змяніцца, змянюся, зменішся, зменіцца; зак.
1. Стаць іншым; перамяніцца. Змянілася жыццё ў вёсцы. Колас. — А я цябе не адразу пазнаў. Змяніўся ты крыху. Чарнышэвіч. // Змяніць свой напрамак (пра вецер). [Алесю] здалося, што вецер змяніўся, падзьмуў ужо інакш. Ракітны.
2. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна. Змяніцца з дзяжурства. ▪ Я толькі што змяніўся з вахты, бягу пагрэцца і падвесці. А. Вольскі.
3. Змяніць адзін аднаго на службовым месцы, пасадзе. Тры старшыні змянілася да Аляксея ў «Світанні» пасля вайны. Пальчэўскі.
4. чым, на што. Саступіць месца чаму‑н. другому, замяніцца чым‑н. Дзень змяніўся на вечар. Мурашка. Радасць змянілася спалохам, прадчуваннем нечага жудаснага. Шамякін.
5. безас. Разм. Змяніць на сабе бялізну, адзенне. [Боганчык] падумаў, што загібее зусім, калі не зменіцца ў сухое. Пташнікаў.
•••
Змяніцца з твару — набыць іншы выгляд, выраз твару (пад уплывам моцных перажыванняў, хваробы і пад.). Маша прыкметна змянілася з твару, хоць і намагалася не выдаць свайго хвалявання. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)