КІНБУ́РНСКАЯ КАСА́,

нізінная пясчаная каса паміж Дняпроўскім і Егарлыцкім ліманамі Чорнага м., у Херсонскай вобл. Украіны. Даўж. каля 40 км, шыр. 8—10 км. Па берагах прэсных і салёных азёр месцы гнездавання птушак; частка тэр. Чарнаморскага запаведніка. У час рус.-тур. вайны 1787—91 рус. войскі А.​В.​Суворава разграмілі на К.к. тур. дэсант.

т. 8, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псамафі́ты

(ад гр. psammos = пясок + -фіты)

расліны, якія растуць на пяску, напр. пясчаная асака, саксаул, вярба вастралістая; пясчаныя расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пухле́ц ’попельна-шэрая глеба; пясчаная ці падзолістая глеба з неперагніўшымі часткамі расліннасці’ (Хрэст. дыял.; полац., Нар. лекс.). Ад пухлы ’рыхлы, порысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асака́, ‑і, ДМ асацэ, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем. Лясная, пясчаная асака. □ Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйнай асакі і кветак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіпа́к1, сіпе́цпясчаная глеба сівага колеру’ (Сцяшк.), параўн. сіпу́н ‘сыпун, пясок каля рэчкі’ (Бяльк.), сіпе́цпясчаная глеба сівага колеру’ (Жд. 1), сіпэ́ц ‘мокры пясок’ (Сл. Брэс.), сіпе́ль ‘неўрадлівая сівая глеба’ (Варл.). Да сіпець (гл.); параўн. сіпуга.

Сіпа́к2 ‘грубіян’ (Касп.), параўн. укр. сіпа́к ‘уедлівы начальнік’. Паводле ЕСУМ (5, 256), апошняе выводзіцца з укр. сі́пати ‘тузаць’, што да *sěpati, роднаснага ст.-інд. ksipáti ‘кідае’, гл. сепаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлап ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (Нар. сл.), магчыма, да ёлуп (гл.). Тады ўтворана таксама з *о‑луп. Параўн. лупняк ’сланец, патрэсканая глеба’, лупа ’струп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суглі́нак ’глініста-пясчаная глеба’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Параўн. укр. су́глинок, рус. сугли́нок, для якіх Трубачоў (Этногенез₂, 457) узнаўляе прасл. *sǫglinъkъ. Гл. су- і гліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КЛІ́МАВІЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.

Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл. Засн. ў 1928 як завод сілікатнай цэглы № 2. У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1945 адноўлены. З 1958 сучасная назва. З 1958 і 1970 працуюць 2 тэхнал. лініі вапнавага цэха (часова спынены), з 1971 — сілікатны цэх. Сыравіна: пясок і мел з радовішча Пясчаная Гара, вапну прывозяць з Гродна і Ваўкавыска. Асн. прадукцыя (1998) — сілікатная цэгла.

т. 8, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Про́серэ́д ’пясчаны востраў ці каса на рацэ’ (ТС), прасяро́д ’востраў на рацэ’ (Талстой, Геогр.). Укр. просере́дпясчаная каса каля берага ці пасярод Дняпра’. Да сярод, сярэдзіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДУБРО́ЎКА,

радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Дуброўка. Паклад звязаны з надмарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Жвірова-пясчаная парода шаравата- і буравата-жоўтая, месцамі гліністая; пяскі розназярністыя. Разведаныя запасы 25,1 млн. м³, перспектыўныя 6,7 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12,6 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Жвір і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва. Радовішча распрацоўваецца.

А.​П.​Шчураў.

Дуброўка белая.

т. 6, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)