ЗАДЫЯ́К, пояс задыяка (грэч. zodiakos ад zōon жывёла),
сукупнасць сузор’яў, размешчаных уздоўж бачнага гадавога шляху Сонца (экліптыкі). Складаецца з 13 сузор’яў, але старажытныя астраномы падзялілі яго на 12 роўных частак (аб’ядноўвалі сузор’і Скарпіён і Змеяносец у адзінае пад агульнай назвай Скарпіён): Рыбы, Авен, Цялец, Блізняты, Рак, Леў, Дзева, Шалі, Скарпіён, Стралец, Казярог, Вадаліў.
Большасць гэтых сузор’яў мае назву жывёл, таму ў старажытнасці іх называлі «З.» («круг жывёл»), а сузор’і — задыякальнымі. Кожнае з іх абазначаецца адпаведным знакам (гл.Знакі астранамічныя і астралагічныя). У задыякальным сузор’і Сонца знаходзіцца прыблізна адзін месяц. Вясною, напр., яно паслядоўна праходзіць па сузор’ях Рыб, Авена, Цяльца. Гэтыя сузор’і не відаць ноччу, бо знаходзяцца разам з Сонцам пад гарызонтам. Процілеглыя сузор’і Дзевы, Шаляў, Скарпіёна відаць усю ноч. Рух Сонца па З. — з’ява ўяўная, гэта вынік сапраўднага і процілегла накіраванага руху Зямлі вакол Сонца. Існуе адпаведнасць знакаў З. каляндарным датам, у якія Сонца праходзіла межы сузор’яў у старажытнасці (каля 2 тыс. гадоў назад). У выніку прэцэсіі зямной восі гэтыя даты змяніліся (гл.табл.). Рух планет і іх размяшчэнне ў сузор’ях З. выкарыстоўваюць астролагі для складання гараскопаў, пры гэтым яны карыстаюцца стараж. датамі праходжання Сонцам сузор’яў З.
Літ.:
Бялко А.В. Наша планета — Земля. М., 1983.
Н.А.Ушакова.
Табліца. Старажытныя і сучасныя даты знаходжання Сонца ў сузор’ях Задыяка
Сузор’е
Старажытныя даты
Сучасныя даты
Авен
21.3—19.4
22.4—21.5
Цялец
20.4—20.5
22.5—21.6
Блізняты
21.5—21.6
22.6—22.7
Рак
22.6—22.7
23.7—23.8
Леў
23.7—22.8
24.8—23.9
Дзева
23.8—22.9
24.9—24.10
Шалі
23.9—22.10
25.10—23.11
Скарпіён
23.10—21.11
24.11—23.12
Стралец
22.11—21.12
24.12—22.1
Казярог
22.12—19.1
23.1—20.2
Вадаліў
20.1—18.2
21.2—18.3
Рыбы
19.2—20.3
19.3—21.4
Да арт.Задыяк. Бачны гадавы рух Сонца па задыяку і сапраўдны рух Зямлі вакол Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛІВА́ЙКІ ПАЎСТА́ННЕ 1594—96,
антыфеадальнае казацка-сял. паўстанне на Украіне і Беларусі пад кіраўніцтвам С.Налівайкі. Восенню 1595 Налівайка ўзначаліў антыфеад. рух на Правабярэжнай Украіне. Пры падтрымцы гар. нізоў казакі захапілі г. Луцк, разграмілі шмат магнацкіх і шляхецкіх маёнткаў на Падоллі і Валыні. Супраць Налівайкі быў пасланы 7-тысячны атрад рэестравых казакоў на чале з гетманам Р.Лабадой. Каб пазбегнуць сутыкнення, Налівайка накіраваў паўстанцаў у Беларусь. Казакі занялі г. Петрыкаў, 6.11.1595 — г. Слуцк. Адзін з раз’ездаў Налівайкі быў разбіты 25 ліст. каля г. Капыль войскамі К.Радзівіла. 27 ліст. казакі пакінулі Слуцк і рушылі ў напрамку на Бабруйск, але, не дайшоўшы да яго, павярнулі на Магілёў і 13 снеж. штурмам авалодалі ім. 25 снеж. да Магілёва падышло ўрадавае 18-тысячнае войска на чале з рэчыцкім старостам М.Буйвідам. Налівайка і 2 тыс. яго казакоў занялі пазіцыю за горадам, на Ільінскай гары каля Буйніцкага поля, агарадзіўшыся вазамі. Бітва на працягу дня не прынесла поспеху ні аднаму з бакоў. З прыцемкамі казакі пачалі адыход у напрамку Быхаў—Рагачоў—Рэчыца—Петрыкаў. Рухаючыся ўздоўж Прыпяці, яны захапілі Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск. На ПдУ Беларусі дзейнічала частка рэестравых казакоў пад кіраўніцтвам М.Шавулы, якая падтрымала Налівайку. Да вясны 1596 Налівайка з атрадам адышоў на Валынь, Шавула — ад Прапойска праз Быхаў на Чарнігаўшчыну. 2.4.1596 каля Белай Царквы атрады Шавулы і Налівайкі злучыліся і рушылі ўніз па Дняпры з мэтай перайсці расійскую мяжу. Урадавае войска на чале з гетманам С.Жалкеўскім адрэзала шляхі адыходу. Казакі ўмацаваліся на р. Саланіца каля мяст. Лубны. Аблога іх табара працягвалася амаль 2 тыдні. У лагеры абвастрыліся супярэчнасці паміж рэестравымі і нерэестравымі казакамі. Частка казацкай старшыны, спадзеючыся на каралеўскую амністыю, 7.7.1596 захапіла Налівайку, Шавулу і інш. кіраўнікоў паўстання і выдала іх Жалкеўскаму. Паўстанне было задушана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ва́гам ’марудна, павольна’ (З нар. сл., Юрч.); ’паволі, паціху’ (Бяльк.); ’раўнамерна, з вытрымкай; на вагу, на вазе’ (Гарэц.). Звязана звага (гл.) і з той абстрактнай семантыкай, што развілася ў вытворных ад вага; параўн. разважліва, паважна і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трабцы́ ’капачка’ (Сцяшк.). Відаць, здра́бцы, дра́бці ’тс’ (ашм., іўеў., слонім., баран., стаўб., ЛА, 2) ці згра́бзы ’матыка-трохзубка’ (Сцяшк. Сл.), у якім ‑з‑ замест ‑ц‑пад уплывам лексемы зуб. Да драпаць ці грэбці, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пена́л ’футарал для ручак, алоўкаў, гумак і пад.’ (ТСБМ). Зс.-лац. вучнёўскага слова pennāle (< penna ’пяро’), якое палякі пераклалі як piórnik. У бел. мову, відаць, прыйшло зрус.пена́л < ням.Pennal ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёнтра ’паверх’ (смарг., Сл. ПЗБ), пёптр ’тс’ (борай., Сцяшк. Сл.). Зпольск.piętro ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3. 514). Сюды ж пёптры ’некалькі адзежын, якія відаць адна з-пад другой’ (іўеў., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́ік ‘галаўны ўбор, які даўней пажылыя кабеты насілі пад хусткай’ (навагр., З нар. сл.), ‘галаўны ўбор удавы, якая другі раз ідзе замуж’, ‘бант з кветкамі на касцюме маладога’ (Сл. ПЗБ). Гл. строй3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табацёр ’пасудзіна, у якой расціралі табаку для нюхання’, ’чалавек, што расціраў табаку’ (Нік. Очерки). У выніку гаплалогіі зтабака і церці (гл.), магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.), народнаэтымалагічна збліжана змакацёр, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тату́рыцца ’глядзець з-пад ілба’ (Ласт.). Няясна, параўн. та́тур (tátur): у маго́ тату́ра саба́чая нату́ра (ваўк., Федар. 4), якое Федароўскі (там жа, 311) выводзіць зтата (tàtur jest tàto zmieniony dla rymu), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСЛЕ́ПНА,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 22 км на У ад г. Гарадок. Пл. 1,96 км², даўж. 3,29 км, найб.шыр. 1,21 км, найб.глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 9,9 км. Пл. вадазбору 9,43 км².
Схілы катлавіны выш. 5—10 м, параслі лесам. Берагі пад лесам і хмызняком. 7 астравоў агульнай пл. 7 га. Мелкаводная частка катлавіны вузкая, стромкая, глыбакаводная плоская. Дно выслана глеем і сапрапелем. Злучана пратокай звоз. Вымна. На возеры гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — гогаля звычайнага.