◎ *Ле́седзь, леседзь ’лёска’ (КЭС, І. Чыгрынаў), рус. вяц. лёсядзь ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да лёска (гл.). Аб суфіксе больш падрабязна гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 149 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 130, 140, 179.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)