СУРАЎНІ́,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Казьянскага с/с і саўгаса. За 28 км на Пн ад гар. пас. і чыг. ст. Шуміліна, 65 км ад Віцебска.
256 ж., 91 двор (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)