Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валюх ’пузан, цяльпук, мяла’ (Клім.), валюхла ’капун, павольны ў хадзьбе чалавек’ (З нар. сл.), валюх‑валюх ’выклічнік (пра хаду)’ (КСП). Да валяць з экспрэсіўнай суфіксацыяй; параўн. валёх‑валёх ’выклічнік’, рус. валях, валяха, валяшка, валява, валюга, валюшка ’цяльпук’, увалень, бесар. валюхаваты ’цяльпук’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вонь часц. ’вунь’ (Шат., Янк. III, Жд., 1; З нар. сл.), вон‑дзя ’тс’ (Касп.), воньдзека (Янк. I). Рус. вон, дыял. вонь, укр. он ’вунь, там’. Звязана з ён, яна, яно (Праабражэнскі, 1, 95; Фасмер, 1, 348). Гл. таксама вунь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́пка ’лупцоўка’ (Юрч., Ян., Мат. Гом.; браг., Нар. словатв.; глус., Мат. Маг.), укр. лу́пка ’тс’, рус. лу́пка ’лупленне, здзіранне кары’, польск. łupka ’лупцоўка’, чэш. lupka ’удар’. Паўн.-слав. lupъka < lupiti > лупі́ць 1 (Слаўскі, 5, 343; Слаўскі, SP, 1, 94–95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпі́та, лепі́та ’пячнік’, ’майстар нешта ляпіць з гліны’ (Янк. 1; маг., Нар. словатв.; КЭС, лаг.). Да ляпі́ць (гл.). Аб пашырэнні суфікса ‑іта, які з’яўляецца працягам балт. ‑i‑ta (Слаўскі, SP, 2, 38), на бел. моўнай тэрыторыі гл. Сцяцко (Афікс. наз., 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхо́чак (ласк.) ’верх’ (мядз., Нар. сл.) — дэмінутыў да верх (гл.), утвораны пры дапамозе суф. ‑очак. Карэннае ‑х‑ (а не ‑ш‑, як у вяршок, вяршочак) дае падставу меркаваць, што гэта магло быць вельмі старое ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ък‑ + ‑ьkъ > ‑ъčьkъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірлач ’вірлаты’ (Сцяц., Мат. канф. МДПІ, Янк. III). Укр. вирлач ’тс’. Утворана ад ві́рла, вірлы (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑ач. На поўначы Беларусі (Дзісеншчына) ужываецца лексема з суф. ‑ун: вірлу́н ’вірлавокі чалавек’ (Нар. сл.). Сюды ж вірлачы (абразл.) ’вочы’ (Сцяц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус. на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжання наніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск. nie ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насяка́нік ’кіёк з насечкамі, зробленымі спецыяльна яшчэ на растучым дрэве’, ’насмешлівая назва рабога’ (Нас.), насяка́нка ’настырная, з вострым языком дзяўчына’ (Нар. сл.), насякийло ’рабы чалавек’ (Мікуц.). У выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў з насекины(й) ’сукаваты; рабы’ (Нас.); да сячы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нахлю́пісты (нахлібпыстый) ’занадта нахілены ўніз’ (драг., З нар. сл.). Да хлюпаць ’падаць’, хлюплы ’прысадзісты, нізкі’, параўн. семантычна падобнае спидзісты ’пахілы, схілены’ ад абдаць; звязана з нахлу́піць ’насунуць’ (Растарг.) з іншым варыянтам кораня *xlup‑ гукапераймальнага характару, параўн. Махэк₂, 200. Гл. ахлу́п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)