По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́ць ’парнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkauti ’шалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarować ’шмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракіда́ць ’кідаць праз што-небудзь; не пападаць, прамахвацца; прапускаць’ (ТСБМ), пракіда́цца, пракідваць, пракідаваць ’запраўляць ежу чым-небудзь’ (брасл., Сл. ПЗБ), пракінуць ’заправіць, засмачыць’ (мядз., Сл. ПЗБ), пракіняны (аб ежы) ’запраўлены’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пракі́нуты ’тс’ (івян., даўг., Сл. ПЗБ), пракіда́цца ’трапляцца’, ’прачынацца’ (ТС), про́кідзь ’заправа’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. прокида́тися ’трапляцца; прачынацца’. Да кідаць (гл.). У значэнні ’запраўляць ежу’ калька літ. pramèsti ’пракідваць; запраўляць, прыпраўляць (ежу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́чыць, драг. му́чытэ ’прычыняць пакуты, мукі; непакоіць’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС). Укр. му́чити, рус. му́чить, польск. męczyć, н.-луж. mucyś, чэш. mučiti, славац. mučiť, славен. múčiti, серб.-харв. му̏чити, макед. мачи, балг. мъча, ст.-слав. мѫчити. Прасл. mǫčiti. Роднаснымі да яго з’яўляюцца літ. mánkyti ’ціснуць’, ’мучыць’, ст.-сакс. mengian ’перашкаджаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мяшу (цеста)’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 20; Бязлай, 2, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірга́ць, мі́рг̌а́ць ’маргаць, падморгваць’, ’мігаць, мігацець’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Растарг., Сл. ПЗБ), ’рухаць вачыма ці пальцамі’ (КЭС, лаг.), міргну́ць швянч. ’падміргнуць’, астрав. ’адысці ў мінулае’ (Сл. ПЗБ), міргану́ць (Бяльк.) шчуч. міргаце́ць ’мігцець, мігацець’ (Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mirgė́ti, mirgúoti ’мігацець, ззяць, мітусіцца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 69; Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Сюды ж міргу́н ’маргун’ (Нас.), мірглі́вы ’які часта маргае’ (Нар. Гом.). Гл. таксама маргаце́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набе́дры, набедрыкі ’шлеі, частка збруі’ (докш., бабр., Янк. Мат., Янк. 1), ’шоры’ (карэл., Янк. Мат.), ’бакавыя раменьчыкі на мордзе каня’ (Маслен.), ’рамяні, каб хамут на вушы не падаў’ (ТС). Ад бядро (бо шляя апаясвае круп каня), значэнне ’шоры’, ’частка вузлы’ ў выніку падабенства па функцыі, параўн. Сцяцко, НЛС; параўн. таксама іншую назву гэтай дэталі — на‑рытнікі (гл.), корань якой Непакупны (Балто-северно-слав. яз. связи 48) звязвае з літ. rietas ’бядро’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нат (наʼт) ’нават’ (Гарэц., ТСБМ, ТС). Скарочана ад на́ват (гл.), што ў сваю чаргу з польск. nawet (< na wet ’напаследак’, ад сярэдневяковага ням. wet, сучаснага Wette ’заклад, пары’), не раней XVII ст., параўн. у Бярынды: Ла́комый на веты на канфекты (’на дэсерт’). Паводле Карскага (1, 337), праз стадыі наэ́тна́ат, зафіксаваныя ў Федароўскага. З бел. нат > літ. net ’тс’, збліжанае народнаэтымалагічна з формамі з адмоўем ne‑, гл. Трубачоў, Зб. Курыловічу, 334.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́скавіца ’незабудка’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Можна дапусціць, што пачатковае б- адпала (*блескавіца ад блішчэць). Тады будзе больш зразумелай матывацыя іншых назваў незабудкі ў бел. і іншых слав. мовах: бел. жабіные вочкі, пацерачка, польск. ptasie oczko, pacierzyszka, укр. світцян, жабіни очки, гадячі очі, павині вічки, чэш. rybi očko, vrani očko, славац. hadie, stracie ocko, а таксама літ. ašariukė (< ašaroti ’ліць слёзы’), г. зн. нешта бліскучае, якое вылучаецца на фоне іншых прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́цца ’мець намер, збірацца рабіць што-небудзь; планаваць’, ’спрабаваць’, ’абяцаць, цешыць надзеяй’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ; міёр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; мядз., Нар. словатв.; Жд. 1), ’хацецца’ (шальч., Сл. ПЗБ), заману́тысь ’захацецца’ (драг., КЭС), ма́ніцца ’мецца (аб тым, што павінна быць)’ (Нар. Гом.). Укр. ману́тися ’хацецца, цягнуць да чаго-небудзь’, рус. пск., цвяр., маск., кур., дан. мани́тся ’хочацца, цягне да чаго-небудзь’. Балтызм. Параўн. літ. manýtis ’хацецца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ого́, огого́ ’выказ здзіўлення’ (выклічнік) (ТСБМ, Нас., Бяльк., Янк.). Укр. ого, огого, рус. ого, огого. Паралелі з іншых славянскіх моў ненадзейныя (пар. Слаўскі, 1, 23). Згодна з Праабражэнскім, 2, да а‑а. Рудніцкі, які прыводзіць у якасці паралеляў ст.-грэч. і літ. , тлумачыць усходнеславянскія словы як такія, што ўзніклі ў выніку падаўжэння а з прыдыханнем інтэрвакальнай пазіцыі, параўноўвае іх з еге́, ігі́, угу́ (пар. ESSJ SG, 2, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр. пога́ний, серб.-харв. по̏ган ’нячысты’, чэш., славац. pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац. pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)