тамада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.

Асоба, якая вядзе банкет. Дзе абвалаў, вадаспадаў Рэха гэткае лунае, Што не чутна, за каго там Тамада тост абвяшчае. Зразумела, пераможцам. Танк. Шалва Дад[ыя]ні — нязменны тамада і мудры гаспадар стала — сядзіць разам з Эдуардам Людвігавічам і Уладзімірам Кавальскім. Хведаровіч.

[Грузінскае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

Разм.

1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго‑н. Ледзь усцягнуўся на зару. □ Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка.

2. Устаць, падняцца з пасцелі. Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сна,

1. Прысл. да цесны (у 1, 3 і 5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць прасторы або вялікую скучанасць. Міхал, як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі аддзяліўся, Бо стала цесна. Колас. Каршукоў узабраўся на машыну. Сядзець было цесна, нязручна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

knowledge

[ˈnɑ:lɪdʒ]

n.

1) ве́да f.; наву́ка f.

a branch of knowledge — галіна́ ве́ды

2) ве́даньне n., паінфармава́насьць f.

it came to my knowledge — Мне ста́ла ве́дама

to (the best of) my knowledge — нако́лькі мне ве́дама

3) знаёмства, ве́даньне n., ве́стка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Відно́ ’светла, ясна’ (КТС, БРС; лаг., КЭС) ’світанне’ (КТС), выдно́ ’святло’ (Клім.). Укр. видно́ ’светла’; ’відаць’; ’відавочна’, рус. видно ’відаць, відавочна, мабыць’, польск. widno ’светла’; ’відаць’, чэш. vidno ’ясна’; ’відавочна’, славац. vidno ’яснае, дзёнае святло’; ’відавочна’, макед. видно. Прыслоўе ўтворана ад прыметніка vidьnъ < vid‑. Да від (гл.). У некаторых гаворках лексема відно ўжо стала субстантывізаваным прыметнікам і ўспрымаецца як назоўнік; параўн. драг. стань на выдні́ ’стань на святле’. У гаворках лексема відно сустракаецца з экспрэсіўнымі суфіксамі: відню́сенько (Сцяшк. МГ), ві́днінька (Бяльк.). Гл. відна1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕ́ЛІЦКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1777—1852, у Магілёўскай (да 1796 і з 1802) і Беларускай губ. Утвораны паводле Указа імператрыцы Кацярыны II ад 22.3.1777 у адказ на прашэнне ўладальніка Гомеля графа П.​А.​Румянцава-Задунайскага аб перанясенні пав. цэнтра з Гомеля. Цэнтрам павета стала сяло Беліца, якому з гэтай нагоды нададзены статус горада. У 1786 пав. адміністрацыя пераехала ў спецыяльна пабудаваны для гэтага г. Новая Беліца. Новы ўладальнік г. Гомеля кн. І.​Ф.​Паскевіч-Эрыванскі дамогся ў 1852 пераводу пав. цэнтра зноў у Гомель (гл. Гомельскі павет).

М.​І.​Камінскі.

т. 3, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛЬГІ́ЙСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,

буржуазная рэвалюцыя ў бельгійскіх абласцях Нідэрландскага каралеўства. Аб’яднанне Бельгіі з Галандыяй у каралеўства Нідэрланды (паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15) выклікала бельгійска-галандскія эканам., рэліг. і моўныя супярэчнасці. У 1828 бельг. ліберальныя і каталіцкія партыі заключылі часовы саюз і павялі барацьбу за аддзяленне Бельгіі. Ідэя незалежнасці была падтрымана шырокімі масамі. Ліпеньская рэвалюцыя ў Францыі (1830) стала каталізатарам узбр. паўстання ў Бельгіі. Бельгійская рэвалюцыя пачалася 25 жн. ў Бруселі і пашырылася на бельг. правінцыі. У выніку вераснёўскіх баёў амаль уся Бельгія была вызвалена ад галандскіх войскаў. 10.11.1830 бельг. Нац. кангрэс абвясціў незалежнасць Бельгіі.

т. 3, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЛЬФУР ((Balfour) Артур Джэймс) (25.7.1848, Уітынджэм, Шатландыя — 19.3.1930),

англійскі дзярж. дзеяч, лорд з 1922, адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі. З 1874 чл. парламента. У 1877—91 міністр па справах Ірландыі, у 1891—92 і ў 1895—1902 міністр фінансаў. У 1902—05 прэм’ер-міністр. Урад Бальфура заключыў Англа-французскае пагадненне 1904, якое стала асновай Антанты. У 1915—16 марскі міністр, у 1916—19 міністр замежных спраў. Аўтар т.зв. дэкларацыі Бальфура (1917) аб стварэнні ў Палесціне яўр. нац. асяродка. У 1910—22 і 1925—29 уваходзіў у склад урада. Узначальваў англ. дэлегацыю на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22.

т. 2, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЙЦЮ́НІШСКАЯ КАПЛІ́ЦА,

помнік архітэктуры барока з элементамі абарончага дойлідства. Пабудавана, ў 1614 (паводле інш. звестак у 1633) у в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.) каля Гайцюнішскага дома-крэпасці як кальвінская капліца па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П.​Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў і інш. уладальнікаў вёскі кальвінскай веры. Кампактны прамавугольны ў плане мураваны будынак з развітой апсідай быў накрыты вальмавым дахам, з трох бакоў умацаваны магутнымі контрфорсамі. Над уваходам на даху ўзвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы мелі лучковыя завяршэнні. Захаваліся руіны.

Гайцюнішская капліца. Фота пач. 20 ст.

т. 4, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛАТЭ́Я,

у грэчаскай міфалогіі: 1) марское божышча, нерэіда — дачка Нерэя, увасабленне спакойнага мора. У яе закаханы страшны сіцылійскі цыклоп Паліфем. Галатэя кахае прыгожага Акіда, сына ляснога бога Пана. З рэўнасці цыклоп забіў Акіда, Галатэя ператварыла свайго каханка ў цудоўную празрыстую рэчку.

2) Створаная Пігмаліёнам статуя прыгожай дзяўчыны, у якую ён закахаўся. Па яго просьбе Афрадыта ажывіла статую, і Галатэя стала яго жонкай. Міф пра Галатэю стаў сюжэтам твораў жывапісцаў К.​Ларэна, Рафаэля, Дж.​Цьепала, кампазітараў Г.​Ф.​Гендэля і І.​Гайдна, пісьменнікаў М.​Сервантэса і Б.​Шоу.

Да арт. Галатэя. Трыумф Галатэі. Фрэска Рафаэля. 1515.

т. 4, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)