МІКЕ́ШЫН Міхаіл Восіпавіч (21.2.1835, с. Максімаўка Рослаўскага пав. Смаленскай губ. — 31.1.1896),
расійскі і бел. скульптар, графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—58). У 1876—77 выдаваў час. «Пчела». Паводле праектаў М. выкананы помнікі: «Тысячагоддзе Расіі» ў Ноўгарадзе (1862), Кацярыне II у Пецярбургу (1873), Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве (1888), адміралам У.А.Карнілаву, П.С.Нахімаву ў Севастопалі і інш. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў («Сцэна колішняга рэкруцкага набору. Клімавічы», 1865; «Паштовая эстафета. Беларусь», 1892; «Тыпы Магілёўскай губерні» і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава, А.Пушкіна. У Нац.маст. музеі Беларусі мадэль помніка Багдану Хмяльніцкаму (1870-я г.). Іл.гл. таксама да арт.Ноўгарад.