вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Гарадок—Мяжа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Гарадок, 49 км ад Віцебска. 244 ж., 96 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.