СТАНІСЛАВО́ВА,

вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дзісна, на аўтадарозе Шаркаўшчына—Відзы. Цэнтр сельсавета. За 12 км на З ад г.п. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 230 км ад Віцебска. 171 ж., 80 двароў (2001). Базавая школа, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)