Перавяжыха ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch’ (віц., Кіс.). Відаць, да перавяза́ць: сцябло расліны выглядае нібы перавязанае ў каленцах, адкуль вырастаюць лісты. Да пера- і вяза́ць (гл.). Меназ > ж характэрная для паўн.-зах. Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мле́віцца ’думацца, здавацца, уяўляцца’ (паўн.-усх., КЭС). Да прасл.mьněti (Фасмер, 2, 633). Параўн. рус.мниться, ст.-рус.мьнѣние ’падазрэнне, дапушчэнне’, вяц.мле́нье ’тое, што здаецца, уяўляецца’. Менамн‑ > мл‑ і ў балг.мля, мня ’мяркую’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лобжа ’куча галля’ (ветк., Мат. Гом.). Да лоўж ’тс’ (гл.). Мена губнога назіраецца і ў ветк.ломжа ’тс’ (там жа), а таксама ў тапоніме Ломжа (ПНР) — насуперак Сташэўскаму (Sł geogr., 1959, 173) і Брукнеру (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры, банцараўскай культуры, 9—11 і 17—19 ст., селішча 9—11 ст., 2 курганныя і бескурганны могільнікі) каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. Гарадзішча складалася з 3 умацаваных пляцовак (пл. 1,3 га). Да 2-й пал. 11 ст. як цэнтр акругі паміж рэкамі Нёман і Пціч кантралявала гандл. шлях з Балтыйскага м. да Чорнага. Сярод знаходак кераміка з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкавічаў (трызубец), паўд. амфары, жорны, пацеркі-лімонкі (10—11 ст.), манеты, вырабы з жалеза, ганчарны посуд (17—19 ст.). Курганныя могільнікі з трупапалажэннем з’яўляюцца рэшткамі некропаля. На селішчы выяўлена больш за 80 гасп. ям, рэшткі майстэрні па вырабе прасліц з ружовага шыферу. Бескурганны могільнік з трупапалажэннем; сярод знаходак касцяныя шахматная фігурка каня і пісала, металічныя ўпрыгожанні. На думку некаторых даследчыкаў, на археал. комплексе першапачаткова размяшчаўся стараж.г. Менск, які атрымаў назву ад р.Мена (Менка), і папярэднічаў узнікненню ўмацаванага замчышча на р. Няміга.
Г.В.Штыхаў.
Да арт.Гарадзішча (Мінскі раён). Агульны выгляд малой пляцоўкі гарадзішча.Шкляныя і сердалікавыя пацеркі 10 ст. з паселішча Гарадзішча (Мінскі раён).Жалезныя ключ, ножык і пярсцёнкі з селішча Гарадзішча (Мінскі раён).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перамітузі́ць ’суняцца (пра боль)’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пера- і мітусі́цца (гл.), значэнне, магчыма, адлюстроўвае сувязь з лат.mits, mitus ’мена’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55–56), на магчымае балтыйскае паходжанне мітусіць ’перашкаджаць, трывожыць’ звярнуў увагу яшчэ Карскі (Труды, 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мільга́ (м.) ’дробны, крохкі лёд, які ідзе па рэках ледаставам’, ’шарош’ (Крыў., Дзіс.). Да мальга́ ’дробныя рэчы, дробязь’ (гл.). Менаа > і адбылася праз рэдуцыраваны гук ъ, характэрны гэтым гаворкам. Не выключана магчымасць супастаўлення лексемы мільга́ з мільга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́пнуць ’прыліпаць’, ’шчыльна прыціскацца’, ’прыставаць’ (Яруш., Бяльк., Шат., ТСБМ). Укр.липнути, рус.липнуть, польск.lipnąć, н.-луж.lipnuś, чэш.lipnouti, славац.lipnúť, славен.pri‑lípniti. Прасл.lьpnǫti. Пазней адбылася мена галоснага асновы ў ‑i‑ пад уплывам (pri)lipati (Слаўскі, 4, 275).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маспа́н ’пан’, маспанінка ’пані’, (экспр.) масціпан ’пан’. З васпан, васпані (гл.). Менав > м пад уплывам мосць < польск.miłość у выразе Wasza Miłość Pan (< ням.Euer Liebden), скандэнсаваным пазней у Waszmość з дадаткам pan. Параўн. укр.мость, його мость ’яго міласць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таке́ля ’толькі’ (Сцяшк.), ’не; яшчэ; усяго толькі’ (іўеў., Яшк. Мясц.). Да тыкеле (гл.), мена пад уплывам так, таквеле, гл. Не звязана, відаць, са штучна ўтвораным та́кель (Ласт.), да такаць1 (гл.) з рэдкім суф. ‑ель, па тыпу вярзель, круцель (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́жайст.-бел. ’від, гатунак’, ’род’, ’пол’ (1457 г.) з ст.-польск.rodzaj ’від, гатунак’. Мена‑dz‑ > ‑ж‑, як у радзі́ць — дыял.ража́ць. Апрача таго, прасл.*dj, якое пераходзіла ў бел.*дж, у помніках пісьменства абазначаецца праз ж: промежу, преже, гражане, хожене (Карскі, 1, 381).