Гармі́дар ’гармідар’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), ’зборышча, натоўп людзей’ (Жд. 2). Форма гармідаль (Касп.: пад гармі́дар) — вынік дысіміляцыі р — р > р — л. Сюды ж гармі́дарны, гармі́дараваць (Нас.). Старая этымалогія (Нас.): < літ. armidaris. Хутчэй, аднак, гэта запазычанне з польск. harmider, hermider (Кюнэ, Poln., 56). Укр. гарми́дер (паводле Рудніцкага, 1, 573, польск. слова < укр.; першакрыніца — перс. мова; параўн. Слаўскі, 1, 407).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)