вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы — Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на Пн ад г. Калінкавічы, 153 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Халоднікі. 562 ж., 224 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫ БАРО́К,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Беразіно — Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г. Беразіно, 123 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Нясета. 333 ж., 96 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУ́НА,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Любань, 177 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 735 ж., 280 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей гісторыі меліярацыі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХА́НАВІЧЫ,
вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Верхнядзвінск, 194 км ад Віцебска. 609 ж., 276 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛЁЎ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Ліпа, каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 53 км ад Гомеля. 479 ж., 180 двароў (1998). Птушкафабрыка, масласырзавод. Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАСЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Івацэвічы — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на З ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 147 км ад Брэста. 680 ж., 290 двароў (1998). Пухапер’евая ф-ка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОТ (Васіль Андрэевіч) (н. 23.2.1916, в. Найда Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Хабараўскае ваен.-паліт. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч.вайну пагранічнік на Д. Усходзе. Інструктар палітаддзела стралк. дывізіі ст. лейтэнант К. вызначыўся 18.8.1945 у час дэсантнай аперацыі на Курыльскіх а-вах. Да 1963 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТАЎ (Раман Цімафеевіч) (н. 1.1.1923, в. Рэкта Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум (1956). У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1943 у 10-й Журавіцкай партыз. брыгадзе, з кастр. 1943 на фронце. Разведчык радавы К. вызначыўся ў маі —ліп. 1944 і сак. 1945 у баях на тэр. Украіны, Польшчы і Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПУ́ЛІ,
вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Даўгінава. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад г. Докшыцы, 203 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Параф’янава. 340 ж., 124 двары (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎСК,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Гомель—Жлобін і г.п. Уваравічы — в. Смычок. За 16 км на Пд ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 41 км ад Гомеля. 904 ж., 449 двароў (1998). Ільнозавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.