вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Валожын, 70 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Палачаны. 386 ж., 144 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.