1. Папрасіць, прапанаваць з’явіцца куды‑н. Выклікаць да начальніка. Выклікаць сведку ў суд. □ Пачуўшы пра гэтае самаўпраўства, Яўген Данілавіч загадаў неадкладна выклікаць Карніцкага ў райком.Паслядовіч.// Папрасіць выканаўцу выйсці на сцэну. Выклікаць артыста на «біс».//Прапанаваць (вучню, студэнту) адказваць. [Алёшу] выклікалі па алгебры і фізіцы, і па абодвух прадметы ён атрымаў «пяцёркі».Васілевіч.
2.нашто. Прапанаваць прыняць удзел у чым‑н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад. Выклікаць на сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на шчырую размову. □ — Калі б гэта было сто гадоў таму назад, — сказаў Міхась, — я на месцы Андрэя выклікаў бы Івана Барысаглебава на дуэль.Шахавец.
3. З’явіцца прычынай узнікнення чаго‑н., з’явіцца прычынай чаго‑н. Выклікаць апетыт. Гэта не выкліча цяжкасцей. □ Букрэева выдумка выклікала вясёлы настрой.Колас.Нават сам [Андрэй] не чакаў, што ўспамін аб Вользе выкліча такое хваляванне.Пестрак.
•••
Вы́клікаць да жыцця — стаць прычынай з’яўлення чаго‑н.
выкліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да вы́клікаць і выклікнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тостм. Toast [to:st] m -es, -e, Trínkspruch m -(e)s, -sprüche;
прапанава́ць тостéinen Toast [Trínkspruch] áusbringen*; toasten [´to:-] vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.
1.каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.
Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.
2.каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.
Доктар р. лекі як сродак ад болю.
3. Раіцца, меркаваць.
Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.
◊
Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.
|| зак.пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сядаві́ць ’садзіць’ (Сцяшк.), сядаві́цца ’сядаць, садзіцца’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), сядовэ́тыся ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), седаві́цсе (siedawicsie) ’тс’ (Федар. 1). Каўзатыў ад сядаць (гл.) са значэннем ’прапанаваць сесці; рабіць так, каб нехта сеў’, параўн. адносіны ставіць і стаяць (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад садавіць ’дапамагаць, прапанаваць сесці’ (гл.), для якога дапускаецца запазычанне з польскай, што нельга выключыць па лінгвагеаграфічных прычынах, аднак магчымы і другасны каўзатыў ад саджаць, садзіць, гл. Да словаўтварэння параўн. ст.-бел.седовати, седывати ’паседжваць’ (Сл. Скар.), суфікс якіх перадаваў шматкратнасць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zgłosić
зак.co заявіць пра што (аб чым); прапанавацьшто;
zgłosić kandydaturę — вылучыць кандыдатуру
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
guarantee1[ˌgærənˈti:]n.
1. гара́нтыя; зало́г, закла́д;
It’s still under guarantee. Тэрмін гарантыі яшчэ не скончыўся;
What guarantee can you offer? Што вы можаце прапанаваць у залог?
2. гара́нт; паручы́цель; паручы́целька
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прадстаўні́к ’асоба, якая прадстаўляе чые-небудзь інтарэсы, пэўную групу людзей’ (ТСБМ). Неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 240). Калька рус.представи́тель ’тс’, першапачаткова предста́витель як пераклад франц.représentant ’тс’ (Вінаградар, Этимология–1963, 104), зыходнае ст.-слав.прѣдъставити ’прапанаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракашэ́ды мн. л. ’байкі, балбатня’ (?): “Старыя ракашэды, — думаў ён пра Пракопаву гаворку” (Калюга). Няясна. Улічваючы кантэкст (параўн. рус.ро́ссказни), магчыма прапанаваць дээтымылагізацыю верагоднага *раскашэ́ды (< расказы), параўн. аднак фармальна блізкае ракашэ́ты ’козлы для пілавання дроў’ (Сцяшк. Сл.), тады да рак1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́звацца (прапанаваць свае паслугі) sich erbíeten*, sich (zu éiner Árbeit) ánbieten*;
вы́звацца памагчы́ séine Hílfe ánbieten*;
ён вы́зваўся пе́ршы er méldete sich als Érster
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)