жывапі́сец, -сца, мн. -сцы, -сцаў, м.

Мастак, які займаецца жывапісам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывапі́сец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жывапі́сец жывапі́сцы
Р. жывапі́сца жывапі́сцаў
Д. жывапі́сцу жывапі́сцам
В. жывапі́сца жывапі́сцаў
Т. жывапі́сцам жывапі́сцамі
М. жывапі́сцу жывапі́сцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жывапі́сец, -пі́сца м. живопи́сец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жывапі́сец, ‑сца, м.

Мастак, які займаецца жывапісам. Жывапісныя работы ў Каломенскім палацы выконваў славуты Сымон Ушакоў, а таксама іншыя рускія жывапісцы. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

живопи́сец жывапі́сец, -сца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изогра́ф книжн., уст. жывапі́сец, -пі́сца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анімалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, жывапісец або скульптар, які паказвае ў сваіх творах жывёл.

|| ж. анімалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маста́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Работнік мастацтва, жывапісец.

М.-дэкаратар.

2. Чалавек, які творча працуе ў якой-н. галіне мастацтва.

М. слова.

3. перан. Той, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой-н. справе.

М. рабіць чучалы птушак.

|| ж. маста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. маста́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эцю́днік, ‑а, м.

1. Плоская скрынка, з якой ходзяць на эцюды. Андрэй хуценька сабраў эцюднік, захапіў з сабою кавалак грунтаванага палатна і памчаў на веласіпедзе за горад. Кандрусевіч. На плячы быў у хлопца зацёганы На раменьчыку вузкім эцюднік. Лойка. // Папка для захоўвання эцюдаў.

2. Невялікая дошка, на якую жывапісец прымацоўвае паперу, палатно і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маля́р ’рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.), ’дрэнны мастак’, ’мастак’ (Грыг., Нас.), маляровая, маляровачка, маляры́ха ’жонка мастака’, маляроўна ’дачка мастака’, маля́рня ’майстэрня’ (Нас.), ст.-бел. маляръ, маларъ, малеръ, малерь, молеръжывапісец’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. malarz, malerz ’тс’, якое з с.-в.-ням. mālaere, mālaer (Булыка, Лекс. запазыч., 160; Карскі, Труды, 312; Кюнэ, 75; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151). Параўн. таксама польск. malarzowa, malarka ’жонка мастака’, malarnia ’майстэрня’, malarz pokojowy ’маляр’ (Варш. сл., 2, 856).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)