◎ По́свет, посвет, посвэт, пасееш ’камінок пры печы’ (ельск., Хрэст. дыял.; мазыр., Шн. 3), ’лучнік, жалезная рашотка, дзе гарэла лучына, асвятляючы хату’ (Эрэм., Пікай., ТС; лун., Шатал,), посвіт ’лоўля рыбы на святло’ (нараўл., Мат. Гом.), укр. посвіт ’святло, агонь’, рус. пск., цвяр. посветец ’лучнік’, польск. дыял. poświat, poświt ’асвятленне пры лоўлі рыбы’. Утварэнне з прыстаўкай *po‑ ад *svetiti са значэннем выніку дзеяння; у польскай — з палескіх ці украінскіх гаворак. Гл. свет, свяціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)