Каўжэ́нь ’шустры, нізкага росту хлопчык, малыш’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; не хапае даных аб яго сувязях і гісторыі. Няясная і яго магчымая зыходная форма. Відаць, мы маем справу з сапсаванай лексемай. Няпэўная дагадка: каўжэнь — гэта трансфармацыя першапачатковага кажан. На Браслаўшчыпе слова кажан ужываецца ў значэнні ’злы, невысокага росту чалавек’. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 358.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асо́харніца ’хвоя звычайная, Pinus silvestris L.’ (мін. — Кіс., 98). Няясна. Відаць, звязана з саха ў значэнні ’дрэва з сучкамі’: параўн. польск. дыял., чэш., славац., в.-луж. sochor ’шост, жэрдка’, магчыма (супраць Махэк, Slavia, 28, 1959, 274), рус. сохирь ’дрэва з развілкай’; тады сохарны такі, што мае сучкі’, назоўнік утвараецца з суфіксам ‑іца; а‑, магчыма, пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кру́пны ’буйны, грубы’ (ТС). Укр. крупний, рус. крупный ’тс’, балг. крупен, серб.-харв. кру́пан ’тс’, польск. krupny ’крупавы’, чэш. krupny ’тс’. З гэтага супастаўлення відаць, што пераход у значэнні ’крупавы’ > ’крупны, вялікі’ звязаны з супрацьпастаўленнем мука — крупа («крупная» мука, з нямолатымі зярнятамі). Параўн. балг. крупно (брашно) ’крупная (мука)’ (Трубачоў, Дополн., 2, 386). Гл. крупы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зыр 1 ’адкрытае месца’. Параўн. укр. зір ’зрок’. Апафанічны варыянт кораня, прадстаўленага ў зрок, зрэнка, зара, зорка (гл.) са ступенню i > y.
Зыр 2 ’халодны, пранізлівы вецер’, зы́рыць ’прыпякаць (пра мароз)’, зы́рка ’горача’ (Сл. паўн.-зах.), зыр ’гарачыня, спёка, жар’ (тураў., ТС). Верагодна, перанос ад зыр 1, на што ўказваюць антанімічныя значэнні ў розных рэгіёнах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус. про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыло́нне, прыло́нак ’лона; калені; месца (для дзяцей) на каленях’ (Нас., Байк. і Некр.); таксама сюды ж прыло́нне ’аб’ём, абхват рукамі; мера пры куплі-продажы’ (Нас., Інстр. 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад ло́на ’грудзі; чэрава; калені; ахапак, бярэмя’ (гл.) < прасл. *lono, якое ўжо мела як гэтыя, так і семантычна блізкія значэнні (ЭССЯ, 16, 32–35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скамы́ ‘драўляныя ціскі (выціскаць мёд)’ (іўеў., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘тое, чым адціскаюць сыр’ (Інстр. 1). Нульсуфіксальны дэрыват ад *скаміць (гл. аскома), якое да прасл. *skomiti, што звязана чаргаваннем галосных з *ščemiti, гл. шчаміць. Не выключана захаванне архаічнай семантыкі ‘прышчэмліваць’, адкуль потым развіліся пераносныя значэнні, якія ўказваюць толькі на чалавечыя адчуванні. Параўн. скем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́піца ‘трубка, калодка ў коле’ (Бяльк.; круп., іўеў., брасл., Сл. ПЗБ; Дэмб. 2; мсцісл., З нар. сл.), сту́пка ‘тс’ (Мат. Гом.), сюды ж і ступі́ца ‘дэталь у жорнах, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы). Рус. сту́пица ‘тс’. Да сту́па (гл.); да семантыкі параўн. значэнні сту́па ‘калода’, рус. сту́па ‘калода ў млыне’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)