The talks embraced a wide range of issues. Перамовы ўключалі шырокае кола пытанняў.
3. прыма́ць, падзяля́ць (ідэі, прапановы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прылучы́ць, прылуча́ць ’уключыць, далучыць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт.), прілучы́ць ’далучыць’ (Бяльк.), прылучаць ’прычашчаць’ (Ласт.); ст.-бел.прилучати, прилучатися ’далучаць, далучацца’, прилучити, прилучитися (Сл. Скарыны), аддзеяслоўны субстантыў прылучэ́нне ’далучэнне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), ’прычашчэнне’ (Ласт.). Сюды ж вытворныя: прылу́чны ’які выпадкова прыбіўся не да свайго статку’ (Нас.), дзе часткова захоўваецца семантыка прылуча́й ’выпадак’, прылу́ка ’муж, што пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі’ (Інстр. 2). Узыходзіць да прасл.*prilǫčiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *lǫčiti, гл. лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (гл. таксама ЭССЯ, 16, 132–134). Укр.прилуча́ти ’далучаць; дадаваць; уключаць’. Ст.-рус.прилучити ’прылучаць; даць, падараваць’, рус.дыял.прилуча́ть, прилучи́ть ’прынаджваць, прывабліваць, далучаць’. Гл. таксама Фасмер, 3, 365; ЕСУМ, 3, 315–316, Варбат, Слав. языкозн., IX, 66–67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
erfássenIvt
1) хапа́ць, лаві́ць
2) разуме́ць, ске́міць
3) ахапля́ць, уключа́ць
4) зачапі́ць, нае́хаць, збіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тэлеві́зарм. Férnsehempfänger m -s, -, Férnsehapparat m -(e)s, -e, Férnsehgerät n -(e)s, -e; Férnseher m -s, - (разм.);
па тэлеві́зары im Férnsehen;
глядзе́ць па тэлеві́зары férnsehen*аддз.vt;
уключа́ць тэлеві́зар den Férnseher éinschalten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МАНАЛО́Г (ад мана... + грэч. logos слова, мова),
маналагічнае маўленне, форма (тып) маўлення, разлічаная на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыняцце (у адрозненне ад дыялогу). М. ўласцівы значныя па памеры адрэзкі тэксту, якія складаюцца са структурна і змястоўна звязаных паміж сабой выказванняў, маюць індывід. кампазіцыйную будову і адносную сэнсавую завершанасць. Ступень праяўлення гэтых прыкмет залежыць ад жанравай (маст. М., аратарская прамова, быт. апавяданне і інш.) і ад функцыянальна-камунікатыўнай (апавяданне, разважанне, перакананне і інш.) прыналежнасці. Стылістычныя асаблівасці М. абумоўліваюць унутрыжанравыя адрозненні (аўтарская і простая мова персанажаў, навук. даклад і агітацыйнае выступленне) і вуснае ці пісьмовае ажыццяўленне маўленчага акта: пабудова сказаў, сінтакс. спосабы іх спалучэння, лексічны адбор і інш. М. можа быць у пэўнай ступені «дыялагізаваны»: уключаць звароткі, рытарычныя пытанні і інш. М. у літаратуры і тэатры — кампанент маст. твора ці самаст. жанр, аформлены пры дапамозе маналагічнага маўлення. У драме (спектаклі, кінафільме) — выказванне персанажа, звернутае да самога сябе або да інш. асоб, але фармальна не звязанае з іх рэплікамі.
Характэрны для трагедыі антычнасці, барока, Адраджэння, класіцызму, драмы рамантызму, сучаснай нерэалістычнай драмы, манадрамы (п’есы ў форме М.). Своеасаблівым М.-споведдзю ці М.-пропаведдзю з’яўляецца лірыка (пераважна т.зв. суб’ектыўная). Маналагічная форма ў эпасе — апавяданне ад першай асобы, у т. л.сказ. Асаблівая разнавіднасць М. — унутраны М. («плынь свядомасці»). Найб. часта М. карыстаюцца для выяўлення інтымных перажыванняў, абгрунтавання пэўнай ідэі, матывацыі ўчынкаў і паводзін, растлумачэння ранейшых падзей (пралогавая інфармацыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mítrechnenviуключа́ць (у лік), прыліча́ць;
das réchnet nicht mit! гэ́та не ў лік!, гэ́та не лі́чыцца!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
mítzählenvt далуча́ць, уключа́ць, лічы́ць ра́зам з кім-н.;
das zählt nicht mit гэ́та не ў лік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
plug2[plʌg]v.
1. (up) затыка́ць, закарко́ўваць, зашпунто́ўваць
2. рэкламава́ць
plug away[ˌplʌgəˈweɪ]phr. v.(at) карпе́ць
plug in[ˌplʌgˈɪn]phr. v.уключа́ць (у сетку); устаўля́ць; убудо́ўваць;
I don’t think the antenna’s plugged in right. Я мяркую, што антэна падключана няправільна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вярста́ць1стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес.вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр.палес.верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус.верстать ’сталярны варштат’ (1686 г.).
Вярста́ць2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус.верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
éinschließen*
1.vt
1) замыка́ць
2) акружа́ць, атача́ць
3) уключа́ць;
die Betréuung mit éingeschlossen уключа́ючы абслуго́ўванне
2.~, sich зачыня́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)