Раст, мн. л. расты́, ’парастак’ (астрав., Жд. 1). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад расты́, параўн. расток, храсток (гл.). Сюды ж (калі гэта не запазычанне з украінскай) раст — “маленькія-маленькія, з галоўку шпількі, сінія, іншым часам белыя кветкі, вылазяць амаль адразу, як сыдзе снег” (Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 159). Параўн. укр.раст ’ключыкі, Primula veris L.; кураслеп, Anemona nemorosa L.’, макед.рас ’куст’, балг.раст ’дубчык’, ра́сте ’галінкі для тутавага шаўкапрада’. Параўн. таксама аналагічныя, але аддзеяслоўныя рус.дыял.раст ’лепшы час для росту зеляніны і пад.; для сенакосу, збору малака (на масла) і пад.’, ’маладая трава (на пашы)’, што, паводле БЕР, 6, 186, запазычаны са стараславянскай; а таксама славен.rȃst ’рост, расліннасць’, серб.-харв.ра̑ст ’расліна’, макед.раст ’рост’, ст.-слав.растъ ’рост, вырастанне’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі адпаведнікамі прасл.*orstъ < orsti, гл. рост, расці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́ўгаць ‘перасоўваць што-небудзь з месца на месца’, ‘рухаць, соваць чым-небудзь у розных кірунках (звычайна па паверхні)’, ‘тыкаць, соваць’ (ТСБМ), ‘габляваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘соваць, тыкаць’ (ТС), со́ўгацца ‘хадзіць туды-сюды, сланяцца’, ‘пасоўвацца паволі, з цяжкасцю; рухацца, перамяшчацца’ (ТСБМ, ТС; ашм., шальч., Сл. ПЗБ, Жд. 1), ‘хадзіць узад і ўперад’ (Янк. 1, Нар. Гом.), соўгену́ць ‘рэзка сунуць’ (ТС), совгну́ты ‘штурхануць’ (Сл. Брэс.), соўгну́тэ ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), соўг ‘пра соўганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), саўге́ць! ‘кідок камянём’ (Арх. Федар.), саўга́к ‘стары чалавек’ (Наша Ніва, 1998, 26 кастр.), со́ўгала ‘чалавек, які сноўдаецца без справы і заняткаў’ (Янк. 3.). Укр.со́вгати ‘соваць; соўгаць’, со́вганка ‘коўзанка’. Няясна. Для ўкраінскага аўтары ЕСУМ (5, 342) мяркуюць аб кантамінацыі со́вати і ковзати (< *ковгати), што не вельмі пераканаўча; магчыма, гэта звонкі дублет да соўкаць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стос1 ‘ворах, груд, штабель’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), ‘груда, куча’ (Сл. ПЗБ), ‘груда, капец’ (ТС), ‘касцёр, куча лому’ (Сержп. Прымхі), ‘сажань дроў’ (Арх. Федар.); сюды ж, магчыма, сто́са ‘стайма’ (Сл. ПЗБ), стэ́сам ‘з імпэтам, вельмі шпарка’ (Варл.), сто́сам ‘гуртам’ (Сл. ПЗБ), у сто́сы ‘ў поўнае падпарадкаванне’ (Ян.). Праз польск.stos ‘удар’, ‘куча’ з с.-в.-ням.stoʒ, суч. Stoß ‘тс’. Гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100 з аглядам літры. Ст.-бел.стосъ, стусъ ‘стос, штабель, удар’ (XVI ст.) з той жа крыніцы, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 189. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 420. Для польскага слова мяркуецца чэшскае пасрэдніцтва, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 373–374. Гл. яшчэ стус.
Стос2 ‘слізь’ (рас., Шатал.). Значэнне вызначана недакладна, параўн.: чысьціла трыбух і стосу многа было. Відаць, гэта тое, што “счышчаецца”. Слова цьмянае. Да цяса́ць (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туне́ц ‘вялікая драпежная прамысловая рыба, Thunnus thynnus L.’ (ТСБМ), ‘рыба Thunnus vulgaris’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр.ту́нець, туне́ць, рус.туне́ц, польск.tuńczyk, н.-луж.tunowa ryba, чэш.tuňak, славац.tuniak, славен.tún, túna, харв.tȕna, tûn, серб.ту̏њ, ту̀ња, макед.туна, туњ, балг.тон ‘тс’. Агульнаславянскае, запазычана праз ням.Thun(fisch), якое з італ.tonno < нар.-лац.thunnus, а апошняе са ст.-грэч.νύννος ‘тс’ < ст.-яўр.tannī́n ‘марская пачвара’ (Фасмер, 4, 121; Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 676). Сной₂ (791) услед за Фрыскам (1, 694) і Клюге₂₂ (729) ст.-грэч.νύννος выводзіць з нейкай старой міжземнаморскай мовы, магчыма, з фінікійскай, прыводзячы для параўнання ст.-яўр. (гл. вышэй) і араб.tinnīn ‘вялікая рыба’. Паводле Скока (3, 523), гэта далмацінска-раманскі рэлікт лац.thynnus, thunnus, які стаў балканскім італьянізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
FallIIm -(e)s, Fälle
1) вы́падак, здарэ́нне;
auf álle Fälle на ўсяля́кі вы́падак
2) юрыд. спра́ва
3) вы́падак, акалі́чнасць;
auf jéden ~ на ўсяля́кі вы́падак, ва ўсяля́кім вы́падку;
im ~e, dass… у (тым) вы́падку, калі́…;
◊
auf Knall und ~ ра́птам, нечака́на;
das ist ganz mein ~гэ́та ў маі́м гу́сце
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)