ён ма́е ўсе да́дзеныя er hat álle Voráussetzungen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ánkommen*
1.vi(s)
1) прыязджа́ць, прыхо́дзіць, прыбыва́ць (куды-н. – in D)
2) (auf A) зале́жаць (ад каго-н., чаго-н.), вызнача́цца (кім-н., чым-н.)
3) атрыма́ць ме́сца;
er ist als Árbeiter ángekommen ён уладкава́ўся рабо́чым
4):
es kommt dárauf an… у залежнасці ад абста́він, гэ́та зале́жыць ад…
2.vt апано́ўваць;
die Furcht kam ihm an ім авало́даў страх
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гарну́ць, гарну, горнеш, горне; незак., каго-што.
1. Выграбаць, выцягваць дробныя прадметы адкуль‑н. Гарнуць вуглі з печы. □ Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку — ды на плечы.З нар. песні.
2. Збіраць у адно месца. Прыйшла восень, за работу, Атрымай на працадні, Што зароблена — па праву На вазы сабе гарні.Русак.//перан. Набываць вельмі многа чаго‑н.; з прагнасцю хапаць, заграбаць. Сабяга да сябе гарнуў усё: і што ляжыць дрэнна і што слаба на месцы трымаецца...Шахавец.
3. Прыхіляць, туліць да сябе. Гарнуць да сэрца.//перан. Схіляць, скіроўваць (думку, справу і пад.). — Ведаю, куды ты горнеш, — абапёршыся на локаць, злосна зашаптала старая. — Відаць, той ламачыны, што аднекуль прывалок, не знайшоў у гумне?Гурскі.Толік Скуратовіч гарнуў сваё: — Нам трэба падацца бліжэй да дарогі.Чорны.
4.Разм. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго‑н. Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка.Колас.//безас. Хіліць, цягнуць да чаго‑н. Яго гарнула да кніжак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Першы, найменшы цэлы лік, а таксама яго лічбавы знак «1». //толькімн. (адзі́нкі, ‑нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках. Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзесяткаў.
2. Самая нізкая адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая азначае: «вельмі дрэнна».
3. У спалучэнні з назоўнікамі або прыметнікамі азначае велічыню, якая прынята для вымярэння аднародных велічынь. Адзінка вымярэння. Грашовая адзінка. Адзінка даўжыні. Кармавая адзінка. Адзінка паскарэння. Сістэма адзінак.
4. Кожная асобная істота, прадмет, паасобнік. Аддзел рукапісаў сабраў каля 2000 адзінак рукапісных твораў.«Беларусь».// Службовае месца ў штатным раскладзе якой‑н. установы, арганізацыі. Штатная адзінка. Вакантная адзінка.//толькімн. (адзі́нкі, ‑нак). Мала хто; паасобныя. З вялікай групы экскурсантаў толькі адзінкі дасягнулі вяршыні гары.
5.звычайназазначэннем. Самастойная частка нечага цэлага. Адміністрацыйная адзінка. Гаспадарчая адзінка. Баявая адзінка.
6. Асобны чалавек; асоба, індывідуум. Гераізм савецкіх людзей — не якасць выключных адзінак, а масавая з’ява, уласцівасць усяго народу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паехаць, адправіцца куды‑н., за межы чаго‑н. Выехаць у поле. □ Праз гадзіну абоз выехаў з карчомнай стадолы ў дарогу.Чорны.Фурман зняў клункі, куфэрак, развітаўся і выехаў з двара.Пальчэўскі.// Пакінуць сталае ці часовае месца жыхарства; перасяліцца. [Міхал:] — Тварыцкая тут жыве? — Не, — адказаў чалавек, — яна раней тут жыла, цяпер.. зусім выехала.Чорны.Вера з дзецьмі пабыла ў Карніцкіх дзён тры і выехала ў Свярдлоўск, дзе жыла яе родная сястра.Паслядовіч.
2. Едучы, паявіцца дзе‑н., прыехаць. Конь бег шпарка і мы неўзабаве выехалі на лясную паляну.Мурашка.
3.Разм. Плаўна вываліцца, выпасці. Пакет выехаў з рук. □ Заскрэбла аб камень дошка, што выехала з варотцаў.Пташнікаў.
4.перан.Разм. Выкарыстаць якія‑н. акалічнасці, прыёмы ў асабістых мэтах. — Дык вось і я ў гэтай байцы Таксама выеду на зайцы.Корбан.
•••
Выехаць на чужой шыі (спіне і г. д.) — нядобрасумленным спосабам выйсці з цяжкага становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. □ Пані Авяліна пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі.Бажко.// Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад.Курто.// Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы.Чорны.
2. Абматаць вакол чаго‑н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку на галаву.
3. Загарнуць у што‑н., абматаць чым‑н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу.Арабей.
5.Разм. Моцна захапіўшы, стаміць. — Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду.Быкаў.
•••
Закруціць гайку (гайкі) — тое, што і падкруціць гайку (гайкі) (гл. падкруціць).
Закруціць галавукаму — а) выклікаць пачуццё кахання да сябе; б) стаміўшы чым‑н., збіць з толку.
закруці́ць2, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак.
Разм. Пачаць круціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяні́цца, змянюся, зменішся, зменіцца; зак.
1. Стаць іншым; перамяніцца. Змянілася жыццё ў вёсцы.Колас.— А я цябе не адразу пазнаў. Змяніўся ты крыху.Чарнышэвіч.// Змяніць свой напрамак (пра вецер). [Алесю] здалося, што вецер змяніўся, падзьмуў ужо інакш.Ракітны.
2. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна. Змяніцца з дзяжурства. □ Я толькі што змяніўся з вахты, бягу пагрэцца і падвесці.А. Вольскі.
3. Змяніць адзін аднаго на службовым месцы, пасадзе. Тры старшыні змянілася да Аляксея ў «Світанні» пасля вайны.Пальчэўскі.
4.чым, нашто. Саступіць месца чаму‑н. другому, замяніцца чым‑н. Дзень змяніўся на вечар.Мурашка.Радасць змянілася спалохам, прадчуваннем нечага жудаснага.Шамякін.
5.безас.Разм. Змяніць на сабе бялізну, адзенне. [Боганчык] падумаў, што загібее зусім, калі не зменіцца ў сухое.Пташнікаў.
•••
Змяніцца з твару — набыць іншы выгляд, выраз твару (пад уплывам моцных перажыванняў, хваробы і пад.). Маша прыкметна змянілася з твару, хоць і намагалася не выдаць свайго хвалявання.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Скласці, скруціць што‑н., загінаючы краі. [Жанчына] згарнула хустку, у якую было загорнута дзіця, і, узяўшы яе, як бяруць дзяцей, хутка пайшла па дарозе назад.Шамякін.Сяброўкі згарнулі ватнік у скрутак і параілі аднесці яго ціхенька дамоў.Машара.// Загарнуць, закрыць. Згарнуць газету. □ Аліна згарнула кніжку.Кулакоўскі.
2.Разм. Зрабіць што‑н. скручваннем. [Якаў] выняў партабак, згарнуў папяросу і падаў партабак брату.Чарнышэвіч.Многія падаюць Стрыжаку капшукі з тытунём, але той паказвае, што сам згарнуць не можа — рукі звязаны.Вітка.
3. Зграбаючы, сабраць у адно месца. Згарнуць збожжа ў кучу. □ Адразу ж захліпнуўся і сціхнуў гармонік, гулякі згарнулі ў кучу сваё даміно, заціх гоман.Краўчанка.
4.перан. Паменшыць, скараціць (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Згарнуць будаўніцтва.// Часова скараціць або спыніць дзейнасць чаго‑н. Згарнуць прадпрыемства.
5. Склаўшы, надаць якое‑н. становішча (рукам). Ксавэр згарнуў рукі і стаў над Адамам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сціскаючы, рабіць мяккім, ператвараць расціраннем у мяккую масу; размінаць. Мяць гліну. Мяць лыжкай бульбу. □ Стары.. доўга разглядаў праз акуляры прынесеную.. зямлю, мяў у пальцах, нюхаў, дробнымі крупінкамі насыпаў на шкло.Кулакоўскі.
2. Тое, што і церці (у 4 знач.). [Марыля:] Добры быў лянок, палола яго, ірвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі.Купала.
3. Рабіць няроўным, нягладкім; камячыць. [Бацька] сеў у перадку, каб, мусіць, не мяць таго месца, на якім павінен быў сядзець доктар.Сабаленка.Сцяпан мяў у руках шапку, глядзеў уніз, быццам саромеўся паказаць вочы.Асіпенка.
4. Прыгінаць, прытоптваць да зямлі (аб раслінах). «Шась-шась», — мялі струхлелы ржэўнік неданошаныя зімою валёнкі.Быкаў.— Дзе ты, Лідачка? .. Чаго ты залезла туды? — хочучы быць суровай, пытае маці. — Ці ж то можна гэтакі лянок мяць?Кулакоўскі.
5.Разм. Есці з апетытам што‑н., умінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца, недарэчы. [Юрка] хмурыўся і з прыкрасцю адмахваўся ад сясцёр, якія.. прыставалі з недарэчнымі роспытамі.Карпаў.Каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, [Аніс] узяў пад локці Макара і Есіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад.Дуброўскі.
2. Неразумны, бяссэнсавы. Недарэчныя думкі. Недарэчная балбатня. □ Прэч усе недарэчныя разважанні, усе крыўды і дробныя непаладкі!Рамановіч.Самы факт, калі смерць вырывае са строю чалавека, які не прайшоў і паловы таго, што мог прайсці, здаецца недарэчным і несправядлівым.Хадкевіч.// Які робіць падобныя ўчынкі. Недарэчныя людзі.
3. Няўклюдны, няскладны (знешне). Маленькі, недарэчны яфрэйтар Кугель, які ляжаў у шпіталі ў мінулым годзе, выхваляўся, што ўласнымі вачыма бачыў крамлёўскія вежы.Дудо.Прайшлі апошнія рады [вясковых хлопцаў] — самых нізкарослых, крыху недарэчных, у вялікіх, не па росту шынялях.Арабей.
4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам. Снегавыя шапкі елак і хвой ледзь прыкметна пераліваліся недарэчным ружовым святлом.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)