Жужу́лачкі ’самаробныя цацкі з касцей, у якіх прадоўбваюць дзірачкі і ўцягваюць нітачкі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. журжа1 ’тс’ (?), жураўка ’калодка з дзіркай (у прыладах)’. Параўн. яшчэ рус. тул. жижо́лка ’вяроўка’. Калі па сувязі з дзеясловам, што мае значэнне ’гусці’, магчыма суадносіць з коранем жужэць (гл.). Некаторыя іншыя магчымасці гл. журжа1. Фіналь ‑ачкі яўна суфіксальнага характару (< *‑ъk‑ьk‑i). Калекцыю агульнаслав. слоў на *‑i‑ гл. Мейе, Études, 2, 412–421; корань *geu‑згінаць, скручваць’ мог мець пашырэнне ‑l‑ (Покарны, 1, 396–397; гл. жулёмак), першае жу‑ можа быць экспрэсіўным паўтарэннем. Гл. яшчэ жужалкі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пру́чацца, пру́чатысь ’намагацца, сіліцца’ (Клім.), пру́чатіся ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), пру́чаті ’падымаць што-небудзь цяжкае’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пруча́тися ’ўпірацца, натурыцца, супраціўляцца’, пручну́тися ’ірвануцца, кінуцца’, чэш. дыял. vypručiť (‑čať, ‑čovať) ’прагінацца, каробіцца (аб сценах дому, дошчачках бочкі)’, ’ганарыцца’, (vy)prúčat sa ’ганарліва прагінацца назад’, славац. pručiť ’выгінаць, згінаць’. Прасл. *pručiti ’надзімацца, выгінацца, намагацца’, ’працівіцца’ < прасл. *pruk‑ працягвае і.-е. аснову *(s)preuk‑ (Варбат, Этимология–1975, 31). Борысь (Зб. Русэку, 41–44) далучае сюды харв. чакаўск. пру̏čit ’марнатравіць, раскідваць (грошы)’ і выводзіць першаснае значэнне прасл. *pručiti ’прымушаць рассыпацца, разлятацца, растрэсквацца’, суадноснага з ітэратывам *pručati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лекаце́ць ’дрыжэць, калаціцца (аб сэрцы)’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; чэрв., Жд. 2), драг. лёкотіты ’дрыжэць, трэсціся’ (Клім.), лякотітэ (І. Лучыц-Федарэц), кобр. люкотітэ, лекотітэ, стол. лёкотіты (Нар. лекс.), бяроз. лекотётэ (Шатал.), слонім. лекацёць ’тс’ (Нар. лекс.; гродз., Сцяшк. Сл.), ’булькатаць (аб вадзе ў страве пры яе варэнні)’ (Шат.), ’даражыць, берагчы што-небудзь’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Беларускае. Утворана ад назоўніка *lękotъ < лęк‑ъ, як і іншыя гукапераймальныя дзеясловы з суф. ‑ot-ěti (// ‑on‑ěti). Параўнуе стукотіти, стугоніти. Развіццё семантыкі прасл. lękati ’гнуць, выгінаць, закрыўляць’ > ’згінацца, схіляцца’ > ’курчыцца, сціскацца ад страху, трывогі’ > ’баяцца’ > ’дрыжэць’ гл. Слаўскі, 4, 207. Аналагічна і.-е. *bheug‑згінаць’ > літ. būgti ’трывожыцца, лякацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакабоўчыцца ’перагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і ⁺кабоўчыцца, якое далучаюць (Варбот, Этимология–1979, 34–37) да групы слоў прасл. *(s)kob‑: закуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.), закабо́ўка ’выгін ракі, лука’, заканабо́ўка ’тс’, закабалі́на ’затока на рацэ’, закабе́нь ’месца, вымытая ракою’ (Яшк.), закаба́іна ’невялікі заліў’ (гл.), драг. закабе́і ’складаныя хады ўнутры чаго-н.’ рус. маск. кобе́нить ’апрацоўваць зямлю’ < кобень ’крук, ключы’ > ’саха’, ст.-чэш. kobiti se ’натурыцца, упарціцца’, як і рус. кобениться ’тс’, славац. дыял. kajbavej ’крывы, няроўны’ — да незасведчанага *kabati з зыходнай семантыкай ’гнуць, згінаць’, які з *kobiti < *kobь ’зло; упартасць; распуста’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл. 9, 106; 10, 91–92 і 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

krümmen

1. vt крыві́ць, скрыўля́ць, згіна́ць;

kinen Fnger (für A) ~ па́льцам не паварушы́ць (дзеля каго-н., чаго-н.) (тс. перан.)

2. ~, sich

1) выгіна́цца, ку́рчыцца (ад болю)

2) рабале́пстваваць, нізкапакло́ннічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гнуць, гну, гнеш, гне; гнём, гняце; незак., каго-што.

1. Прыдаваць дугападобную выгнутую форму; згінаць. Гнуць дрот. // Згінаць, рухаючы ў суставах (пра канечнасці, часткі цела). Гнуць пальцы. □ Трудна спіну гнуць спрацаваную, Каласы збіраць Паваляныя. Купала. // Схіляць уніз, прыгінаць да каго‑, чаго‑н. Ветры гнулі вецце да зямлі. А. Александровіч. Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас. // перан. Падпарадкоўваць, душыць, гнясці. Быць трэба бадзёрым, вясёлым, І як бы ні гнуў цябе лёс. Прануза. Дымам пойдзе ўсё ліхое, Усё, што душыць нас і гне. Колас.

2. Вырабляць, нарыхтоўваць што‑н. шляхам згінання. Гнуць дугі.

3. перан.; і без дап. Разм. Накіроўваць свае дзеянні, размову на дасягненне якой‑н. мэты; схіляць да чаго‑н. — Ведаю, куды ты гнеш, кабета, — загарачыўся Гарбачэня. — Хочаш, каб табе грамадою дапамаглі пабудаваць хату... Гурскі. Мартын Рыль зірнуў на дзеда Талаша. Ён дагадваецца, куды гне стары. Колас.

•••

Гнуць горб (карак, спіну) — а) многа і цяжка працаваць на каго‑н. Гаравалі, гнулі спіны, горкім быў жаночы лёс, Рэкі буйныя кіпелі ад гарачых нашых слёз. А. Александровіч; б) перад кім пакланяцца, угоднічаць. Усе казалі, што й сын, як і бацька — мужык, Перад панам свой горб будзе гнуць... Чарот.

Гнуць на свой капыл — рабіць па-свойму, не зважаючы на думку іншых. Рыгор і дагэтуль гне на свой капыл усё ў хаце, але, апроч неладоў, нічога з гэтага няма. Чорны.

Гнуць сваё; гнуць (весці) сваю лінію — настойліва дамагацца чаго‑н., ажыццяўляць што‑н.

Гнуць у крук (безас.) — пра стан недамагання, пачатак хваробы. У панка ляскалі зубы і ўсяго гнула ў крук, аж балела паясніца. Пташнікаў.

Гнуць у тры пагібелі — моцна, жорстка прыгнятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́жалкі ’частка кумпяка (бядра)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. жужулачкі, журжа1 ’назвы цацак, што робяцца з касцей парасячай ці авечай нагі’. Параўн. рус. дыял. раст. журжелка ’цацка з косці’, ’бабка (для гульні)’, ’доўгая, худая нага’, кур. жижки ’калені’ (націск?). Жу‑, як і ў іншых згаданых словах, можа ўзыходзіць да і.-е. *geu‑згінаць, скручваць’ (> *žu‑), прадстаўленага, напр., у літ. gur̃nas ’шчыкалатка; пятка; костка, што тарчыць’, лат. gùrns ’сцягно, кумпяк, костка сцягна, кумпяка’, хец. ku‑u‑tar (kuttar) ’верхняя частка пляча’, ісл. kjũka ’частка пальца’. Другое ж можа быць ці рэфлексам старога пашырэння ‑g‑, як у названай ісл. форме, ці паўтарэннем, ‑l‑ стары суфіксальны элемент, ‑ьk‑ новы суфікс. Покарны, 1, 393–398; Фрэнкель, 178–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суга́ ’мыс’ (Ласт.). Параўн. укр. карп. суг ’упадзіна ў зямлі’. Няясна. Магчыма, тое ж, што і аргат. суга́ ’вада’ (дрыб., шкл., навазыбк., Рам. 8–9), якое выводзіцца з тур. асман. su ’вада’ (гл. Горбач, Арго, 34), г. зн. ’месца каля вады’; назва па сумежнасці? Менш верагодная сувязь з укр. суга́ ’ржавая вада на балоце’, ’асадак у алеі’, балг. съ́га ’плесня на паверхні віна’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *sǫga, гл. Пятлёва, Этимология–1976, 45; ЕСУМ, 5, 465. Можа быць і адваротным дэрыватам ад сузок (гл.) з “этымалагічным” узнаўленнем ‑г‑. Пацюпа (Arche, 2007, 3, 170) выводзіць з сугба́ ’выгін знутры’ (ад гібаць, гбацьзгінаць’), у такім выпадку трэба дапусціць атаясамліванне фіналі -ба з адпаведным суфіксам і яго адсячэнне, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

curve

[ˈkɜ:rv]

1.

n.

1) крыва́я лінія, крыва́я f.

2) вы́гін, вы́гіб -у m.э́чкі, даро́гі), крывізна́ f.

3) Math. крыва́я f.

4) дыягра́ма f. (у статы́стыцы)

5) ляка́ла n., фігу́рная ліне́йка

2.

v.

1) гнуць, згіна́ць, выгіна́ць

2) згіна́цца; выгіна́цца

3) загіна́цца; заваро́чвацца, закру́чвацца (пра даро́гу)

3.

adj.

сагну́ты; загну́ты, вы́гнуты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)