цярпе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. цярпе́нне
Р. цярпе́ння
Д. цярпе́нню
В. цярпе́нне
Т. цярпе́ннем
М. цярпе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цярпе́нне, -я, н.

1. Здольнасць цярпець, стойка пераносіць жыццёвыя нягоды.

Няма цярпення слухаць яе скаргі.

2. Настойлівасць, уменне захоўваць вытрымку ў якой-н. справе, рабоце.

Работа з дзецьмі патрабуе вялікага цярпення.

Цярпенне лопнула (разм.) — не хапіла вытрымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярпе́нне ср., в разн. знач. терпе́ние;

ц. ло́пнуларазг. терпе́ние ло́пнуло;

перапо́ўніць ча́шу ~ння — перепо́лнить ча́шу терпе́ния;

на ўся́кае хаце́нне ёсць ц.посл. на вся́кое хоте́ние есть терпе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цярпе́нне, ‑я, н.

1. Здольнасць цярпець (у 1 знач.), стойка пераносіць жыццёвыя нягоды, нястачу. Жыццё без цемры і цярпення, А ў ясным сонцы, як у байцы, Для ўсіх вякоў і пакаленняў Збудуеш, дыктатура працы. Купала. Жыла .. [Агрыпіна] ціха, нібы адпачываючы ад вялікай цяжкай дарогі, поўнай цярпення і ўсякіх зняваг. Пестрак.

2. Здольнасць доўгі час займацца чым‑н. адным; уменне захоўваць вытрымку, самавалоданне ў чаканні патрэбных вынікаў. Вывесці з цярпення. □ Дзед меў да сецей нахіленне, А вудзіць — не: не меў цярпення І не любіў наогул вуды. Колас. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Багдановіч.

•••

Цярпенне лопнула — вытрымка скончылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярпе́нне н. Gedld f -, Lngmut f -;

вы́весці каго-н. з цярпе́ння j-n aus der Fssung brngen*;

стра́ціць цярпе́нне die Gedld verleren*; aus der Haut fhren* (разм.);

ён стра́ціў цярпе́нне sine Gedld [sein Gedldsfaden] ist gerssen;

набра́цца цярпе́ння Gedld ufbringen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

доўгацярпе́нне, -я, н.

Доўгае, працяглае цярпенне.

Скончылася яго д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаце́нне, -я, н.

Жаданне.

На хаценне ёсць цярпенне (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нецярплі́вы, -ая, -ае.

Такі, якому не ўласціва цярпенне.

Н. вучань.

|| наз. нецярплі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязно́сны, -ая, -ае.

Такі, што перавышае цярпенне, які пераносіцца з цяжкасцю.

Н. боль.

Нязносныя пакуты.

|| наз. нязно́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАСЬЯ́НС (франц. patience літар. цярпенне),

раскладванне карт па пэўных правілах для забавы або варажбы.

т. 12, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)