gedlden

(sich) мець цярпе́нне

wllen Sie sich btte inen ugenblick ~ — прашу́ Вас хвілі́нку пачака́ць

~ Sie sich! — пачака́йце!, пацярпі́це!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ло́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца. Лопнула труба. Лопнула рэйка. Лопнула дошка. // Парвацца. Супоня з вяровачкі, што ўся ўжо на вузлах, лопнула зноў, разматалася і павісла. Брыль. Вытырклыя калені штаноў лопнулі, у адным боце адарвалася падэшва і ледзь трымалася. Чорны. / Аб струках, пупышках. Дрэўцы прыняліся: пупышкі на іх набрынялі сокам і вось-вось гатовы лопнуць. Карпаў. // Выбухнуць, разарвацца (пра бомбы, снарады, кулі і пад.). Бомба раптам лопнула ў паветры. Новікаў. // Надзьмуўшыся, разарвацца, знікнуць. Лопнуў паветраны шар. Лопнула бурбалка. □ — Камера, каб на яе ліха, лопнула, — сказаў салдат і пастукаў нагой па задняму колу машыны. Сіняўскі. // Пра органы, часткі чалавечага цела (сэрца, крывяносныя сасуды і пад.). Галава .. [Габрыліхі] трашчала і, здавалася ёй, вось-вось лопне ад гэтага бязлітаснага напору святла. Шамякін.

2. перан. Разм. Пацярпець поўную няўдачу, крах. Лопнуў банк. □ Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.

•••

Каб ты лопнуў (лопнула) — ужываецца як праклён.

Лопнуць ад злосці (зайздрасці) — пра бурнае праяўленне пачуцця злосці, зайздрасці.

Лопнуць са смеху — зайсціся моцным смехам.

Цярпенне лопнула гл. цярпенне.

ло́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Залапатаць крыламі (пра птушак). Страпянуўшыся, Ў тое ж імгненне Лопнуў крыллем касач баравы. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Et miseriarum portus est patientia

Цярпенне ‒ прытулак ад бед.

Терпение ‒ пристанище от бед.

бел. Цярпён — спасён. Цярпі, Грышка, спасён будзеш.

рус. При горести терпенье ‒ невольное спасенье. Терпенье и труд всё перетрут. Час терпеть, а век жить.

фр. La patience est amère, mais son fruit est doux (Терпенье горько, но плод его сладок).

англ. Patience is a plaster for all sores (Терпение ‒ лекарство от всех болячек).

нем. Geduld überwindet alles (Терпенье преодолевает всё). Geduld überwindet Holzäpfel (Терпение преодолевает деревянные яблоки).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ло́пнуць

1. гл. лопаць

1., лопацца;

банк ло́пнуў die Bank hat Bankrtt gemcht;

ло́пнуць ад зло́сці vor Wut pltzen [brsten*]; vor Wut kchen;

2. перан. разм. in die Luft flegen*; krchen vi (пра банк, прадпрыемства);

у мяне́ ло́пнула цярпе́нне mir reißt die Gedld [der Gedldsfaden]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

strain2 [streɪn] v.

1. наця́гваць; наця́гвацца; расця́гваць; расця́гвацца; напіна́ць; напіна́цца

2. напру́жваць; напру́жвацца;

strain at smth. цягну́ць што-н.;

strain one’s eyes стамля́ць во́чы;

strain smb.’s patience выпрабо́ўваць чыё-н. цярпе́нне

3. фільтрава́ць, працэ́джваць;

strain after effects біць на эфе́кт; стара́цца з усі́х сіл дзе́ля эфе́кту

strain at the leash infml рва́цца, імкну́цца зрабі́ць што-н. з усі́х сіл;

strain every nerve/sinew (to do smth.) стара́цца з усяе́ мо́цы (зрабі́ць што-н.)

strain off [ˌstreɪnˈɒf] phr. v. адцэ́джваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ло́пнуць I сов. (крыльями, по плечу и т.п.) хло́пнуть

ло́пнуць II сов., в разн. знач. ло́пнуть;

мяч ~нуў — мяч ло́пнул;

струна́ ~нула — струна́ ло́пнула;

спра́ва ~нуларазг. де́ло ло́пнуло;

цярпе́нне ~нуларазг. терпе́ние ло́пнуло;

хоць ~ні — хоть ло́пни;

каб ты ~нуў!бран. чтоб ты ло́пнул!;

л. са сме́ху — ло́пнуть от сме́ха;

л. ад зло́сці — ло́пнуть от зло́сти;

л. ад за́йздрасці — ло́пнуть от за́висти;

л., як мы́льны пузы́р — ло́пнуть, как мы́льный пузы́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́ўскі: на́ўскі вялікдзень ’чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. II), наўські: Radaūnica albo Nauśki Wielikdzieri ’вясеннія дзяды’ (Пятк. 2), параўн. наські: наські велікдзень ’тс’, іншая назва мёртвых велікдзень (ТС), укр. навський: навський великдень ’вялікдзень мёртвых, паводле народных вераванняў, у чацвер на апошнім тыдні вялікага посту’, рус. маск. навский: паве кий день ’рэлігійны звычай памінання памерлых на магілах на працягу тыдня пасля вялікадня’, чэш. дыял. navski: navskä kost ’цвёрды нараст’, славен. namški: namška kosi (*navbska kostь) ’тс’. Да прасл. *паиь, параўн. ц.-слав. навь ’мярцвяк’, рус. навь, навье ’тс’, укр. навка, мавка ’душа дзяўчынкі, што памерла да хрышчэння’, ст.-чэш. παν ’магілка, пекла, той свет’, unaviti ’забіваць’, чэш. unaviti ’стаміць’, unava ’стомленасць, знямога’, славац. nava ’прыстанак добрых душ’, славен. navje ’душы няхрышчаных дзяцей’, паи ’душа нябожчыка’, балг. мак. нави ’злыя духі, злыдні’, гл. таксама ўниўя: загоніць унаўя ’на той свет, у магілу’ (Мат. Маг.). Дакладныя адпаведнікі: лат. näve ’смерць’, nävet, nävit ’забіць’, літ. ηδνέцярпенне, смерць’, novis ’мучэнне’, novyti ’душыць, знішчаць’, ст.-прус. noms ’тулава, пень’, гоц. naus ’мярцвяк’, ст.-ісл. nar ’мярцвяк, труп’; звязана чаргаваннем галосных з ныць ’марнець, чахнуць’, уныць, унываць ’траціць жыццёвыя сілы’ (гл.), гл. Фасмер, 3, 35; Махэк₂,/391; Бязлай, 2, 216; робяцца спробы звязаць слав. *navъ з і.-е. пай- ’карабель’, якія грунтуюцца на уяўленнях, што шлих на той свет вядзе па рацэ ці праз мора, а таксама на назвах абрадаў, параўн. рус. навской (номской, навский) день, навьи проводы ’летнія дзяды, памінкі; пахаванне’ (Седакова, Балто- славян. этнокультурные и археологические древности: Погребальный обряд. Тез. докл. конф. М., 1985, 73), а таксама рус. навий день ’дзяды’, навья косточка ’цвёрды нарост’, літ. nam‑ kaulis ’тс’ з лат. vėla kauli ’костачка ў ступні, звязаная з пэўнымі павер’ямі’, Ve(u laiks ’памінанне мёртвых’ (Іванаў–Тапароў, Слав. языкозн., М., 1973, 168). Параўн. таксама Талстой, БСИ, 1977, 87; Іванаў-Тапароў, Иссл., 68–69; Кобилянський, Мовознавство, 1980, 1, 46; Буга, Rinkt., II, 503. Гл. навей,.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

теря́ть несов., в разн. знач. тра́ціць; (преимущественно о конкретных предметах) губля́ць;

теря́ть де́ньги губля́ць гро́шы;

теря́ть влия́ние тра́ціць уплы́ў;

теря́ть терпе́ние тра́ціць цярплі́васць (цярпе́нне);

теря́ть си́лу тра́ціць сі́лу;

теря́ть в ве́се тра́ціць у вазе́;

теря́ть вре́мя тра́ціць час;

я на э́том мно́го теря́ю я на гэ́тым шмат тра́чу;

не́чего теря́ть няма́ чаго́ тра́ціць (губля́ць);

теря́ть го́лову губля́ць галаву́;

теря́ть из ви́ду а) губля́ць з вачэ́й; б) (упускать) выпуска́ць з-пад ува́гі;

теря́ть по́чву под нога́ми тра́ціць (губля́ць) гле́бу пад нага́мі; см. потеря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Труд1 ‘праца’ (неалагізм, Юрч. Сін.), ‘цяжкая праца’ (в.-дзв., шальч., люб., паст., ашм., Сл. ПЗБ), ‘праца, работа’ (Вруб.), ‘вялікі ўчынак’ (Некр. і Байк.), ‘пакуты, цярпенне, цяжкасці’ (Варл.; маладз., Янк. Мат.), труда́ ‘цяжкае становішча, цяжкасць, мука’ (Бяльк.), труды́ ‘вялікія намаганні’ (Юрч. СНЛ), ‘мітрэнгі, цяжкасці, перажыванні’ (Барад.), ‘турботы, клопаты, намаганні’ (Скарбы), ‘пакута, цяжкасць’ (Сцяц.), ‘мука, нясцерпны боль’ (Гарэц.; шальч., мядз., Сл. ПЗБ), ‘цяжкая хвароба, вялікія мукі’ (Пан.), тру́дзіць ‘стамляць, натруджваць да болю працай, хадой і да т. пад.’ (ТСБМ, ТС), ‘таміць, турбаваць’ (Ласт.), трудзі́цца ‘працаваць’ (мёрск., Нар. лекс., ТС), ‘цяжка працаваць’ (в.-дзв., брасл., чэрв., Сл. ПЗБ), ‘мучыцца, пакутаваць’ (Гарэц., Бяльк., Пан.; брасл., глыб., Сл. ПЗБ), ‘вельмі мучыцца ад фізічнага болю’ (Юрч. Сін.), ‘недаядаць’ (в.-дзв.), ‘вяліць, рыхтаваць тытунь для курэння’; ‘брадзіць (пра раствор)’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. трудъ ‘работа, напружанне фізічных і разумовых сіл’, ‘вынік працы’, ‘пакута, цяжкасць’ (ГСБМ), ‘праца’, ‘стомленасць’, ‘бяда’, ‘праклён’ (Альтбаўэр), трудити ‘таміць работай’, ‘турбаваць, гнясці’, трудитися ‘цяжка працаваць’, ‘клапаціцца, турбавацца’, ‘пакутаваць, мучыцца’ (ГСБМ). Укр. труд ‘праца, работа’, рус. труд ‘цяжкая працяглая хвароба’, стараж.-рус. трудъ ‘запал, стараннасць’, ‘праца’, ‘клопат’, ‘пакуты’; ‘хвароба’, ‘гора, скруха, смутак’, польск. trud ‘цяжкая праца, вялікія намаганні’, ‘утома, змора’, ст.-польск. trud ‘мука, пакута’, ‘страта сіл’, каш. trud ‘намаганне, напружанне’, чэш. trud ‘напружанне, цяжкасць’, ‘клопат’, ст.-чэш. ‘тс’, ‘катаржная праца’, ‘пакута, мука’, ‘мучэнне’; славац. trud ‘сум’, ‘цяжкая праца’ (у апошнім значэнні запазычана з рускай мовы, гл. Махэк₂, 654), славен. trûd ‘праца, стараннасць’, харв. trûd, серб. труд ‘праца, намаганне, старанне’, макед. труд ‘тс’, ‘праца (дзейнасць)’, ‘праца (твор)’, балг. ‘праца, намаганне, вынік працы’, ст.-слав. троудъ ‘пакуты, мука, намаганні’, ‘барацьба’. Прасл. *trudъ ‘намаганне, цяжкая праца’ — роднаснае літ. triū̃sas ‘праца, клопаты’, triū̃sti ‘рабіць карпатлівую працу’, ‘завіхацца каля дома, па гаспадарцы’, лат. traûds ‘крохкі’, с.-в.-ням. drôʒ ‘цяжар, груз, бярэмя’, ‘прыкрасць, непрыемнасць’, лац. trūdere ‘ўдараць, піхаць, прымушаючы гнаць, штурхаць’, ірл. trot (< *trudno‑) ‘спрэчка’, што да і.-е. *tr‑eu̯‑d‑ ‘церці, расціраць, мяць, ціснуць’ < *ter‑/*tr‑ ‘церці’. Мяркуецца, што пачатковым значэннем у прасл. trudъ было ‘цяжкая ноша, цяжар’ (Фасмер, 4, 107–108; Брукнер, 575; Махэк₂, 654; Скок, 3, 514; Чарных, 2, 266; Сной₂, 789; ЕСУМ, 5, 654–655). Сюды ж вытворныя трудавы́ ‘які вымагае працы’, ‘зароблены працай’ (Нас.), трудава́ць ‘турбаваць, непакоіць’ (Нас.), ‘цяжка раджаць, мучыцца пры родах’ (ігн., Сл. ПЗБ), трудові́к ‘працаўнік’ (столін., Нар. лекс., Сл. Брэс.), трудлі́вы ‘тс’ (Ян.), трудаві́ты ‘тс’ (іўеў., Сл. ПЗБ), трудава́нне ‘намаганне’, ‘цярпенне пры хваробе’ (Нас.).

Труд2, трут ‘сып, высыпка’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Рэг. сл. Віц.), труд ‘адзёр’ (Арх. Вяр.), ‘благая хвароба, праказа’ (Варл.), трут ‘прышч’ (Сцяшк. Сл.). ст.-бел. трудъ, трондъ ‘праказа’ (XV ст., апошняе — з польск.), трудоватый ‘хворы на праказу, пракажоны’ (ГСБМ). Параўн. рус. смал. труд: водный труд ‘вадзянка’, стараж.-рус. трудъ ‘немач, хвароба’, польск. trǫd ‘праказа; працяглая заразная хвароба’, ст.-польск. trędowacina ‘кароста, высыпка на целе’, в.-луж. trudownik ‘залозніца, Scrophularia L.’, чэш. trud ‘вугор, прышч’, славен. trôd/trôt ‘колікі, калаццё’, харв. чак. trûdi ‘гемарой’, серб. тру̂д ‘розныя хваробы’, макед. дыял. тръ́дои ‘гемарой’, ст.-слав. трѫдъ ‘крывавы панос’. Прасл. *trǫdъ ‘нейкая скураная хвароба’, роднаснае літ. trandìs ‘караед’, ‘моль’, ‘гнілізна, спарахнелае дрэва’, trandė́ti ‘быць паточаным моллю, чарвяком’, trendė́ti ‘псавацца’, лат. trenêt ‘псавацца, гніць’, ст.-інд. tr̥nátti ‘расколвае, прадзірае’, ст.-грэч. τερηδών ‘шашаль, дрэваед’, уэл. trwyddo ‘вярцець’ < і.-е. *tre(n)d‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 3, 110; Махэк₂, 654; Голуб-Копечны, 391; Брукнер, 575; Булыка, Запазыч., 326; Скок, 3, 514–515). Борысь (641) мяркуе, што першасным значэннем прасл. *trou̯dъ было ‘нешта спарахнелае, сатлелае, сточанае шашалем’, у сувязі з чым гл. трут. Гарачава (Этимология–1980, 110) следам за Брукнерам (577) і Скокам (3, 515) *trudъ і *trǫdъ лічыць фанетычнымі дублетамі, параўн. тыпалагічна блізкія лац. laborare ‘цярпець, пакутаваць’ і ‘працаваць’. Гл. таксама K. R. Grinda «Arbeit» und «Mühe». Untersuchungen zur Beteutungsgeschichte altenglischer Wörter, München 1975, што, відаць, сведчыць пра ўніверсальны характар семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыва́ць, трыва́ці ‘вытрымліваць, цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць, цярпець’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., ТС, Сл. ПЗБ, Варл.; ашм., Стан.) ‘працягвацца пэўны час’ (ТСБМ, Вруб.), ‘доўга захоўваць прыдатнасць, трымацца’ (Нас., ТСБМ), ‘быць, існаваць, перабываць’ (Нас., Некр. і Байк.), трва́ць ‘перабываць, працягвацца; трымацца’ (Нас.), тырваць ‘цярпець’ (Бяльк.). Ст.-бел. трвати (з 1507 г.) запазычана са ст.-польск. trwać ‘быць, існаваць працяглы час, заставацца без змен’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197), аднак адаптаваная форма търывати ‘быць, працягвацца’: сесь листъ нашъ маетъ търывати вѣчно и непорушно (ГСБМ, 34, 56), зафіксавана ў 1438 г., што, магчыма, сведчыць аб яе існаванні яшчэ да запазычанай формы адначасова са ст.-чэш. trvati, чэш. trvat, славац. trvať, н.-луж. trwaś, харв. дыял. trvat, што ўзыходзяць да прасл. *trъvati ‘трываць, цярпець’, якое ўжывалася побач з *trajati ‘працягвацца, цягнуцца’, ‘насіцца (пра адзенне)’, зафіксаванае ў формах: славен. trâjati ‘тс’, харв. trȁjati, серб. тра̏јати, макед. трае, балг. тра́я ‘трываць, цярпець’, ст.-чэш. tráti, traju ‘трываць, заставацца, вытрымліваць’, ‘жыць, існаваць’, в.-луж. trać, traju, н.-луж. traś, trajom ‘трываць’, і роднаснае ст.-інд. tárati ‘захоўвае, прыбірае, хавае’, ‘пераадольвае, перамагае’, trāyáte ‘ахоўвае, беражэ’, іран. *tarvaya < *trva‑, авест. taurvaya ‘пераадольваць ворагаў’ (Трубачоў, Этимология–1965, 58–61), ст.-грэч. τρανης, τρανώς ‘ясны, вызначаны’, ‘ясна’, лац. intrāre ‘ўвайсці’, хец. tarhzi ‘перамога’ < і.-е. *terh₂ ‘прайсці праз што-небудзь, пераступіць, перамагчы’ (Сной₂, 775–776). А праславянская форма *trъvati (< *trǔu̯‑a < trū‑ā‑) суадносіцца са ст.-інд. tū́rvati ‘перамагае’ — усе да і.-е. *ter‑/*trá‑/*teru ‘пераходзіць, пранікаць праз што-небудзь’ (Борысь, 646; Скок, 3, 488–489). Махэк₂ (655) мяркуе, што прасл. *tъvati з’яўляецца адыменным утварэннем ад прыметніка *trъvъ, які адпавядае ст.-інд. *dhruvá‑ ‘трывалы, пэўны, пастаянны’, лац. dūrus ‘цвёрды, непадатлівы’ і ням. dauern ‘працяглы’, ‘моцны’; гэтаксама Голуб-Ліер (491). Гл. таксама Брукнер, 578; ЕСУМ, 5, 635. Сюды ж шматлікія дэрываты: трыва́лы ‘які моцна не паддаецца разбурэнню, псаванню’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘моцны, дужы, здаровы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ‘вынослівы, цягавіты’ (Шат., Байк. і Некр., Гарэц., Варл.), ‘здольны многае вынесці, перажыць, стойкі, загартаваны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас.), ‘які не мяняецца, надзейны, устойлівы’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), трыва́льшы ‘мацнейшы, дужэйшы’ (Ян.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы, жывучы’ (Сцяшк., Сл. Брэс.), трыва́л ‘пажыўны’: пры хлебе й квас трывал (Сержп. Прык.), трывалкі ‘тс’ (Гіл.), трыва́ннецярпенне’ (Касп.), трыва́ласць ‘вынослівасць, цягавітасць’ (Байк. і Некр.), трыва́ючы ‘моцны’ (Нас.), трыва́льны ‘тс’ (навагр., іўеў., валож., ЛА, 5), трыва́ла ‘моцна’ (Ласт.), ст.-бел. трывалый, тривалый ‘сталы, надзейны’, трвалый ‘устойлівы’, ‘сытны, пажыўны (пра яду)’, трванье, трыванне ‘захаванне, працяг’ (ГСБМ). Параўн. рус. вытрывалый, гл. Анікін, РЭС, 9, 204.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)