Ажажу́рыць ’выпіць многа вады’ (Юрч.) да *жажа ’прага’ (ст.-рус.жажа ’тс’). Што датычыць дзеяслоўнай суфіксацыі, параўн. бел.касавурыць ад касаваць і іншыя прыклады гэтай экспрэсіўнай суфіксацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акія́н (БРС, Шат., КТС), ст.-бел.окиянъ, океянъ (кан. XV ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-рус.океанъ, ст.-слав.океанъ < ст.-грэч.ὠκεανός ’тс’. Гл. Фасмер, Этюды, 133.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́парыць, жупорыты ’есці марудна, многа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.калін., іван., уладз.жу́парить, жупорить ’тс’. Бел., рус., відаць, адлюстроўваюць кантамінацыю жава́ць і жу́піць. Параўн. яшчэ жабанець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каваро́т, каваротак ’калаўрот’ (Хрэст. па бел. дыял.), кавародак ’тс’ (гродз., З нар. сл.), каваротка ’тс’ (Нар. словатв., Шатал.). Утворана ў выніку працэсу таўталогіі з калаварот, калаваротак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капя́к1 ’насып зямлі’ (Нас. Доп.), параўн. бел.капец (гл.) з іншым фармантам, да капаць (гл.).
Капя́к2 ’невялікі стажок сена’ (З нар. сл.). Да капа́ (гл.).
Трубніца (тру́бныця) ‘частка спіны ніжэй паясніцы’ (драг., Бел. дыял. 3). Іран., вытворнае ад трубі́ць1, гл. Параўн. рус.дыял.тру́бка, тру́бля ‘частка цела ніжэй за спіну, ягадзіцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыль ‘прачуханец’: даў тылі, як заяц кабыле (Вушац. сл.). Няясна. Дэфармаванае тыле ‘столькі’ (гл.)? Параўн. ст.-бел.тыле ‘тс’ (XVI ст., ГСБМ), укр.тиль‑тиль ‘ледзь-ледзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́чка ‘партфель’ (Нас., Сцяц., Жд.; лях., Янк. Мат.), ‘сумка’ (Сл. Брэс., Альп.; пін., Бел. дыял. 1), тэ́цка ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск.teczka ‘тс’, гл. тэка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГО́ГАЛЬ (Мікалай Васілевіч) (1.4.1809, с. Вялікія Сарочынцы Палтаўскай вобл., Украіна — 4.3.1852),
рускі пісьменнік, пачынальнік крытычнага рэалізму ў рус. л-ры. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1828). Служыў чыноўнікам у Пецярбургу (1829—31). Выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім ун-це (1834—35). З 1836 жыў пераважна за мяжой (Італія, Германія, Швейцарыя, Аўстрыя, Францыя). У 1840 у Вене перажыў цяжкую нервовую хваробу, якая адбілася на яго светаадчуванні і прадвызначыла наступныя душэўныя зрывы. З 1848 у Расіі. Першы твор — паэма-ідылія «Ганц Кюхельгартэн» (1829). Літ. вядомасць прынесла кн. аповесцей «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (ч. 1—2, 1831—32), у якой створаны паэт. вобраз Украіны, яскравыя малюнкі нар. жыцця і побыту, шырока выкарыстаны ўкр. фальклор. Зб-кі «Міргарад» і «Арабескі» (абодва 1835) засведчылі станаўленне пісьменніка на пазіцыях рэалізму і народнасці. У аповесці «Тарас Бульба» (1835, новая рэд. 1842) у эпічна-былінным стылі ўславіў барацьбу ўкр. народа за нац. вызваленне ў 17 ст. Як глыбокі рэаліст і бязлітасны сатырык выступіў у т.зв. «пецярбургскіх аповесцях» («Нос», «Партрэт», «Неўскі праспект», «Запіскі вар’ята» і інш., 1835—42), у «Аповесці пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1834). Наватарскі характар драматургіі камедыі «Рэвізор» (паст. 1836) дазволіў увасобіць у вобразах чыноўнікаў павятовага горада аблічча ўсёй тагачаснай Расіі. Сярод інш.драм. твораў Гогаля камедыі «Жаніцьба», «Гульцы», «Тэатральны раз’езд пасля паказу новай камедыі» (усе 1842) і інш.Маст. адкрыццём стаў вобраз «маленькага чалавека» з аповесці «Шынель» (1842), у якой Гогаль стаў на абарону зняважанай чалавечай годнасці. Вяршыня творчасці Гогаля — паэма-раман «Мёртвыя душы» (т. 1, 1842), дзе ў вобразах надзвычайнай маст. і псіхал. ёмістасці пісьменнік увасобіў маральнае аблічча сучаснага яму грамадства. Духоўныя пошукі 1840-х г. прывялі Гогаля да вывучэння багаслоўскіх прац, гісторыі царквы. Яго «Выбраныя мясціны з перапіскі з сябрамі» (1847) сталі адным з самых палемічных твораў рус. л-ры. У ёй Гогаль выказаў веру ў мажлівасць лепшага ўладкавання Расіі, яе месіянскую ролю, заснаваную на вернасці ідэалам праваслаўя і маральнага ўдасканалення чалавека. Большасць крытыкаў убачыла ў кн. пераход пісьменніка да рэліг. пропаведзі. В.Бялінскі абвінаваціў Гогаля ў крывадушнасці і жаданні стварыць гімн уладам. Грамадскае непрыняцце «Выбраных мясцін...» у многім вызначылі далейшы лёс Гогаля і яго творчасці. За 10 дзён да смерці Гогаль спаліў рукапіс 2-га т. «Мёртвых душ». З імем Гогаля ў рус. л-ры звязана станаўленне крытычнага рэалізму, т.зв.натуральнай школы. М.Чарнышэўскі ўвёў ва ўжытак нават паняцце «гогалеўскі перыяд рускай літаратуры».
Творчасць Гогаля зрабіла ўплыў на бел. л-ру (В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Колас, М.Гарэцкі, З.Бядуля, К.Чорны, К.Крапіва, Я.Брыль і інш.). На бел. мову яго творы перакладалі М.Краўцоў, Крапіва, М.Лужанін, М.Машара, М.Паслядовіч, А.Бачыла, П.Місько, В.Рабкевіч і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены кн. Гогаля «Жаніцьба» (1937), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950), «Мёртвыя душы» (1950), «Рэвізор» (1951), «Тарас Бульба» (1954) і інш. Першыя пастаноўкі п’ес Гогаля на Беларусі адбыліся ў 19 ст. («Рэвізор», 1848; «Жаніцьба», 1850; «Цяжба», 1853; «Запіскі вар’ята», 1888, і інш.). У 1945 «Рэвізор» паст. ў Бел. т-ры Я.Коласа. У Тэатры-студыі кінаакцёра «Беларусьфільма» ажыццёўлены арыгінальныя пастаноўкі «Запіскі вар’ята» (1983) і «Фантазіі паводле Гогаля» (1987).
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—14. М., 1937—52;
Собр. соч.Т. 1—7. М., 1984—86;
Бел.пер. — Зачараванае месца // Наша ніва. 1909. № 9;
Тарас Бульба. Рэвізор. Мёртвыя душы. Мн., 1990.
Літ.:
Белинский В.Г. О Гоголе. М., 1949;
Чернышевский Н.Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. М., 1953;
Н.В.Гоголь в воспоминаниях современников. М.; Л., 1952;