ЯКУ́ПАЎ Харыс Абдрахманавіч (н. 23.12.1919, Казань, Татарстан),
татарскі жывапісец. Нар. маст. Расіі (1963). Нар. маст. СССР (1980). Правадз. чл. Рас. АМ (1997). Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1939), вучыўся ў Цэнтр. студыі ў Маскве (1946). У 1948—52 выкладаў у Казанскім маст. вучылішчы, з 1976 кіраўнік Творчай майстэрні жывапісу Рас. АМ. Стварае гіст. і жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, якія вылучаюцца яркасцю каларыту, свабоднай жывапіснай манерай: «Падпісанне У.І.Леніным дэкрэта аб утварэнні Татарскай АССР» (з Л.Фатахавым, 1950), «Пралог» (1970), «Чэлнінскія прыгажуні» (1975), «Золата Татарыі» (1976), «Казанскія студэнты» (1980), «Мае шалінцы» (1985), «Мастакі. Франтавыя дарогі...» (1986), «Мая аднапалчанка М.Шчарбак» (1990), «Памяці паэта Г.Тукая» (1995). Аўтар ілюстрацый да кніг. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія Татарстана імя Г.Тукая 1995.
Тв.:
Живопись — любовь моя..! Казань, 2000;
Память. Казань, 2003.
т. 18, кн. 1, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)