вёска ў Плешчыцкім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр калгаса. За 6 км на Пд ад горада і чыг. ст. Пінск, 181 км ад Брэста. 659 ж., 231 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.