Слу́жачы ‘службовец, чалавек на дзяржаўнай службе’ (ТСБМ). Субстантываваны дзеепрыметнік ад служы́ць < *služiti, параўн. укр.служи́ти, рус.служи́ть, польск.służyć, чэш.sloužili, в.-луж.služić, н.-луж.služyś, славен.slúžiti, серб.-харв.слу́жити ‘быць на службе; абслугоўваць, частаваць’, балг.слу́жа ‘быць на службе; карыстацца, валодаць’, макед.служи ‘быць на службе; абслугоўваць’, ст.-слав.слоужити ‘тс’, якім адпавядаюць літ.slaugýti ‘падтрымоўваць, дапамагаць’, slaugà ‘служба, служэнне’, суадносныя з слуга (гл.). Магчыма, запазычана з рускай мовы, параўн. народнае слуга́чы ‘служка’ (Нас.), якое ў сваю чаргу можна суаднесці з польск.służący ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́тра ’неахайная жанчына, бруднюха, мурза’ (гродз., воран., Сл. ПЗБ). З літ.sùtros ’гнойная жыжка’, sutrà ’мурза’; гл. Сл. ПЗБ, там жа.
Сутра́ ’іл на дне возера з дробнымі водарасцямі’, сутры́стае дно (брасл., Непакупны, Связи). Непакупны (там жа, 183) параўноўвае з лат.sutra ’гнаявая жыжка’, літ.sútros ’тс; памыі, мутная вадкасць’, ’бруд на целе’, заўважаючы, што па акцэптацыі і семантыцы беларуская форма бліжэй да літ.sutrà з другасным значэннем ’дрэнны чалавек, вырадак’ (адзначала ў в. Гервяты на мяжы з Літвой); гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шлы1 ’нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў’ (ТСБМ). З рус.по́шлый ’тс’ < по + ходить, шел (Праабражэнскі, 2, 119; Фасмер, 3, 349).
По́шлы2 ’дужы, моцны’ (Крыўко, вусн. паведамл.; ушац., Пан.), параўн. таксама няпо́шлы ’малы, худы, кволы’ (Пан.), недапо́шлы ’кволы’, абнепашле́ць ’зрабіцца слабым, нядужым’, рус.дыял.по́шлый ’поўны, тоўсты чалавек’, ’сыты, тлусты (пра жывёлу)’, ’спелы, узмужнелы, у гадах’. Даль тлумачыць яшчэ як до́шлый, г. зн. той, хто дасягнуў фізічнай і духоўнай кандыцыі, што сведчыць пра зыходнае дайшо́ў, гл. ісці, хадзіць. Параўн. нядошлы (гл.).
Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван.мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр.мʼя́ло, мня́ло, рус.мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл.mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапаце́нь1 ’лапатун’ (Нас.), ’балбатун’ (Сл. паўн.-зах.). Да лапатаць1 (гл.). Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Лапаце́нь2 ’планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (Інстр. 3; віл., КЭС; беш., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ’частка млына, якая падае збожжа’ (Касп.). Утворана ад назоўніка лапата і суф. ‑ень (планка з адтулінай мае выгляд лапаткі). Сюды ж лапаценка ’тс’ (воран., Сл. паўн.-зах.).
Лапаце́нь3, лыпаце́нь ’тоўсты, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы’ (Бяльк.). Да ла́паць2 (гл.). Параўн. лапціва́ты ’тоўсты, бясформенны чалавек’ (КЭС, лаг.).