Со́я ‘травяністая расліна сямейства бабовых’ (ТСБМ, Кіс., Сцяшк.). Новае запазычанне з рус. со́я ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73, 88); у апошняй праз заходнееўрапейскія мовы, параўн. ням. Soja, англ. soya з япон. shōyū ‘соявы алей’ < кіт. či̯angyu ‘тс’; гл. SWO, 690; ЕСУМ, 5, 364.

Соя́ ‘сойка’ (Куч.). Гл. сойка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)