фанабэ́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фанабэрыцца; схільны да фанабэрыі, з фанабэрыяй. Ліхі і фанабэрысты, як кожны шляхціц, пан Мазурскі вызначаўся асаблівай лютасцю сярод іншых паноў усяго ваяводства. Якімовіч. Багаты і фанабэрысты быў .. бацька [Андрэя],.. любіў паздзекавацца з беднага люду. Ваданосаў. [Цішка Гартны] не любіў фанабэрыстых людзей і, калі заўважаў гэтую прыкрую хваробу, імкнуўся жорстка высмеяць яе пры першай сустрэчы з чалавекам. Хведаровіч. // Уласцівы такому чалавеку. Фанабэрыстая натура. □ І як гэта ў Зіначкі з яе мілым, зусім дзявочым тварыкам хапіла тактоўнасці не заўважаць маю фанабэрыстую перавагу. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каха́ць ’мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу; любіць’. Ст.-бел. кохати (вядомае ў помніках ужо на пачатку XVI ст.) лічыцца запазычаннем з польск. kochać. Гл. Булыка, Запазыч., 173; Гіст. лекс., 94; Фасмер, 2, 356; Брукнер, 242; Бернекер, 1, 538; Кюнэ, Poln., 66; Слаўскі, 2, 311–313; Трубачоў, Эт. сл., 10, 110–111. Слова запазычана з польск. і ва ўкр. мове. Магчыма, прамым паланізмам трэба лічыць і каха́нне (< польск. kochanie). Здаецца, прасл. *koxati было ў прасл. часы дыялектным словам: яго не зналі бел. і ўкр. мовы. Адносна рус. коха́ть Трубачоў, там жа, мяркуе, што яно шырока прадстаўлена ў гаворках і, магчыма, з’яўляецца спаконвечнай лексемай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сно́ўдаць, сно́ўдацца ‘хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты)’, ‘бадзяцца’ (ТСБМ, Ласт., Байк., Касп., Сцяшк., Варл., Жд. 3, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; мёрск., Нар. лекс.), ‘снаваць’ (Байк. і Некр.), сну́дацца ‘тс’ (Шат.), сно́ўдацца, сны́даць ‘тс’ (Касп.), сна́ўдацца ‘валачыцца’ (Ян.), снаўда́цца ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж снаўда́ль ‘хто ходзіць без справы’ з літ. snaudãlius ‘соня’ (там жа). Лаўчутэ (Балтизмы, 73) адносіць да балтызмаў, параўн. літ. snaudà, snaudala ‘чалавек, які любіць паспаць’ < snausti ‘драмаць’, ‘быць павольным, марудным’. Розніца ў значэннях узнікла, відаць, пад уплывам снаваць ‘хадзіць туды і сюды’ (гл.). Гл. таксама Свобада, Studies in Slavic Linguistics and Poetics, N. Y. — London, 1968, 246. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́падабень ’пра непрыгожую, неахайную асобу’ (жлоб., Жыв. сл.). Да падо́бны ’уласцівы, прыстойны’, параўн. ніпадобны ’брыдкі, неахайны’ (там жа), ’непрыстойны, неўласцівы; неверагодны’ (Нас., Яруш.), усё да падаба́цьлюбіць, мець прыхільнасць’ (гл.). З іншым значэннем непадо́бны ’які не мае падабенства да каго-небудзь ці чаго-небудзь’ (Гарэц., ТСБМ), развіццё семантыкі зыходнага падобны ад ’падыходзячы’ да ’маючы падабенства’. Іншае развіццё значэння дэманструе хойн. непадобнасць (нэпадобнасць) : «вазьми ад е́тага чалавека нэпадобнасць, каторая дадзяна доўгими рука́ми» (Полес. этнолингвист. сб., 100), параўн. польск. niepodobność, niepodobieństwo, адно са значэнняў якога ’злосць, непрыстойнасць, нягоднасць’ тлумачыцца праз стадыю ’рэч немагчымая, непадобная да праўды’ (Варш. сл.), адкуль і ст.-бел. неподобность, неподобенство ’немагчымасць, неймавернасць; немагчымая, непраўдападобная рэч’ (пач. XVI ст., КГС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бжа, лю́бша ’замова на каханне’, ’нагаворнае зелле’ (Гарэц.), ’ятрышнік, зязюлька плямістая, Orchis maculala L.’ (Растарг.), ’чараўнік, Platanthera bifolia L. C. Rich’ (Кіс.). Укр. любжа ’ятрышнік’, рус. смал., арл., кур. любжа ’ятрышнік’, ’чараўнік’. Утворана ад любіць (Сцяцко, Афікс. наз., 79). Матывацыя (Махэк, Jména, 299): расліна мае два клубні, якія нагадваюць яйцы, таму існавала павер’е, што прырода нібыта сама ўказала на тое, што гэта расліна служыць для павышэння патэнцыі (параўн. чэш. vstavač, польск. storczyk), выклікаючы каханне. Іншыя назвы звязаны з зязюляй (параўн. бел. зязюлька, чэш. žežhulka, zezulka, kukačka), бо яна (паводле фальклорных песень) мае адносіны да кахання і плоднасці. Прасл. lʼubьža (Трубачоў, Эт. сл., 15, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nabożeństwo

nabożeństw|o

н. набажэнства;

nie mieć (szczególnego, zbytniego) ~a do kogo/czegoкніжн. іран. не вельмі любіць каго/што;

nie miałem szczególnego ~a do Kierkegaarda — мне не асабліва падабаўся К’еркегор

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fortuna favet fatuis

Шчасце дурняў любіць.

Счастье дураков любит.

бел. За дурнямі Бог. За дурным шчасце бяжыць. Дурню і скула не сядзіць.

рус. Дуракам счастье. Дурак стреляет ‒ Бог пули носит. Дурак спит ‒ счастье в головах лежит. Дураку везде счастье. Умный сам по себе, а дураку Бог в помощь. На дура ка у Бога милости много.

фр. La fortune rit aux sots (Счастье улыбается дуракам).

англ. Fortune favours fools (Счастье любит дураков).

нем. Glück ist der Dummen Vormund (Счастье ‒ опекун дураков). Dem Dummkopf ist das Glück Hold (Дураку ‒ прелесть счастья). Je dümmer der Mensch, desto größer das Glück (Чем глупее человек, тем более счастлив).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Frssen n -s

1) корм (для скаціны)

2) груб. жратва́

3) тэх. раз’яда́нне;

j-n zum ~ gern hben фам. па-д’я́бальску любі́ць [каха́ць] каго́-н.;

das ist ein gefndenes ~ für ihn гэ́та для яго́ знахо́дка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і з інф.

1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу. Скрыпка.

2. Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор. Бажко.

3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка. Карпюк. [Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць... Бачыла.

4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самагу́бства, ‑а, н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця. Пакончыць жыццё самагубствам. □ Калі чалавек любіць жыццё, дык што змушае яго на самагубства? Колас. На глебе беспрацоўя і галечы — жудасныя самагубствы, трагедыі, ад якіх ледзянее ў жылах кроў. Таўлай. // Шкода, якую чыніць сам сабе чалавек. [Шыковіч:] — У нашыя з вамі гады і пры нашай камплекцыі многа есці — самагубства. Шамякін. // перан. Банкруцтва, крах чаго‑н. Ажыццяўленне падобнай праграмы (уласнай праграмы аўтараў «credo») было б раўназначна палітычнаму самагубства рускай сацыял-дэмакратыі, раўназначна велізарнай затрымцы і прыніжэнню рускага рабочага руху і рускага рэвалюцыйнага руху. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)