нагарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

Зазнаць многа гора.

Н. ў вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вайна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вайна́ во́йны
Р. вайны́ во́йнаў
Д. вайне́ во́йнам
В. вайну́ во́йны
Т. вайно́й
вайно́ю
во́йнамі
М. вайне́ во́йнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набедава́цца, -бяду́юся, -бяду́ешся, -бяду́ецца; -бяду́йся; зак.

Перажыць, зазнаць многа гора.

Н. ў вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператрыво́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Моцна ўстрыво́жыцца.

У вайну ўсе ў вёсцы ператрывожыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салда́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Жонка салдата, які пайшоў на вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кацю́ша, -ы, мн. -ы, -цю́ш, ж.

У Вялікую Айчынную вайну: народная назва рэактыўнага мінамёта, устаноўленага на аўтамабілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Нацярпецца мук, гора.

Н. ў вайну.

2. Вельмі стаміцца.

Н. ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́ла, -а, н.

1. уст. Прылада для ворыва, саха.

2. У выразе: перакаваць мячы на аралы (высок.) — скончыўшы вайну, пачаць мірна працаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зруйнава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ну́ецца; зак.

Разбурыцца, ператварыцца ў руіны або знішчыцца.

У вайну гаспадарка зруйнавалася.

|| наз. зруйнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераваява́ць

‘праваяваць нанова што-небудзь (вайну) і без прамога дапаўнення; скончыць ваяваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераваю́ю пераваю́ем
2-я ас. пераваю́еш пераваю́еце
3-я ас. пераваю́е пераваю́юць
Прошлы час
м. пераваява́ў пераваява́лі
ж. пераваява́ла
н. пераваява́ла
Загадны лад
2-я ас. пераваю́й пераваю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераваява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)