Пералёк ’пярэпалах’: захварэў од паралёку ’пярэпалах’ (брэсц., ЛА, 3), пералёкі ’перапуд’ (Нас.), смал.перелёк ’перапалох’. Гл. пераля́к (< прасл.*per‑lękъ): мена я (< ę) > ё вядомая і ў іншых гаворках: ст.-дар.ад ізлёку, талач.ату лёку, добр.ад улёку — пра гэта гл. Карскі, 1, 99.