гру́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ствараць грукат.

Боты грукалі па дашчанай падлозе.

2. Тое, што і грукацца (у 2 знач.).

|| аднакр. гру́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гру́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гру́каю гру́каем
2-я ас. гру́каеш гру́каеце
3-я ас. гру́кае гру́каюць
Прошлы час
м. гру́каў гру́калі
ж. гру́кала
н. гру́кала
Загадны лад
2-я ас. гру́кай гру́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гру́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гру́каць несов., разг. стуча́ть, сту́кать; громыха́ть; хло́пать; гро́хать;

г. у дзве́ры — стуча́ть в дверь;

~каюць акані́цы — стуча́т (сту́кают, хло́пают) ста́вни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ствараць грукат. Ноч над зямлёй плыла. Грукала навальніца. Калачынскі. Зямлю скаваў мароз, і боты грукаюць на ўсё наваколле. Шамякін. // Шумна, з сілай біць, удараць. Як у бубен, у памост Грукаюць падковы. Бялевіч.

2. Тое, што і грукацца (у 1 знач.). Калі каму трэба было чаго, дык ён грукаў у брамку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гру́кацьгрукаць’ (БРС), дыял. грю́каць (Нас.). Рус. дыял. гру́ка́ть, грю́кать, укр. грю́кати, гру́каты. Параўн. балг. гру́кам ’рохкаць’ і г. д. Прасл. *grukati — дзеяслоў гукапераймальнага паходжання. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 154–155. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

груката́ць, грукаце́ць, гру́каць pltern vi, krchen vi; dnnern vi, rllen vi, grllen vi (пра гром)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разгру́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць моцна і доўга грукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грохота́ть несов. груката́ць, гру́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

груката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).

Стукаць, грымець, грукаць.

|| зак. прагруката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́.

|| наз. груката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гро́хать несов., разг. гру́каць, грыме́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)