Капа́ч ’прылада, якой капаюць зямлю, выкопваюць караняплоды’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.; КЭС, лаг.; брасл., барыс., Сл. паўн.-зах.), капа́чык ’тс’ (Сцяшк.), ’прылада, якой гной скідаецца з воза’ (Касп., Гарэц., Нік. Очерки), кыпа́ч ’тс’ (Бяльк.), капа́ч, капа́чка ’прылада, якой вымаюць з печы патэльню’ (Сцяшк.; лід. Сл. паўн.-зах.); ваўк. капа́ч ’маруда’ (Сл. паўн.-зах.), ’землякоп’ (КЭС, лаг.; брасл., глыб., Сл. паўн.-зах., Кл., Янк. БП, ТСБМ), ’чалавек, які выбірае бульбу’ (Сцяшк.; маст. Сл. паўн.-зах.). Да капа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32. Прасл. kopačь (Трубачоў, Эт. сл., 11, 12–13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́чкі ’кукішкі, карачкі’ (Шат., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), карачы ’тс’ (Сцяц. Нар.), укр. карачки ’тс’, рус. корячка ’тс’ да korakъ (параўн. серб.-харв. ко̏рак, славен. korák ’крок’), якое ў сваю чаргу да korkъ ’нага’ (гл. крок, якое запазычана з польск. мовы) (Трубачоў, Эт. сл., 2, 50, 77–80). Прасл. korakъ паводле Трубачова адлюстроўвае фальшывае поўнагалоссе, якое спарадычна ўзнікала яшчэ ў праславянскі перыяд. Калі гэта так, то лексема карачкі з’яўляецца рэліктам усходнеславянскіх паралеляў да серб.-харв. ко̀рак і іншых паўднёва-славянскіх лексем: карачка < koračьka < korakъ. Форма карачы хутчэй за ўсё другаснае ўтварэнне па аналогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастры́ва ’крапіва’ (Касп.). Дакладная адпаведнасць (фармальная і па семантыцы) гэтай лексеме ў рус. дыял. кострива ’крапіва’ (цвяр.). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 161, слова *kostriva мае прасл. характар (параўн. яшчэ палаб. рэканструяваную форму *kostriva ’пустазелле’); адносна праформы слова мяркуецца, што яна з’яўляецца вытворным ад слова *kostra (шмат значэнняў; зыходным з’яўляецца *kostь з яго разгалінаванай семантыкай; гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 168–173. Звяртае на сябе увагу, што форма *kosiriva з яе значэннем ’крапіва’ сустракаецца толькі ў некаторых месцах славянскай тэрыторыі, што можа сведчыць аб даўніх сувязях праславянскіх дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. кастить ’псаваць’. Прасл. *kastiti (). Лічыцца дзеясловам, утвораным ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага оō (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катлава́н ’катлаван’ (ТСБМ, БРС). Фасмер (2, 353) рус. котлова́н ’вялікая яма для закладкі фундамента’ лічыў цёмным словам. Трубачоў, у дадатках да слоўніка Фасмера, мяркуе, што яно звязана са словам котёл і рознымі варыянтамі ад колдо́бина. Шанскі (2, К, 359) лічыць котлован уласна рус. словам. Упершыню сустракаецца ў крыніцах канца XIX ст.; як антрапонім (Котлован) у XVI ст. У сучасным значэнні вядома ўжо ў Даля. Паводле Шанскага, там жа, слова з’яўляецца суфіксальным утварэннем ад прыметніка котловый (які паходзіць ад слова котел). Бел. катлава́н, укр. котлова́н, мабыць, з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кацёл ’металічная пасудзіна акруглай формы і розных намераў для награвання вады. гатавання ежы і пад.’ (ТСБМ, БРС, Касп. і інш). Слова праславянскага паходжання, пра форма якога *kotьlъ. Параўн. ст.-рус. котьлъ, котелъ, рус. котёл, ст.-бел. котелъ, ст.-укр. котелъ, укр. коте́л, польск. kocioł, kocieł, чэш. kotel, славац. kotol, kotel, ст.-слав. котьлъ, балг. котел, серб.-харв. ко̀тао, славен. kótel. Прасл. *kotьlъ ’тс’. Старое запазычанне, у часы, блізкія да прасл., з герм. (гоц.) *katils, *katilus ’кацёл’ (< лац.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 217–219; Фасмер, 2, 351; Слаўскі, 2, 317–318; Махэк₂, 283. Параўн. катля́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́сці1 ’надаваць чаму-небудзь ляжачае становішча, змяшчаць куды-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Ян.). Укр. класти, рус. класть ’тс’, ст.-слав. класти, балг. клада, макед. кладе, серб.-харв. кла̏сти, славен. klásti ’тс’. Прасл. klasti мае адпаведнік у балтыйскіх мовах: літ. klóti ’рассцілаць’, лат. klât ’пакрываць’. Славянскае ‑d‑ у klasti (klad‑ti) адносіцца да асновы цяперашняга часу. Яно фіксуецца ў аддзеяслоўных назоўніках (літ. klõdas). Гл. клад (Трубачоў, Эт. сл., 9, 187–189).

Кла́сці2 ’апранаць’ (Сцяшк.). Улічваючы значэнне, калька з балт. Параўн. лат. klât ’пакрываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ва ’мноства людзей (жывёл)’ (Інстр. III, Сцяшк., Бяльк.). Рус. орава, арава ’тс’, укр. орава, арава ’тс’. Коканаў (ИОРЯ, 1966, 3, 228), абвяргаючы цюркскае паходжанне, дапускаў угра-фінскае, комі-зыранскае, але ніякіх дакладных пацверджанняў крыніцы няма. Фасмер, 3, 147 (услед за Патабнёй паводле Гараева), звязвае з реветь. КЭСРЯ, Трубачоў (Фасмер, 3, 147) за Унбегаунам, BSL, 52, 173, і Міклашычам звязваюць гэта слова з ора‑ть ’крычаць’. Пераканаўчае рашэнне дае Варбот (РР, 3, 1974, 100–103), якая звязвае слова з кашуб. orava ’талака падчас ворыва’ і ўзводзіць слова да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскаба́лак ’абыякава ці выпадкова адсечаны невялікі кавалак дрэва’, аскабо́лак (Янк. II), осокоба́лок (Лун.), аскабёл (Бяльк.); ад гэтага пераносныя значэнні пра чалавека (БРС), вялікую лусту хлеба (Бір. дыс.). Утворана паводле таго ж тыпу, што абломак, асушак, атопкі ад дзеяслова *аскабаліць (*оскобълити) і аскабёл — ад яго варыянта *аскабеліць (*оскобьлити). Гэтыя дзеясловы, паралельныя да рус. оскоблить, маюць другасныя (устаўныя) ъ, ь; яны ўтвораны ад назвы прылады скобля (магчыма, спачатку ўтвораны бяспрэфіксны дзеяслоў скоблити), што ўзыходзіць да і.-е. *(s)kobh‑ (Покарны, 930–931) і суфіксальнага ‑l‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 156). Супрун, Рэгіян. асабл. (Гомель) 68–69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́лак ’кароткая тоўстая палка’ (Касп.), ’бясформенны кусок (хлеба)’ (полац., Суднік, вусн. паведамл.), рус. охалок ’кароткая палка даўжынёй каля аршына’ (арл., КСРНГ). Няясна. Па каранёвай частцы ‑хал‑ яны могуць быць з найбольшай верагоднасцю аднесены да групы слоў са значэннем ’непатрэбнае, малакаштоўнае, непрыгоднае’, параўн. халусце ’хлам’, халь ’дрэнь, старызна’, рус. хал, халовщина ’танна купленае, дзяшоўка’ і інш., адносна якіх гл. Фасмер, 4, 216 і наст. Трубачоў (ZfSl, 4, 1959, 84) звязвае гэту групу слоў з рус. холудина, хлуд, а Львоў (ЭИРЯ, 1, 32) узводзіць рускія словы да *xl‑ǫd‑, *xal‑ǫd‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)