Блакі́тны. Ст.-бел.блакитний, блекитный, бленкитный і г. д. (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Укр.блаки́тний (з XVI ст.). Запазычанне з польск.błękitny ’тс’ (а гэта з чэш.blankytný; першакрыніцай лічаць с.-в.-ням.blancheit ’белы, сталёвабліскучы колер’; Слаўскі, 1, 36; Зарэмба, JP, XXX, 21–22; дакладней, першакрыніцай з’яўляецца с.-лац.blanketus, blanchetus, blanquetus, гл. Гебаўэр, Sl. stč., 1, 60; Махэк₂, 55, гл. далейБернекер, 58; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 45; Шалудзька, Нім., 22; Рудніцкі, 142–143; Брукнер, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драбяза́ ’драбяза, дробязь’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), драбіза́ (Бяльк.), ’дробныя адходы саломы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. далейдробязга́ ’тс’ (Касп.), драбазга́ ’дробязь’ (Байк. і Некр.), драбязго́вы ’дробязны’ (БРС), драбязі́ць ’ісці дробным крокам’ (БРС). Пад праформай *drobězgъ Трубачоў (Эт. сл., 5, 118) аб’яднаў вялікую групу слоў тыпу бел. (укр.дрі́бʼязок, рус.дробезга́, польск.drobiazg, ст.-чэш.droběz і г. д.). Зыходным з’яўляецца дзеяслоў *drobiti і яго гняздо; суфіксацыя — *‑ězgъ. Ст.-бел.дробязкгъ, дробязокъ ’дробязь’ запазычаны, паводле Булыкі (Запазыч., 102), з польск.drobiazg.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́ж ’дрыжыкі’ (БРС, Шат.). Утварэнне прасл. эпохі. Параўн. рус.дрожь ’тс’, ст.-рус.дрожь, рус.дыял.дрощ, польск.dreszcz. Трубачоў (Эт. сл., 5, 144) выстаўляе прасл.*drъžь. Але, магчыма, што частка форм (польск.dreszcz, рус.дрожжа́ть) паходзіць ад *drъzgi̯‑ (гл. Фасмер, 1, 540–541). Атрымліваецца, што пад адной праформай *drъžь нельга тлумачыць гэту групу слоў. Відаць, што фанетыка-марфалагічныя адносіны былі тут вельмі складаныя. Лічыцца, што фармальна *drъžь добра адпавядае літ.drugỹs ’ліхарадка’ (гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа). Гл. далейдрыжа́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панара́д ’каркас, аснова калёс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’ткацкі станок’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’поўны камплект колаў’ (Інстр. I), ’другарадныя часткі бота: сцелькі, заднікі і інш.’ (Гарэц.), ’усе ткацкія прылады’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II), понара́д ’тс’ (Влад.), панаро́д ’калёсы з драбінамі; матэрыял на ніз ботаў’ (Др.-Падб.). Беларускі рэгіяналізм. Утворана пры дапамозе прыст. па‑ ад нарад (гл.) або як бязафіксны дэрыват ад *панарадзіць < нарадзіць (гл.); далей да рад. У інш. слав. мовах з іншымі прыстаўкамі: рус.снаря́д ’снасць, прылады’, чэш.nářadí ’прылады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парка́н ’агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Янк., Мядзв., Шпіл., Грыг., П. С., Сцяшк., Бір. Дзярж.; ДАБМ, 811; Шушк.), парга́н (Арх. Бяльк., слонім.), парка́н, парга́н (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус.зах.парка́н ’агароджа’, укр.парка́н, барка́н ’тс’. Ва ўсх.-слав. мовах з польск.parkan (Кюнэ, Poln., 85). Далей, паводле Фасмера (3, 208), з сяр.-в.-ням.parkȃn, якое з франц. < араб.Ст.-бел.парканъ, барканъ < польск.parkan, barkan ужо ў пачатку XVI ст. (Булыка, Даўн. запазыч., 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прычыні́ць1 ’паслужыць прычынай чаго-небудзь; выклікаць непрыемныя наступствы’ (ТСБМ), ’зрабіць’: мне дабра не прычыніла і тая Антоля (пух., Сл. ПЗБ), прычыня́цца ’выбіраць пэўныя ўмовы, абставіны’ (ТС). Да чын, чыніць (гл.).
Прычыні́ць2 ’зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна’ (ТСБМ, Ласт., Янк. 1, Ян.), прічыні́ць ’тс’ (Бяльк.), а таксама прычыні́ць ’прыадчыніць’ (ТС); сюды ж са спецыфічным абмежаваннем семантыкі прычыны́ты ’завязаць (фартух)’ (кобр., ЛА, 4). Беларуска-ўкраінскі семантычны рэгіяналізм (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41; Непакупны, Связи, 86). Далей гл. чын, чыніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́пы ‘пахілы’: слопая страха (мін., Сл. ПЗБ); таксама тапонім Слопішча (Жучк., КТС). Фармальна слова можна звязаць з рус.ослоп ‘дубіна, кругляк; дурань’, дыял.ослопи́на ‘доўгая жардзіна’, стараж.-рус.ослопъ ‘дубіна, палка’; далей параўноўваюць з славен.poslȏpje ‘будынак’ (Міклашыч, 432); супраць супастаўлення з *chlopati ‘ляскаць, бразгаць’, як гэта меркаваў Мацэнаўэр (LF, 12, 172), Фасмер (3, 161). Бязлай (3, 91) дапускае роднасць з літ.slaptú, paslaptú ‘тайнік, сховішча’, лат.slapsts ‘кут, сховішча’. Але словаўтварэнне (меркаваўся б дзеяслоў *слопіць) і семантыку вытлумачыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сфе́ра ’шар ці яго паверхня знутры’, ’прастора дзеяння; межы распаўсюджвання’ (ТСБМ), сфэ́ра ’абшар, на які сягаюць сілы, уплывы нябеснага цела; круг уплыву’ (Ласт.), ’абсяг’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел.спе́ра (сфе́ра) ’сфера, арбіта планет’, XV ст. < ст.-польск.sfera, spera < лац.sphaera ад грэч.σφατρα ’шар, мяч, ядро’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Сучаснае слова можа быць паўторным запазычаннем з рус.сфе́ра, дзе з XVII ст. праз польск.sfera або ням.Sphaere, якія, далей, да той жа крыніцы; гл. Фасмер, 3, 815.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kolej
м.
1. чыгунка;
kolej podziemna — метрапалітэн, метро;
kolej dojazdowa — пад’язны пуць;
jechać ~ą — ехаць чыгункай (цягніком);
2. чарга;
po ~i — па чарзе;
z ~i — а) у сваю чаргу;
затым, далей;
~e losu — зменлівасць лёсу;
kolej rzeczy — парадак рэчаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
below
[bɪˈloʊ]1.
adv.
1) (дзе) надо́ле; уні́зе
2) (куды́) дало́ў; уні́з
3) на зямлі́, до́ле
4) ніжэ́й; дале́й
See the note below — Глядзі́ заўва́гу ўні́зе
5) у ніжэ́йшым ра́нгу, у ніжэ́йшай кля́се
6) у пе́кле
2.
prep.
ніжэ́й, ні́жай, пад
below the third floor — ніжэ́й трэ́цяга паве́рху
below zero — ніжэ́й нуля́
below (the) average — ніжэ́й сярэ́дняга
below contempt — ніжэ́й уся́кай пага́рды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)