Варажы́ць ’гадаць, чараваць’ (БРС, Інстр. II, Гарэц., Яруш.). Рус. ворожить ’гадаць’, укр. ворожити, польск. wróżyć, чэш. vražiti ’тс’, балг. вража́ ’варажу’, серб.-харв. вра̀жати ’лячыць, працаваць урачом’, славен. vražiti ’шкодзіць шляхам варажэння’. Прасл. *vorẑiti. Варажыць лічыцца вытворным ад вораг ’чараўнік, д’ябал’ (Праабражэнскі, 1, 96–97; Фасмер, 1, 353; БЕР, 1, 179–180; Абаеў, Осет. язык, 1, 581). Вайян (RÉS, 35, 1958, 93 і наст.), спасылаючыся на Брукнера (632), дзе wróżyć супастаўляецца з wierzgać, лічыць, што варажыць першапачаткова мела значэнне ’кіданне жэрабя’ (параўн. рус. ворожа, ст.-польск. wróża ’жэрабя’). Гл. таксама Шанскі, 1, В, 165–166; Рудніцкі, 1, 478–479; Скок, 3, 616–617; Коген, Запіскі, 191.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́пар ’крывасмок, вампір’ (Касп., Сцяшк., барыс., Шн., 2, 404); параўн. у запісах Федароўскага: «Каб ты па смерці вупарам хадзіў» (слонім., навагр., Федар., 4, 417); ’ваўкаваты, пануры чалавек’ (карэліц., З нар. сл.; Жыв. сл.); ’упарты чалавек’ (Сцяц.; КЭС, лаг.; Жд., 3; Цых.); ’надзьмуты чалавек’ (Жд., 2). Семантыка і форма слова — вынік кантамінацыі слоў упы́р ’крывасмок, вампір’ (гл.) і упіра́цца ’упарціцца’; супадзенне націску з польск. upior ’крывасмок’ не дае падстаў лічыць бел. слова запазычаннем, бо само польск. слова лічыцца запазычаннем з усх.-слав. з-за пачатковага u‑; аналагічнае развіццё значэння параўн. у рус. упы́рь ’крывасмок’ і упы́рь ’упарты чалавек’ (Фасмер, 4, 165 і наст.). Гл. упор, упі́ра ’упарты чалавек’, ’неслух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глі́ца ’вясенні вецер’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.). Не вельмі яснае слова. Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта лексема, магчыма, з’яўляецца праславянскім лексічным дыялектызмам бел. мовы. Паходжанне яго лічыцца няясным. Але можна паспрабаваць аб’яднаць слова глі́ца ’вясенні вецер’ з бел. словам іглі́ца ’хвоя, адна хваінка’, укр. гли́ця ’хвоя, адна хваінка; драўляная іголка і да т. п.’ (Грынч.), польск. iglica, ст.-польск. glica (гл. Слаўскі, 1, 443–444). Тады глі́ца, магчыма, паходзіць з іглі́ца. Паршапачаткова глі́ца як назва ветру магла быць метафарай (’штосьці калючае, як ігла’). У такім выпадку няма патрэбы гаварыць аб спецыфічна беларускім лексічным дыялектызме праславянскага характару, таму што такая метафарызацыя можа здарыцца ў любы час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даказа́ць ’даказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. доказа́ть ’даказаць, давесці’, дыял. доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр. доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш. dokázati ’даказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац. dokázať ’даказаць, выканаць, зрабіць’, балг. дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед. докаже ’даказаць; дагаварыць’, серб.-харв. дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв. незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнік ’няўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ. nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няра́ха ’неахайны чалавек’ (астрав., ул. інф.), нераханяўклюда, неахайны чалавек’ (Ян., ТС), ніриха, нірэха ’неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), а таксама нярахлівы, нірихлівы ’неахайны’ (Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), перахавалі ’неахайны, некультурны’ (ТС), рус. неряха ’неахайны чалавек; няўмелы, дурны чалавек’, н.-луж. njerech ’беспарадак, смецце’, ’неахайны чалавек’, njerešny ’бесталковы; нячысты’. Лічыцца вытворным ад прасл. дыял. *ręchъ, экспрэсіўнага ўтварэння ад *rędъ (гл. рад), параўн. н.-луж. rěch ’парадак; чысціня’, рус. ряха ’франціха’, ряхаться ’выстройвацца, прыбірацца’, нарядный ’прыбраны’ і пад. (Шустар-Шэўц, 14, 1014; Фасмер, 3, 66). Дапушчэнне балтыйскага паходжання (Смулкова, Лекс. балтызмы, 39) не мае падстаў, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146. Значэнне ’няўклюда’ можа быць звязана з рехацца ’поркацца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каха́ць ’мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу; любіць’. Ст.-бел. кохати (вядомае ў помніках ужо на пачатку XVI ст.) лічыцца запазычаннем з польск. kochać. Гл. Булыка, Запазыч., 173; Гіст. лекс., 94; Фасмер, 2, 356; Брукнер, 242; Бернекер, 1, 538; Кюнэ, Poln., 66; Слаўскі, 2, 311–313; Трубачоў, Эт. сл., 10, 110–111. Слова запазычана з польск. і ва ўкр. мове. Магчыма, прамым паланізмам трэба лічыць і каха́нне (< польск. kochanie). Здаецца, прасл. *koxati было ў прасл. часы дыялектным словам: яго не зналі бел. і ўкр. мовы. Адносна рус. коха́ть Трубачоў, там жа, мяркуе, што яно шырока прадстаўлена ў гаворках і, магчыма, з’яўляецца спаконвечнай лексемай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бант1 ’бант’. Рус., укр. бант. Лічыцца запазычаннем з польск. мовы (польск. bant, banta < ням. Band; да ням. слова гл. Клюге, 48). Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35.

Бант2 ’жэрдзе, якое прыбіваецца паміж кроквамі’ (Тарнацкі, Studia, Сцяшк. МГ). Паводле Тарнацкага, непасрэднае запазычанне з ням. Band. Параўн. яшчэ ст.-бел. бант ’бэлька’, бел. дыял. ’бэлька ў гумне’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 1966, 147). Параўн. бант1, ба́нта. Гл. і Фасмер, ZfslPh, 28, 116.

Бант3, дыял. ’абруч на бочцы’ (ст.-бел. бант ’абруч’, Чартко, Бел. лінгв. зб., 1966, 147). Паводле Чартка, там жа, з с.-в.-ням. bant ’тс’. Параўн. яшчэ Шалудзька, Нім., 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барада́. Рус., укр. борода́, польск. broda, каш. barda, broda, чэш. brada, ст.-слав. брада, балг. брада́, серб.-харв. бра́да, в.-луж., н.-луж. broda. Прасл. borda, і.-е. *bhardhā ’тс’ (вядомае толькі ў частцы і.-е. моў): прус. bordus, лат. bā̀rda, bârzda, літ. barzdà (з іншай суфіксацыяй), лац. barba, ст.-в.-ням. bart і г. д. Лічыцца ўтварэннем ад *bhar‑ ’быць вострым, рэзаць’. Бернекер, 72–73; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 196; Брукнер, 40–41; Слаўскі, 1, 43; Траўтман, 27; Махэк₂, 62. Не абгрунтаваны версіі пра запазычанне слав. слова з герм. моў (так Педарсан, IF, 5, 72). БЕР, 1, 72, выстаўляе і.-е. праформу *bhor‑dhā (ад *bher‑dh‑ рэзаць, калоць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўту́ха1 ’жоўтая афарбоўка скуры, вочных склераў і г. д.; хвароба, што яе выклікае’. З рус. желтуха ’тс’ або паралельна з ім. Параўн. укр. жовтяниця. Сцяцко (Афікс. наз., 124) адзначае непрадуктыўнасць тыпу назваў хвароб, прычым краснуха, відаць, утворана там, дзе красн.‑ азначала ’чырвоны’, таму трэба лічыцца з рус. уздзеяннем. Параўн. іншую назву гэтай хваробы жаўтачка (< польск.). Шанскі (1, Ж, 282) лічыць желту́ха ўласна рус. утварэннем, а бел. < рус.

Жаўту́ха2 ’грыб зялёнка, Tricholoma flavovirens’ (Мат. Гом.), жовтушка ’нейкі ядомы грыб’ (камян., Жыв. сл., 188). Ад прыметніка жоўты (гл.) з суфіксамі ‑уха ці ‑ушка паводле пашыранай мадэлі назваў раслін, у тым ліку грыбоў (Сцяц., Афікс. наз., 124, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)