ШАЎЧЭ́НКА Акім Міхайлавіч (28.11.1902, в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1980),
бел.жывапісец. Вучыўся ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве (1927—30), скончыў Ленінградскі ін-тпралет.выяўл. мастацтва (1931). З 1933 выкладаў на курсах выяўл. мастацтва клубных інструктараў, у 1936—41 кіраваў студыяй пры абл. Доме нар. творчасці ў Гомелі, у 1947—50 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў характары і сітуацыі, строгая яснасць і завершанасць твораў: «Плытагоны» (1932), «На торфараспрацоўках» (1935), «Лес — будоўлям» (1952), «Янка Купала на жытнёвым полі» (1954), «Тынкоўшчыцы» (1957), «У саўгасе «Брылёва» (1959), «Наша песня роднаму краю», «Я.Купала і Я.Колас па дарозе ў Канеў» (абодва 1967), «У дзень Перамогі» (1968), «Аб гераічным мінулым» (1976). Пісаў таксама партрэты (пісьменніка У.Карпава, 1973), пейзажы, нацюрморты.
татарскі жывапісец. Нар.маст. Расіі (1963). Нар.маст.СССР (1980). Правадз.чл.Рас.АМ (1997). Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1939), вучыўся ў Цэнтр. студыі ў Маскве (1946). У 1948—52 выкладаў у Казанскім маст. вучылішчы, з 1976 кіраўнік Творчай майстэрні жывапісу Рас.АМ. Стварае гіст. і жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, якія вылучаюцца яркасцю каларыту, свабоднай жывапіснай манерай: «Падпісанне У.І.Леніным дэкрэта аб утварэнні Татарскай АССР» (з Л.Фатахавым, 1950), «Пралог» (1970), «Чэлнінскія прыгажуні» (1975), «Золата Татарыі» (1976), «Казанскія студэнты» (1980), «Мае шалінцы» (1985), «Мастакі. Франтавыя дарогі...» (1986), «Мая аднапалчанка М.Шчарбак» (1990), «Памяці паэта Г.Тукая» (1995). Аўтар ілюстрацый да кніг. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія Татарстана імя Г.Тукая 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКЕ́ШЫН Міхаіл Восіпавіч (21.2.1835, с. Максімаўка Рослаўскага пав. Смаленскай губ. — 31.1.1896),
расійскі і бел. скульптар, графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—58). У 1876—77 выдаваў час. «Пчела». Паводле праектаў М. выкананы помнікі: «Тысячагоддзе Расіі» ў Ноўгарадзе (1862), Кацярыне II у Пецярбургу (1873), Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве (1888), адміралам У.А.Карнілаву, П.С.Нахімаву ў Севастопалі і інш. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў («Сцэна колішняга рэкруцкага набору. Клімавічы», 1865; «Паштовая эстафета. Беларусь», 1892; «Тыпы Магілёўскай губерні» і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава, А.Пушкіна. У Нац.маст. музеі Беларусі мадэль помніка Багдану Хмяльніцкаму (1870-я г.). Іл.гл. таксама да арт.Ноўгарад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІШЧ Міхаіл Андрэевіч (7.11.1917, в. Заспа Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 9.5.1966),
бел. мастак тэатра і жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1938—56). Сярод работ вылучаюцца дэкарацыі да опер «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні і «Алека» С.Рахманінава (1949), «Марынка» Р.Пукста (1955), балетаў «Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951), «Жызэль» А.Адана (1953), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1955); да драм. пастановак «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1952, т-р імя Я.Купалы), «Гады вандраванняў» А.Арбузава (1954, Гомельскі абл.драм.т-р). Дэкарацыям уласцівыя рамантычная ўзнёсласць, паэтычнасць, кампазіцыйная выразнасць. Ствараў эскізы касцюмаў для танц. і харавых калектываў. Аўтар насценнай размалёўкі «Дэман» (1958) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, карцін «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас «Аколіца» (1961), «Батлейка» (1962) і інш.
П.А.Карнач.
М.Блішч. Эскіз дэкарацыі да оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні. 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Мікалай Пятровіч (1904, С.-Пецярбург — 1937),
бел. графік і жывапісец. Пасля 1-й сусв. вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Скончыў Віленскую бел. гімназію, займаўся ў маст. студыі пры гімназіі ў Я.Драздовіча. У 1926—28 супрацоўнічаў
у час. «Маланка». У сатыр. малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сац. і нац. ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Зах. Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кн. С.Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), час. для дзяцей «Заранка», раманс К.Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць Васілеўскага адметная ўвагай да нац. традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нац.-вызв. руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і нар. архітэктуры Навагрудчыны. З 1930 жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. «Звязда», «Советстая Белоруссия» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСНЯЦО́Ў Віктар Міхайлавіч (15.5.1848, в. Лоп’ял Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1926),
рускі жывапісец. Правадзейны чл. Пецярбургскай АМ (з 1893). Брат А.М.Васняцова. Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў (1867—68) у І.М.Крамскога і ў АМ (1868—74). Чл.Т-ваперасоўнікаў з 1878. У 1870-я г. выступіў з жанравымі карцінамі: «З кватэры на кватэру» (1876), «Ваенная тэлеграма» (1878). З 1880-х г.гал. тэма творчасці — рус. гісторыя, нар. быліны, казкі. Карціны «Пасля пабоішча Ігара Святаславіча з полаўцамі» (1880), «Алёнушка» (1881), «Цар Іван Васілевіч Грозны» (1897), «Асілкі» (1898), «Плашчаніца» (1901) і інш. пачынаюць нац.рамант. кірунак у рус.рэаліст. жывапісе. Тэатр. мастак, партрэтыст і аўтар ілюстрацый да кніг. У Нац.маст. музеі Беларусі карціны: «Партрэт сына», «Узлесак» (эцюд да «Алёнушкі», 1880—81), «Тры царэўны падземнага царства» (1884) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЦКІ Фадзей Антонавіч (5.5.1825, в. Дусяняты Віленскага пав., Літва — 31.1.1868),
жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў В.Ваньковіча, у Пецярбургскай АМ (1841—50) у К.Брулова. У 1843—47 дапамагаў Брулову ў выкананні размалёвак Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу (альфрэска). У 1848—49 і 1855 жыў на Віцебшчыне. У 1850—54 пенсіянер АМ за мяжой (Італія, Іспанія, Галандыя), выконваў копіі класічных карцін. Пасля 1856 жыў пераважна ў Парыжы, у 1867 прыязджаў у Вільню і Пецярбург. Аўтар карцін: «Унутраны перспектыўны від Лютэранскай царквы св. Пятра» (1842), «Сляпы жабрак з павадыром» (1843), «Споведзь маладой дзяўчыны ў ксяндза» (1845), «Хрыстос благаслаўляе дзяцей» (1848), «Перспектыўны від Альгамбры», «Пілігрымы», «Апошняе прычашчэнне» (усе 1850-я г.; за апошнія тры ў 1854 атрымаў званне акадэміка), партрэтаў Л.Гарэцкага (1843), А.Міцкевіча (1847), адваката Палаўскага (1848), архіепіскапа Дмахоўскага (канец 1840-х г.), П.Клота (1850), аўтапартрэта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЛІЯПётр Аляксандравіч Пётр Аляксеевіч
(н. 23.1.1920, г. Махачкала, Дагестан),
бел.жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Вучыўся ў Маск. вучылішчы памяці 1905 г. (1938—39). Працуе ў розных відах выяўл. мастацтва. Яго пейзажы вылучаюцца эмацыянальным успрыманнем прыроды. рамант. прыўзнятасцю: «Плывуць аблокі» (1957), «Дзень» (1965), «Беларуская мелодыя» (1972), «Восеньскія карункі» (1978), «Пачуццё сустрэчы» (1982), «Абуджэнне» (1988), «Дзень, які сыходзіць» (1990), «Палеская ўсмешка» (1996) і інш. Выканаў манум. размалёўкі для палацаў культуры ў Пінску — «Мастацтва акрыляе» (1976) і ў в. Клейнікі (Брэсцкая вобл.) — «Мірная Брэстчына» (1984), для адм. будынка Брэсцкага хім. камбіната — «Палеская песня» (1980). Аўтар памятных медалёў да 20-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці (1961), 950-годдзя Брэста (1969) і інш., помніка-бюста дзеяча рэв. руху ў Зах. Беларусі С.Я.Багданчуку (1970) у пас. Мухавец Брэсцкай вобл.Іл.гл. таксама ў арт.Багданчук С.Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАЎ Натан Майсеевіч (1.6.1916, г. Магілёў — 3.3.1978),
бел.жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1935), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1948). У 1965—78 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Найб. значныя творы прысвечаны падзеям Кастр. рэвалюцыі і барацьбе бел. народа ў гады Вял.Айч. вайны: «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год» (1957), «Беларусь. За ўладу Саветаў» (1967), «Рэйд Каўпака» (1948), «Зямля непакораная» (1974). Стварыў партрэты бел. кампазітараў Я.Цікоцкага (1949), У.Кандрусевіча (1975), групавы партрэт фехтавальшчыц («Беларускія «мушкецёры», 1971); лірычныя і індустр. пейзажы «Разліў на Бярэзіне» (1958), «Гомель. Порт» (1963), «Вясна. Сяброўкі» (1967), «Роздум» (1971), «Зацвіло» (1973), «Венецыя. Дажджлівая раніца» (1974), «Новы горад», «Саната», «Мінчанка» (усе 1977), нацюрморты і інш.
Літ.:
Н.М.Воранаў /Аўт. тэксту Р.Р.Бадзін. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРСО́ЦКІ Віктар Іванавіч (н. 27.6.1923, Мінск),
бел.жывапісец і педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Засл. дз. культ. Польшчы (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). На пед. рабоце з 1951 (у 1952 арганізаваў выяўл. студыю ў школе № 75 г. Мінска). У 1962—72 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў рэаліст. манеры пераважна ў жанры пейзажа. Яго творы вызначаюцца выразным каларытам, кампазіцыйнай стройнасцю, лірызмам. Сярод работ: «Аўтастрада», «Гарадскі пейзаж» (1950-я г.), «Хатынь. Рэквіем», «Мой Мінск» (1960-я г.), «Лондан ноччу», «Дарогі Міншчыны», «У Варшаве, 17 студзеня 1945 г.», «Возера Нарач», «Парыж. Вуліца Мары Роз», «Над Свіслаччу цішыня» (1970-я г.), «Перад паводкай», «Рэха», «Варшава — горад, які я вызваляў», «Раніца Фларэнцыі», «Прага. Плошча», «Паланэз», «Нёман скрозь стагоддзі», «Рэха» (1980-я г.), «Край лясоў і азёр», «Вясна. Стары Магілёў», «Залаты надвячорак», нацюрморт «Ружы» (1990-я г.) і інш.