Трубачоў А. М. 8/106

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трубачоў В. А. 8/138, 139

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трубачоў Алег Мікалаевіч

т. 15, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

труба́ч

‘музыкант’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. труба́ч трубачы́
Р. трубача́ трубачо́ў
Д. трубачу́ трубача́м
В. трубача́ трубачо́ў
Т. трубачо́м трубача́мі
М. трубачу́ трубача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

труба́ч

‘трубасты голуб’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. труба́ч трубачы́
Р. трубача́ трубачо́ў
Д. трубачу́ трубача́м
В. трубача́ трубачо́ў
Т. трубачо́м трубача́мі
М. трубачы́ трубача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВО́ЛКАЎ (Віталь Васілевіч) (н. 16.6.1939, г. Екацярынбург, Расія),

бел. выканаўца на трубе. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1964). У 1968—88 саліст і канцэртмайстар групы труб Дзярж. акад. сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь, з 1990 — мінскага духавога аркестра «Няміга». Адначасова педагог Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1991), Мінскага ін-та культуры (1976—78). Выступае як трубач-саліст. Яго выкананне адметнае сакавітым, прыгожым гучаннем інструмента, тэхн. свабодай. Першы выканаўца многіх твораў для трубы бел. кампазітараў М.​Аладава, А.​Туранкова, П.​Падкавырава, А.​Мдывані, У.​Дамарацкага і інш. Аўтар апрацовак бел. нар. мелодый, аранжыровак і транскрыпцый для духавога аркестра, саліруючых інструментаў і ансамбляў рознага складу. Чл. Сусв. гільдыі трубачоў (1995).

І.​І.​Зубрыч.

т. 4, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кару́злы 1 ’нярослы, чахлы’ (ТСБМ), ’закарэлы, схуднелы’ (гл. каруза). Значэнні ’нярослы, чахлы, схуднелы’ пацвярджаюць правільнасць суаднясення бел. каруза са славен. koruze ’кляча’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Карузлы 2 ’загрубелы, заскарузлы’ (ТСБМ). Параўн. макед. коруза ’струп’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёкаць ’клекатаць’ (Мат. Гом.). Да клєка (гл.). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 9, 190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бялу́га, рус. белу́га, укр. білу́га. Ад *bёlъ ’белы’ + суфікс *‑ǫga. Гл. Трубачоў, Дополн., 1, 149.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Людзя́ный ’людскі, ветлівы’ (Клім., Мат. Маг.). Да прасл. lʼuděnъ(jь) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)