Купа́цца1 ’абмывацца, плаваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Я руш., Бяльк., ТС, Касп.). Укр.купати, рус.купать, балг.къпя, серб.-харв.ку́пати, славен.kópati, польск.kąpać, чэш.koupati, славац.kupať, в.-луж.kupać, н.-луж.kupaś ’тс’. Прасл.kǫpati не мае этымалагічна задавальняючага тлумачэння. Вельмі праблематычна сувязь з назвай канапель (параўн. Бернекер, 600), з германскай назвай мора (ст.-ісл.haf) (Якабсон, KZ, 42, 161), з прасл.kǫpa ’звязка’ і інш. Здаецца, што прыведзеная вышэй этымалогіякупалы пралівае святло і на гэты тэрмін (гл. купала). Калі дапусціць дублет kupěti/kǫpati (параўн. аб такіх дублетах: Брукнер, KZ, 42; Лер-Сплавінскі, Studia; Слаўскі, SO, 18), можна звесці купаць (у адрозненне ад мыць) да першапачатковага ’ачышчацца агнём’. Пакуль што, аднак, гэта этымалогія вельмі праблематычная.
Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус.бала́кать, укр.бала́кати, польск.bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СМАТРЫ́ЦКІ Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч; 1577, г.п. Смотрыч Дунаевецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 27.12.1633),
бел. і ўкр. пісьменнік-палеміст, грамадска-паліт. і царк. дзеяч. Сын Г.Д.Сматрыцкага. Першапачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і вучонага грэка Кірылы Лукарыса, будучага канстанцінопальскага патрыярха. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. З 1601 служыў у кн. Б.Саламярэцкага (мяст. Баркулабава Аршанскага пав.). Разам з сынам князя ўдасканальваў веды ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім ун-тах, пабываў у Нюрнбергу, Вроцлаве, Вюрцбургу. Потым жыў у маёнтках Саламярэцкага каля Мінска. Уступіў у Віленскае правасл. брацтва пры Троіцкім манастыры, дзе зблізіўся з Л.Карповічам. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Пісаў на стараж.бел. і ўкр., лац., польскай мовах (многія творы напісаны макаранічнай мовай). У 1608 супраць твораў І.Пацея «Ерасі...» і «Гармонія...» выдаў «Антыграфі...», у 1610 пад псеўданімам Тэафіл Арфалог — «Трэнас», дзе ад імя «маці-царквы», што сімвалізавала прыгнечаную радзіму, заклікаў народы Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. Твор выклікаў шырокую грамадска-паліт. рэакцыю. На яго кнігу палемічнымі творамі адказалі П.Скарга і І.Марахоўскі. У 1617 пастрыгся ў манахі пад імем Мялецій. Працаваў у брацкай школе Віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктарам Кіеўскай брацкай школы (1618—20). Вынікам пед. дзейнасці стала «Грамматики словенския правильная синтагма...» (1618—1619, цяпер г. Вевіс, Літва), дзе ўпершыню на высокім навук. узроўні тлумачыліся арфаграфія, этымалогія, сінтаксіс і прасодыя. Больш як 2 стагоддзі яна была адным з самых аўтарытэтных падручнікаў па слав. мовазнаўстве, двойчы перавыдавалася ў Маскве (1648, 1721), вытрымкі з яе І.Капіевіч надрукаваў у Галандыі («Руковедение во грамматику словенороссийскую», 1706). У 18—1-й пал. 19 ст. яна стала ўзорам для сербскай, харвацкай, рум. і балг. граматык. З 1620 архіепіскап полацкі, епіскап віцебскі і мсціслаўскі. Аўтар «Трактата пра паходжанне Святога Духа» і «Палінодыі...» (каля 1615), прадмовы да «Евангелля вучыцельнага патрыярха Каліста» (1616), «Казання... на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» (1620), «Апраўданне нявіннасці» і «Абароны апраўдання» (1621), «Дадатку да абарон апраўдання» і «Выкрывання з’едлівых твораў» (1622), «Юстыфікацыі...» і «Суплікацыі...» на імя сената і караля (1623). Напалоханы ўзмацненнем нац.-вызв. руху і забойствам уніяцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча, паломнічаў па святых мясцінах Б.Усходу (1624—25). У 1627 тайна, у 1628 адкрыта перайшоў на бок уніятаў. У творах «Апалогія...», «Разважанне пра шэсць розніц паміж Усходняй і Заходняй цэрквамі», «Пратэстацыя» (усе 1628), «Паранэіс...» і «Экзатэіс...» (1629) адрокся ад сваіх антыуніяцкіх твораў, выступаў супраць правасл. пісьменнікаў-палемістаў С.Зізанія, Клірыка Астрожскага, Хрыстафора Філалета. С. — прадстаўнік барока. Стыль і мова яго твораў сталі ўзорам для Л.Карповіча, З.Капысценскага, А.Мужылоўскага і інш.
Літ.:
Осинский А.С. Мелетий Смотрицкий, архиепископ Полоцкий. Киев. 1912;
Загайко П.К. Українські письменники-полемісти кінця XVI — початку XVII ст. в боротьбі проти Ватікану і унії. Київ, 1957;
Прокошина Е.С. Мелетий Смотрицкий. Мн., 1966;
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968;
История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вялі́кі (БРС, Касп., Бяльк.). Шмат вытворных з рознымі суфіксамі: вялі́зны, вялі́зазны (Шат.), вялі́зарны ’тс’ (Шат.). Ст.-рус., ст.-слав.великъ, рус.вели́кий, укр.вели́кий, чэш.veliký, velký, польск.wielki, балг.вели́к, серб.-харв.ве̏лак і г. д. Прасл.*velikъ, а гэта ад прасл.*velьjь ’тс’. Этымалогія ўсёй групы слоў не вельмі ясная, ёсць многа версій. Агляд гл. Фасмер, 1, 289.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гармі́дар ’гармідар’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), ’зборышча, натоўп людзей’ (Жд. 2). Форма гармідаль (Касп.: пад гармі́дар) — вынік дысіміляцыі р — р > р — л. Сюды ж гармі́дарны, гармі́дараваць (Нас.). Старая этымалогія (Нас.): < літ.armidaris. Хутчэй, аднак, гэта запазычанне з польск.harmider, hermider (Кюнэ, Poln., 56). Укр.гарми́дер (паводле Рудніцкага, 1, 573, польск. слова < укр.; першакрыніца — перс. мова; параўн. Слаўскі, 1, 407).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ітыся ’марудзіць’ (Бесар.). Звязана з укр.га́ятися ’тс’, га́яти ’замаруджваць, затрымліваць’. Аб укр. слове падрабязна Рудніцкі (586), які знаходзіць сувязь гэтага дзеяслова з дзеясловам *gajiti ’даглядаць, ахоўваць і да т. п.’; пры гэтым ён не тлумачыць развіццё семантыкі, але яго этымалогія здаецца вельмі праўдападобнай. Можна так уявіць сабе семантычныя змены, што прывялі да значэння ’марудзіць’: ’даглядаць, ахоўваць’ — ’ахоўваць, рабіць старанна’ — ’рабіць старанна, марудзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́мнуць ’заснуць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. Змарыць. Рус.кимать ’спаць’. Польск.kimać ’тс’, якое разглядаецца як запазычанне з рускай, паколькі першакрыніца адносіцца да так званай мовы афеняў, якая лакалізуецца ў цэнтральнарускім рэгіёне. Афеньск. кимать узыходзіць да н.-грэч.κοιμούμαι ’спаць’ (Фасмер, Этюды, 87). Этымалогія гэтага слова чамусьці не трапіла ў Этымалагічны слоўнік Фасмера. Іншыя этымалогіі ненадзейныя. Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кныш1 ’нізкарослы чалавек’ (Нар. сл.). Гл. кныш?,.
Кныш2 ’шышка, сухі выраст на краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Гл. кнышз‑
Кныш3 ’пірог, які ядуць на дзяды’ (Кольб.). Укр.книш ’тс’. Этымалогія Фасмера (Этюды, 90), з грэч.κνίσα ’пах лечанага мяса і тлушчу’. Больш верагоднай здаецца версія Бернекера (1, 531), паводле якой кпіш, книш < ням.Knitschet ’галушка з мукі’.