.pramorze, чэш.pramoře, серб.-харв.pramore, дзе прэфікс мае значэнне ’першасны, даўні’, параўн. ESSJ, 1, 206. Гл. пра-. параўн. таксама пралес, калі́сь‑пракалі́сь ’вельмі даўно’ (б.-каш., ГЧ), праколісні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́туша ’орган гарадскога самакіравання ў Заходняй Еўропе і будынак, дзе ён размяшчаўся’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ст.-бел.ратуша, ратушъ ’будынак магістрата’ (Ст.-бел. лексікон). Праз адаптаванае польск.ratusz ’ратуша’, а ў польскай, магчыма, праз чэш. з с.-в.-ням.râthûs ’будынак паседжанняў гарадской рады’ < rât ’рада’ + hûs ’будынак’ (XIII–XIV стст.). У старабеларускай адзначаецца з 1445 г. (Булыка, Запазыч., 274). Гл. таксама Галай, Роднае слова, 1997, 5, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́счын ’ростул’ (ТСБМ). Да расчыня́ць (гл.), дзе‑чыняць/чыніць семантычна звязана з паняццем ’рабіць’ — як у балтыйскіх мовах (параўн. літ.atidarýti, лат.atdarīt). Аналагічна ўкр.розчини́ти і н.-луж.rozcyniś ’расчыніць’ ’тс’, в.-луж.rozčinić ’раз’ядноўваць, раздзяляць’. Такім чынам, семантычны пераход ’рабіць’ > ’зачыняць/расчыняць’, прадстаўлены на беларуска-ўкраінскім арэале, тэрытарыяльна звязаны з балтыйскімі мовамі, а сербалужыцкі — з германскімі дыялектамі (параўн. ням.aufmachen/zumachen ’тс’, гал.dichtmaken ’зачыняць’) (Непакупны, Связи, 86–89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тало́н ’кантрольны лісток’ (ТСБМ, Вруб.), талён ’цэтлік’ (Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзеангл.talon ’талон’, ням.Talon ’тс’ і інш. з франц. (XII ст.) talon ’прыкуп у картачнай гульні; цэтлік у чэкавай, квітанцыйнай кніжцы’, што праз нар.-лац.talo (В. скл. talonem) < лац.tālus ’пятка; костачка’, ’ігральная косць’ (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 16). Запазычана праз рускае або польскае пасрэдніцтва, параўн. рус.тало́н, польск.talon ’кантрольны лісток’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тампа́к ’сплаў медзі і цынку залацістага колеру’ (ТСБМ), тамба́к ’тс’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), тамбако́вы ’тампакавы, бронзавы’ (Байк. і Некр.). Укр.томба́к ’сплаў медзі і цынку’, рус.томпа́к ’тс’, польск., чэш., славац.tombak ’тс’. Запазычана праз польскую або рускую мову з заходнееўрапейскіх моў, дзеням.Tómbak, франц., англ.tombac ’тс’ < малайск.tambaga (těmbaga) ’медзь’ < ст.-інд.tãmrakaḥ ’тс’ (ЕСУМ, 5, 595; Фасмер, 4, 76; Голуб-Ліер, 484; Махэк₂, 647).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБРО́ЎСКІ (Міхаіл Кірылавіч) (19.11.1784 ці 1785, в. Вулька Бельска-падляскага ваяв., Польшча — 3.10.1848),
бел. славіст і арыенталіст. Д-р тэалогіі (1823). З сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. духоўную семінарыю пры Віленскім ун-це (1812). У 1822—24, 1826—33 праф. Віленскага ун-та, у 1824—26 у ссылцы ў Жыровіцкім базыльянскім манастыры. З 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанскага пав., дзе атрымаў прыход. Даследаваў гісторыю слав. кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш.Фіёля, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Зрабіў навук. апісанне стараж. кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскай б-кі, увёў у навук. ўжытак 1-ю глагалічную друкаваную кнігу «Місал па законе Рымскага двара» (Служэбнік, 1483). Нанава адкрыў для бел. і еўрап. навукі імя і справу Ф.Скарыны, звесткі пра яго ўвайшлі ў ненадрукаваную «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве». Разам з І.М.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў бел.нац. адраджэння. З яго багатай творчай спадчыны захаваліся толькі асобныя рукапісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУСЛА́ЎСКІ ((Bogusławski) Войцех) (9.4.1757, б. маёнтак Глінна каля Познані, Польшча — 23.7.1829),
польскі рэжысёр, акцёр драмы і оперы (бас), драматург, педагог, тэатр. дзеяч. Заснавальнік прафес.нац.драм. і муз.т-ра. У 1783, 1790—94, 1799—1814 дырэктар трупы «Нацыянальныя акцёры» (цяпер Тэатр Нарадовы) у Варшаве, дзе ставіў творы замежных (У.Шэкспір, Мальер, П.Бамаршэ) і польск. драматургаў («Вяртанне дэпутата» Ю.Нямцэвіча, 1791), а таксама свае п’есы («Генрых VI на паляванні», 1792, і інш.). У 1785 арганізаваў т-р у Вільні, з якім гастраляваў па Польшчы, Галіцыі, зах. правінцыях Расіі. З 1811 выкладаў у арганізаванай ім драматычнай школе (Варшава). Аўтар лібрэта і пастаноўшчык першай нац. камічнай оперы «Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані (1794). Выступаў у драм. (Кароль Лір, Гамлет у аднайм. п’есах Шэкспіра) і оперных (Аксур у аднайм. оперы А.Сальеры, Бардас у «Уяўны цуд...») спектаклях.
Літ.:
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 250;
Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. С. 226, 235.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКСТ (сапр.Розенберг) Леў Самойлавіч
(9.5.1866, г. Гродна — 27.12.1924),
тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1883—87), у Парыжы (1893—96). У 1906—09 выкладаў жывапіс у прыватнай маст. школе ў Пецярбургу, сярод яго вучняў — М.Шагал. Член аб’яднання «Свет мастацтва». З 1910 жыў пераважна ў Парыжы. Быў адным з вядучых дэкаратараў «Рускіх сезонаў» С.П.Дзягілева. Моцны ўплыў стылю мадэрн зазнала яго кніжная графіка (час.«Мир искусства», «Золотое руно», «Аполлон»), станковы жывапіс («Старажытны жах», 1908) і асабліва тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (балеты «Клеапатра», 1909, «Шэхеразада», 1910, «Дафніс і Хлоя», 1912), дзе, стылізуючы ант. і ўсх. матывы, Бакст стварыў вытанчана — дэкар. эскізы касцюмаў і дэкарацый. Выканаў шмат партрэтаў (І.І.Левітан, І.А.Бунін, К.Дэбюсі, І.Рубінштэйн і інш.) і станковых твораў («На схіле гадоў», «Вячэра», «С.П.Дзягілеў з нянькай» і інш.).
Літ.:
Голынец С.В. Л.С.Бакст, 1866—1924. Л., 1981.
М.М.Паграноўскі.
Л.Бакст. Эскіз касцюма Сіняй султаніхі да балета «Шэхеразада». 1910.