ШАЎЧЭ́НКА Акім Міхайлавіч (28.11.1902, в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1980),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве (1927—30), скончыў Ленінградскі ін-тпралет.выяўл. мастацтва (1931). З 1933 выкладаў на курсах выяўл. мастацтва клубных інструктараў, у 1936—41 кіраваў студыяй пры абл. Доме нар. творчасці ў Гомелі, у 1947—50 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў характары і сітуацыі, строгая яснасць і завершанасць твораў: «Плытагоны» (1932), «На торфараспрацоўках» (1935), «Лес — будоўлям» (1952), «Янка Купала на жытнёвым полі» (1954), «Тынкоўшчыцы» (1957), «У саўгасе «Брылёва» (1959), «Наша песня роднаму краю», «Я.Купала і Я.Колас па дарозе ў Канеў» (абодва 1967), «У дзень Перамогі» (1968), «Аб гераічным мінулым» (1976). Пісаў таксама партрэты (пісьменніка У.Карпава, 1973), пейзажы, нацюрморты.