pukać

puka|ć

незак. стукаць;

serce pukać — сэрца б’ецца;

~ć do drzwi — стукаць (грукаць) у дзверы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пілесава́ць (пілісуваць) ’біць’, ’ачышчаць лыка, рабіць яго белым’ (паўн.-усх., КЭС), славен. pelisniti ’ударыць’, ’даць аплявуху’, peliskniti, peliščiti, ре lis kat і ’біць па мордзе’. Міклашыч (236) супастаўляе славен. pelisnoti з бел. пялёскацца ’ўдараць, грукаць, біць’ і з літ. plaskuoti. ’ляскаць’, plekšnoti ’тс’, ’пляскаць’, plekštelėti ’пляснуць, ляснуць’. Гэтаксама Бязлай (3, 23). Гл. пялясы, пялёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляката́ць1 ’клакатаць, булькаць’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Шат.). Укр. клекотати, рус. клектать ’тс’, польск. klek tać, klekotać ’стукаць, боўтаць’, чэш. klektati ’тс’, славац. klektať ’стукаць, грукаць’. Дзеяслоў толькі ў мовах усходнеславянскіх і заходнеславянскіх. Утварэнне на аснове назоўніка з -о/^‑суфіксацыяй. Параўн. клёкаце (гл.).

Кляката́ць2 ’клекатаць (пра бусла)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякатаць©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

walić

wali|ć

незак.

1. лупіць, лупцаваць, калаціць;

2. біць, стукаць, грукаць;

~ć w drzwi — стукаць (грукаць) у дзверы;

serce ~ło jak oszalałe — сэрца шалёна калацілася;

3. (дрэвы) валіць, звальваць;

4. рухацца натоўпам; валіць;

5. разм. пуляць, страляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ту́паць ‘ісці, няхутка ступаць, стукаючы нагамі’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., ТС), ‘хадзіць не спяшаючыся’ (Скарбы,), ‘корпацца ў хаце’ (Ласт.), ‘працаваць па гаспадарцы’, ‘дагаджаць некаму, прыслужвацца, каб дамагчыся даверу’ (Варл.), ту́пать ‘хадзіць па-старэчы, ледзь рухацца’ (Растарг.), ту́пати ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́па́ти ‘тс’, рус. дыял. ту́пать ‘стукаць нагамі; перасоўвацца, ісці’, польск. tupać, старое tępać, каш. tëpać/tupać, в.-луж. tupać, н.-луж. tupaś ‘шумна ступаць’, серб. цімак. тупа ‘стукаць, біць; хадзіць туды-сюды’, балг. ту́пам ‘стукаць, грукаць, гучна ступаць’, макед. тупа ‘тс’. Агульнаславянскае ўтварэнне гукапераймальнага паходжання, што ўзыходзіць да прасл. *tupatiгрукаць, асабліва нагамі па зямлі, утвараючы глухі гук’ (Борысь, 654), паралельнае да то́паць, гл. (Фасмер, 4, 121). Запазычана ў ідыш tupen ‘тс’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), на базе якога ўтворана ід. tupeniš ‘тупат’ (Geller, Jidysz, Język Żydów polskich, Warszawa, 1994, 198) і, магчыма, тупані́на ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакаля́каць (пірыкыля́кыць) ’перажыць, перамадзець’. Нагадвае польск. przekołatać ’перамучыцца’, якое магло быць фанетычна відазменена пад уплывам семантычна блізкай лексемы каля́каць ’размаўляць; доўга і прыніжала прасіць, канькаць’, пашыранай у суседніх рус. гаворках, аднак геаграфія, магчыма, пярэчыць такому пазычанню. Параўн., аднак, калата́ць ’біць, грукаць’, гл. калаты́рыць, а таксама перабі́цца ’пражыць як-небудзь’ (прасл. *koltiti і *kъltati, гл. Бернекер, 550; Брукнер, 247; Слаўскі, 2, 364–365).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуго́ніць ‘біць (капытамі), грукаць’ (КСТ), стугне́ць ‘біць (капытам), адгукацца (пра ўдар капытам)’ (Нар. Гом.), стугоні́ти ‘грукатаць’ (Сл. Брэс., Клім.), ‘глуха стукаць’ (драг., Нар. словатв.), ‘гулка страляць’ (Ян.). Параўн. укр. стугоні́ти, стугні́ти ‘глуха гучаць, грукатаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. сту́гаць ‘стукаць, важка біць, збіваць’ (ТС), “звонкі” варыянт да сту́каць, гл. Адносна словаўтварэння параўн. стогоне́ць ‘гудзець’ і стуконе́ць ‘стукаць, ляпаць’ (ТС). Гл. ЕСУМ, 5, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Перастаць грукаць. Пройдзе час, адгрукаюць гарматы, Змоўкнуць стрэлы, Знікнуць хмары дыму. Броўка.

2. перан.; што. Пабудаваць, адбудаваць або зрабіць што‑н. вялікае, значнае. — Заходзьце, сядайце за стол, цесляры, — Адгрукалі хату на славу. Бялевіч.

3. што. Адскакаць, станцаваць. Відаць, такі ўжо клімат тут [на курорце] гаючы, што нават самавітыя дзядзькі і цёткі, забыўшыся пра свае радыкуліты, прастрэлы і рэўматычныя ламоты, адгрукаюць вам «Польку-Янку» ці «Лявоніху». Вірня.

4. перан.; што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час. [Юнак:] — Два гады ў аўтароце разам адгрукалі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Леската́ць, ляската́ць, ліскыта́ць ’утвараць дробны, перарывісты гук’ (ТСБМ), ’стукаць, бразгаць’, ’балбатаць’ (Юрч., Бяльк.; нараўл., Мат. Гом.), ’клекатаць’ (Шат.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), лескаце́цьгрукаць’ (Клім., Мат. Маг.), лескату́н ’балбатун’ (Юрч.), ляскатаць віл. ’ляпаць’, ганц. ’моцна грымець і бліскаць’ (Сл. паўн.-зах.), ліскатну́ць ’бразнуць’, ’балбатнуць’ (Юрч. Вытв.). Чэш. мар. ľeskotať ’стукаць зубамі’. Гукапераймальнае. Узнікла як кантамінацыя прасл. loskotati і lěskati (> ласкатаць, ляскаць, лёскат, ляскат) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́хкаць ’стукаць, грукаць’ (ТС), толоха́ты ’балбатаць, малоць языком’ (бяроз., Шатал.), талахну́ти ’крутануць; узбоўтаць’ (Клім.), тало́хнуцца ’штурхануць, стукнуцца’ (Ласт.). Ад гукапераймальнага імітатыва *талах (гл. талых), аналагічнага тарах, тарарах (гл.), першапачаткова, відаць, з талала́хаць, гл. Сюды ж талахлі́вы ’паспешлівы, неразважлівы’, талахава́ты ’дураслівы, нявытрыманы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. чэш. tlachati ’балбатаць, малоць языком’, славац. tláchať ’тс’, якія Махэк₂ (644) разглядае як “ch‑інтэнсівы” ад tlapati ’ступаць, крочыць’ (гл. толапень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)