Прыло́нне, прыло́нак ’лона; калені; месца (для дзяцей) на каленях’ (Нас., Байк. і Некр.); таксама сюды ж прыло́нне ’аб’ём, абхват рукамі; мера пры куплі-продажы’ (Нас., Інстр. 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад ло́на ’грудзі; чэрава; калені; ахапак, бярэмя’ (гл.) < прасл.*lono, якое ўжо мела як гэтыя, так і семантычна блізкія значэнні (ЭССЯ, 16, 32–35).